Ciclista Pablo Elgatomarinero (elgatomarinero7) wrote,
Ciclista Pablo Elgatomarinero
elgatomarinero7

Вялікая спякотная палеская вандроўка: Ліпнікі-Дастоева-Моладава-Моталь-Бездзеж-Хомск-Бронная Гара

Фотаальбом

Пасля некалькі тыдняў дажджоў на Беларусь вярнулася спякотнае летняе надвор'е. Менавіта ў такую пару мяне ў мінулую суботу зноў занесла на палескую прастору (увогуле, у гэтым годзе ў мяне ў вандроўках нейкі ўхіл на Палессе атрымоўваецца). Праехаў прыкладна 135 км дарогамі Драгічынскага, Іванаўскага і Бярозаўскага раёнаў, пабачыў там нямала цікавага.

155114_original.jpg

01. Але спачатку мяне чакала доўгая дарога прыгараднымі цягнікамі на старт вандроўкі. Прачынацца прыйшлося ажно ў 3 гадзіны ночы, каб паспець на брэсцкую электрычку на 4.27 ад Лакаматыўнага Дэпо. У ранішняй электрычцы народу, як звычайна, няшмат, можна супакойна паспаць амаль 2,5 гадзіны шляху да Жабінкі. У Жабінцы - прыгожанькі вакзал, архітэктура яўна "польскіх часоў"
155288_original.jpg

Меньш за паўгадзіны там давялося чакаць дызель-цягнік Брэст-Лунінец. Ён прыехаў добра запоўнены, прыйшлося спачатку стаць у тамбуры. Спадзяваўся, што большая частка народу каціць да Кобрына, але ў Кобрыне народу выйшла нямнога. Добра хоць, што такі ткнуў ровар побач з нейкай жанчынай з дзіцём і праехаў супакойна да Драгічына. У Драгічыне ледзь не выскачыў на прыпынак раней, бо адкуль мне было ведаць, што станцыя Драгічын на самой справе знаходзіцца за горадам у нейкай вёсцы, а потым у гэтым невялічкім гарадку ёсць яшчэ і п.п. Драгічын-Горад. Але пабачыўшы шматпавярховыя панелькі на гарызонце, хуценька зарыентаваўся і зноў заскочыў у цягнік. Канчаткова сышоў ужо ў Ліпніках, дзе і трэба было

02. У Ліпніках ёсць нічым асабліва не цікавая Успенская царква 90-х гадоў пабудоўлі
155525_original.jpg

У 9.30 раніцы ўжо было досыць спякотна, таму адразу пераапрануўся ў больш падыходзячую вопратку. Маршрут спецыяльна плянаваў так, каб першыя і апошнія кіламетраў 40-45 па-хуткаму праляцець раніцай і вечарам, асабліва не спыняючыся. Сярэдзіну ж дыстанцыі, якая выпадала на самую спякоту, каціў павольна і са шматлікімі прыпынкамі - тым болей, гэты кавалак трэку быў больш насычаны усялякімі цікавосткамі

03. Спачатку праехаў дарогай з Драгічына на Іванава. Тут на некалькіх кіламетрах перад Агдэмерам захаваўся адрэзак дарогі, складзены знакамітай шасціграннай "трылінкай". Ну як захаваўся... Яго, відавочна, калісьці закаталі асфальтам, але цягам часу асфальт амаль злез, і стары брук зноў выглянуў на паверхню
155652_original.jpg

04. Каціць такой дарогай цяжкавата, бо плітка с асфальтам гэтая досыць бугрыстая. На шчасце, побач ёсць даўно прабітая грунтовая абочына, большасць транспарту ёй і едзе
155974_original.jpg

05. Дзесьці крыху далей, пад самім Агдэмерам, асфальту становіцца больш. Выглядае як нейкія пчаліныя соты, ці не праўда?
156391_original.jpg

06. А ў Агдэмеры (тут, дарэчы, была адна з кропак, дзе і выраблялі гэтую "трылінку") ўжо брук увогуле амаль пад асфальтам не бачны
156492_original.jpg

07. Уезд у Гутава. Нажаль, больш у гэтай вёсцы нічога цікавага няма
156767_original.jpg

08. Асфальту ў гэты дзень было больш за 2/3 дыстанцыі
157022_original.jpg

09. Вавулічы. Царква Нараджэння Багародзіцы, ажно 1737 году пабудовы
157431_original.jpg

10.
157599_original.jpg

11. Царква-новабудоўля ў Сачыўках
157760_original.jpg

12. Потым была дарога праз лес - тут крышачку адпачыў ад спёкі (праўда, дарэчы, падчас язды на ровары спякота гэтая не так адчуваецца; такі вось ровар транспарт: зімою не так холадна, летам не так горача), было файненька, нават дробныя перашкоды (а лужын такіх было там нямала) настрою не сапсавалі
158006_original.jpg

13. У Дружылавічах шукаў былы сядзібны дом, выявілася, што ім з'яўляецца вось гэтая вось драўляная хата (амбулаторыя там зараз, ці што - ня памятаю ўжо)
158351_original.jpg

14. Частка сядзібнага парку закінута і зарасла, частка - пад воданапорнай вежай
158575_original.jpg

15. Традыцыйная вясковая царква - св.Мікалая. Таксама досыць старая, 1777 г.п. (а па некаторых звестках, увогуле 1666 годам датуецца)
158904_original.jpg

16.
159144_original.jpg

17.
159276_original.jpg

18. Потым палявая-лясная дарожка завяла мяне ў пясочак. Ну, нават у пераважна асфальтавай вандроўцы без трэшачка не абыходзіцца... Тым болей, забягаючы наперад, самы трэшачок дня быў ужо пазней
159625_original.jpg

19. А тут жа... Ды нармалёвая дарога праз пару кіламетраў прыкладна зноў з'явілася!
159988_original.jpg

20. Капліца на могілках пад вёскай Застружжа. Гэта ўжо амаль Дастоева
160049_original.jpg

21. Палесскія краявіды. З большага, такія мяне ў гэты дзень і суправаджалі
160413_original.jpg

22. Гравійка, але досыць лёгкая гравійка, каб усе яны былі такія!
160515_original.jpg

23. Нарэшце прыкаціў у Дастоева. 45 кіламетраў (траціна заплянаванай дыстанцыі) за 3 гадзіны з прыпынкамі. Далей можна каціць больш павольна
160935_original.jpg

24. Але спачатку трэба паабедаць. У Дастоеве знайшоўся файненькі вясковы парк - ды такі, што не ў кожным горадзе ёсць
161140_original.jpg

25. Сугравальня. Хацеў паабедаць менавіта там, але ўнытры мошак нейкіх надта многа было
161470_original.jpg

26.
161710_original.jpg

27. Крэатыў
161795_original.jpg

28. Парк невялікі, праўда
162221_original.jpg

29. Вёска культурная
162380_original.jpg

30. І духоўная
162770_original.jpg

31. Дастоева належала роду Дастаеўскіх, з якога паходзіць знакаміты рускі класік Ф.М.Дастаеўскі. Сам Фёдар Міхайлавіч нарадзіўся не тут, а ў Маскве. На радзіме продкаў пісьменніка, недалёка ад досыць прыгожай, хоць і трошкі мудрагелістай (купалы нейкія не зусім прапарцыянальныя, на мой погляд), царквы-навабудоўлі 90х гадоў, у яго гонар усталяваны помнік
162947_original.jpg

32. Ляхавічаў развялося... Па ўсёй Беларусі раскіданыя
163287_original.jpg

33. Гэта ўжо Моладава, яно недалёка ад Дастоева. Тут стаіць яшчэ адна драўляная царква 18 стагоддзя
163390_original.jpg

34. Царква тая зараз ужо ў дрэнным стане, праз пляцоўку ад яе ў нулявых пабудавалі новы храм, з усё тымі ж не ўласцівымі беларускай архітэктырнай традыцыі залатымі купаламі
163738_original.jpg

35. А галоўная мясцовая цікавостка - рэшткі каталіцкай капліцы пачатку мінулага стагоддзя. Як бачыце, яна зараз у лясах, але слядоў таго, што нейкія працы зараз праводзяцца і аб'ект не закінуты, я побач не знайшоў
163874_original.jpg

36.
164286_original.jpg

37. Струвэ з сябрамі параскідалі тут нечага па беларускіх палях :)
164539_original.jpg

38.
164647_original.jpg

39. Стаўпа няма. Забягаючы наперад, потым я знайду яшчэ адзін, больш "цывілізаваны" пункт Дугі Струвэ
164910_original.jpg

40. Далей дарога была перапаханая пад кукурузу, ніяк прабрацца праз гэтыя кукурузныя "джунглі" з роварам магчымасці не было, таму прыйшлося вяртацца пехатою праз поле. І гэта - у самую спякоту, пад гарачым сонцам. Поле гэтае добра мяне стаміла. Добра толькі, што потым мяне чакала пяць кіламетраў "адпачынку" добрым асфальтам да Моталі
165305_original.jpg

41. Моталь - вельмі вялікая вёска, насельніцтвам 4,2 тыс.чалавек. Па сутнасці, гэта хутчэй такі сабе невялікі аднапавярховы гарадок. Вось чым была добрая катэгорыя "мястэчка", бо такія вось населеныя пункты, як Моталь куды яшчэ аднясеш: і ні горад гэта, і ні вёска. "Пасёлак гарадскога тыпу" - гэта ўвогуле нейкі брутальны канцылярызм, не люблю я гэты выраз, таму імкнуся і не ўжываць яго. Дык вось, мястэчка Моталь. Досыць акуратнае, утульнае і, здаецца, багатае (крамаў там на галоўнай вуліцы столькі, што не ў кожным беларускім райцэнтры столькі пабачыш)
165393_original.jpg

42. Хаця, хоць мястэчка і славутае і гістарычнае, глядзець там не так ужо і многа на што. Прыгожанькі драўляны будынак Музею народнай творчасці
165796_original.jpg

43.
166123_original.jpg

44. Ускраінай Моталі працякае Ясельда, разліўшаяся тут да стану вялікага балота. На мапе балота гэтае пазначана як возера Мотальскае, таму відавочна, што калі-небудзь гэтая прастора бывае запоўненая вадой
166286_original.jpg

45. Мястэчка гістарычна, як водзіцца, габрэйскае. Тут нарадзіўся першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман. А ўвогуле Беларусь дала Ізраілю ажно трох прэзідэнтаў, у тым ліку і знакамітага Шымона Перэса - але ён, як і Залман Шазар, нарадзіўся ў іншым месцы; а што наконт Вейцмана, то вось яго родны дом
166578_original.jpg

46. Мотальскае возера-балота
166766_original.jpg

47. Далей - дзе, відавочна, сама Ясельда і цячэ - вады трошкі ёсць
167166_original.jpg

48. Ну і мясцовая царква, XIX ст.пабудовы
167267_original.jpg

Ад Моталі да Лядавічаў былі цяжкія 12 кіламетраў гравійкі

49. Вясковыя сажалкі ў Лядавічах
167432_original.jpg

50. У Лядавічах была каларытненькая царква Параскевы Сербскай (XVIII ці XIX ст.), але ня так даўно яе ўкаталі пад сайдынг, бррр
167882_original.jpg

Затое там была крама з марозівам, і на тое вёска прыдалася

51. Які-небудзь чампіянат Іванаўскага раёну, відавочна
168137_original.jpg

52. Хуценька дакаціў да Бездзежа. Вёска таксама, як і водзіцца ў палескіх краях, немалая, а да таго ж досыць файненькая і ўтульная, мне там спадабалася. Спачатку - каларытненькія будынкі музею-сядзібы "Бездзежскі фартушок"
168418_original.jpg

53. Праз дарогу ад яе цяклі чыстыя і студзёныя воды зусім маленькай рэчкі Плесы
168499_original.jpg

54. Буйныя гандлёвыя сеткі і сюды заходзяць
168832_original.jpg

55. Ну, і прыгожанькі храм - Троіцкая царква. Відавочна, нядаўна яго перафарбавалі і паставілі ўсё тыя ж залатыя купалы, зараз таксама файненька выглядае, але ранейшы выгляд храма (нагадваю, што ўсе фотачкі ў маім блогу - майго аўтарства, за выключэннем выпадкаў, калі я самі пішу, што фота ўзята з нейкай старонняй крыніцы, таму па спасылцы - фота з Глобуса) мне больш даспадобы. Таму вось неяк шкада - яшчэ адзін храм, нажаль, страціў свой аўтэнтычны выгляд. Адно толькі добра, што хоць тут не надта яго сапсавалі, толькі "золата" карціну надта губіць
169127_original.jpg

56.
155114_original.jpg

57. Крыху непадалёк знайшоўся досыць сціплы Троіцкі касцёл 1818-20 гг.
169240_original.jpg

58. У Бездзежы ёсць і смак, і дабрабыт
169711_original.jpg

59. Яшчэ адна царква ёсць ужо на выездзе з вёскі ў бок Хомску. Гэтая - новабудоўля 90-х гадоў, таксама неаўтэнтычнага выгляду, я падобнага наглядзеўся ў мінулым годзе ў Падмаскоўі і на Яраслаўшчыне
169766_original.jpg

60.
170041_original.jpg

61. І, як і абяцаў, яшчэ адзін пункт Дугі Струвэ - на гэты раз больш цывілізаваны, ды і праз кукурузу прадзірацца да яго не спатрэбілася - ён амаль ля дарогі, і вядзе да яго брукаваная сцежка
170244_original.jpg

62. Арыгінальны слуп
170707_original.jpg

63. Трошкі інфармацыйных стэндаў для турыстаў
170993_original.jpg

64.
171208_original.jpg

65. Беларусь - гэта космас! :)
171390_original.jpg

66. Зрэшце дакаціў да Хомска. Ужо сотня кіламетраў, і яшчэ прыкладна 35 каціць да чыгуначнай станцыі ў Броннай Гары. Хомск вядомы тым, што там робяць мінералку "Фрост", якую па ўсёй краіне ў крамах, напэўна, сустрэць можна. Больш Хомск нічым, у прынцыпе, ня значны. Нават царква тут ня надта цікавая - з цэглы і 90-х гадоў
171674_original.jpg

67. У раёне Бездзежа і Хомску хапае ўзгоркаў, у гэтых краях (і на поўдзень) пасярэдзіне Палесся праходзіць града невысокіх узгоркаў Загароддзя. На, напэўна, самым паўночным з узгоркаў гэтага невялікага ўзвышша я і павячэраў на дарогу, з відам на плоскую раўніну, якая цягнецца адсюль на дзясяткі кіламетраў на поўнач. Вось такі вось кантраст: у цябе за спіною ланцужок узгоркаў, дзе табе толькі што давялося добра папрацаваць, а наперадзе - амаль плоскі многакіламетровы стол
171974_original.jpg

Калі па праўдзе, першапачаткова я планаваў з Хомска каціць да Бярозы, але там было ўжо кіламетраў 45 дарогі, ды невядомымі мясцовымі дарогамі, на якія невядома яшчэ колькі часу згубіш, ды і хуценька вечарэла ўжо, восьмая гадзіна вечара

68. Вечаровая Ясельда
172172_original.jpg

69. Прыпынак
172511_original.jpg

70. Дарога зручная, а да Белаазёрска яшчэ і машын амаль не было
172557_original.jpg

71. Жнівеньскія палі
172860_original.jpg

72. Праязджаю міма Белаазёрскай ДРЭС
173119_original.jpg

73. Заскочыў у Белаазёрск у краму. У горадзе нічога цікавага няма, але сам ён вельмі дагледжаны і ўтульны
173360_original.jpg

74. Потым Белаазёрск застаўся ззаду, на гарызонце
173572_original.jpg

75. Працягвала вечарэць. Дзякуй хоць, што на дарозе была шырокая і добрая абочына, бо машын за Белаазёрскам значна пабольшала
173941_original.jpg

76. Тролінг-шыльда
174197_original.jpg

77. Фініш
174576_original.jpg

78. Пакуль чакаў дзве гадзіны сваёй электрычкі (а што - файненька, цішыня, адпачываеш!), застаў дызель-цягнічок Брэст-Белаазёрск, які ходзіць толькі раз на дзень
174759_original.jpg

Усё! У выніку - 135 кіламетраў, персанальны рэкорд, біць які няма ніякага жадання :) . Хопіць мне і звычайных стокіламетровак. Дзякуй за увагу!
Tags: Бездеж, Беларусь, Берёзовский район, Брестская область, Вавуличи, Достоево, Дрогичинский район, Дружиловичи, Дуга Струве, Ивановский район, Лясковичи, Молодово, Мотоль, Полесье, Хомск, Ясельда, вело-2018
Subscribe

Posts from This Journal “Полесье” Tag

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 27 comments