Ciclista Pablo Elgatomarinero (elgatomarinero7) wrote,
Ciclista Pablo Elgatomarinero
elgatomarinero7

Жлобін і Чырвоны (ці Красны) Бераг

Фотаальбом

Летам на выходных сядзець дома не цікава (зімой насяжуся, ды яшчэ буду смуткаваць, што летам сядзеў), таму я імкнуся кожныя выходныя на адзін дзень куды-небудзь выбрацца. Паколькі ад ровара трэба таксама час ад часу адпачываць, то ў суботу 21 ліпеня вырашыў цягніком скатацца ў які-небудзь з яшчэ "не прабітых" беларускіх гарадоў. Вагаўся нядоўга - выбар мой прыйшоўся на Бабруйск, самы вялікі беларускі райцэнтр, сёмы па колькасці насельніцтва горад краіны і самы вялікі горад Беларусі з тых, якія я яшчэ не вывучыў (так атрымалася, што дагэтуль быў я там толькі праездам цягнікамі ці аўтобусам). Не бачыце ў загалоўку слова "Бабруйск"? А ўсё проста - прамы цягнік Гродна-Гомель, які ноччу ідзе праз Баранавічы і Бабруйск, прыходзіць ў горад над Бярэзінай занадта ўначы, прыкладна ў дзве гадзіны. Выскокваць у такі час з цягніка і сядзець яшчэ тры гадзіны на бабруйскім вакзале жадання не было ніякага, таму я вырашыў разнастаіць вандроўку - гэтым жа цягніком прыкладна ў 3.30 раніцы прыкаціў у Жлобін, там перакусіў (Жлобін, у адрозненне ад Бабруйску - досыць значны чыгуначны вузел, таму там можна было разлічваць на кругласутачную краму ці кафетэрый на вакзале), перачакаў паўтары гадзіны да таго, як пасвятлее, потым некалькі гадзін павывучаў горад, вярнуўся на вакзал, прыгарадным цягніком пад'ехаў да Чырвонага Берага, правёў там яшчэ пару гадзін, і адтуль ужо накіраваўся ў сам Бабруйск. Вось неяк так. Бабруйску я прысвячу асобную частку (а можа і дзве, як атрымаецца), сёння ж пад катам - пра Жлобін і Чырвоны Бераг

130627_original.jpg

ЖЛОБІН

1. Сіненькі цягнічок, як я ўжо казаў, прыкладна ў 3.30 ночы прывёз мяне ў Жлобін, дзе мне трэба было перасядзець яшчэ паўтары гадзіны. Жлобінскі вакзал даволі вялікі і цывільны - у 2013 годзе гэты і так даволі багаты райцэнтр прымаў рэспубліканскія "Дажынкі", таму інфраструктура ў горадзе на даволі добрым узроўні
130951_original.jpg

2. Чыгуначны вакзал з помнікам Леніну ў пяць гадзін раніцы. Жлобін - даволі значны і буйны чыгуначны вузел, тут перасякаюцца досыць жывыя накірункі на Мінск, Гомель, Оршу і Калінкавічы
131146_original.jpg

3. Цэнтральная плошча горада самай раніцай. На жаль, з надвор'ем ў гэты дзень мне з большага не шансавала, таму фотачкі будуць не асабліва светлыя і вясёлыя
131535_original.jpg

На здзіўленне, калі рыхтаваўся да паездкі, то даведаўся, што Жлобін - даволі старае паселішча, я вось дагэтуль лічыў яго больш-меньш новым горадам савецкіх ці "імперскіх" часоў; упершыню ўзгадваецца яшчэ ў дакументах 1654 года пад назвай "Злобін", але археолагі кажуць, што на месцы былога Злобінскага замку (якраз першая звестка пра Жлобін і датычыцца таго, што замак гэты быў спалены ў пару вайны Рэчы Паспалітай і Расіі 1654-67 гг. расійскімі войскамі) людзі жылі з 15 стагоддзя. Пры гэтым, доўга мястэчка ніякага вялікага значэння не мела, а горадам стала ўсяго толькі ў 1925 годзе. З маімі Баранавічамі Жлобін аб'ядноўваё тое, што абодва гарады многім абавязаны чыгунцы - прагрэс Жлобіна пачаўся тады, калі менавіта гэты месцам прайшлі дзве досыць значныя чыгункі - Лібава-Роменская і Пецярбургска-Адэская. Сёння Жлобін - досыць брутальны і сучасны індустрыяльны райцэнтр, з шэрагам значных прадпрыемстваў на чале са знакамітым БМЗ - "Беларускім металургічным заводам". Насельніцтва не такое і вялікае - 76,2 тыс.чалавек (трэці горад Гомельскай вобласці пасля, вядома ж, Гомеля і Мазыра), але інфраструктурна горад, як мне падалося, даволі выдатны, многім больш буйным беларускім райцэнтрам (тым жа Баранавічам нават) фору даць можа. Але многа памятак і цікавостак тут турыст не пабачыць - гэта тыповы "савецкі" "сацыялістычны" райцэнтр

4. Дарэчы, "вітрына" горада, яго цэнтральная плошча, выглядае невыразна. Невялічкі Гарадскі Дом культуры паказаны на фота вышэй (па справядлівасці, у горадзе ёсць значна больш буйны і сучасны Палац культуры Металургаў, які я пакажу крыху пазней), райвыканкам у Жлобіне для такога досыць буйнога райцэнтра таксама нейкі несур'ёзны - такія невялікія савецкія "двухпавярхоўкі" больш звыкла бачыць ў якіх-небудзь зусім маленькіх глухіх райцэнтрыках, накшалт якога-небудзь Драгічына ці
131535_original.jpg

5.
131763_original.jpg

6. Ціхія ранішнія вуліцы
131845_original.jpg

7. Мілыя гарадскія моманты (ну і заадно хоць раз мяне ў маіх артыкулах пабачыце :) )
132558_original.jpg

8. Недалёка ад вакзалу трапляю да першай з нешматлікіх жлобінскіх памятак - каталіцкай капліцы св.Казіміра. Дарэчы, узнікла яна тут толькі ў 1996 годзе, у выніку перабудовы старога савецкага гандлёвага будынку 50-х гг.
132838_original.jpg

9. Стадыён "Лакаматыў". Цікавай канструкцыі, дарэчы - ці то адна частка футбольнага поля знаходзіцца вышэй за другую (такое часам бывае і нават, па-мойму, да нейкіх паказчыкаў дазваляецца правіламі), ці то трыбуны крывавата пабудаваныя, але бачна, что ў дальнім канцы стадыёна колькасць радкоў на трыбунах памяншаецца
133031_original.jpg

10. Вось тут гэта добра бачна
133232_original.jpg

11. У Жлобіне я хадзіў у асноўным па новай частцы (бо там і канцэнтравалася ўсё цікавае, што ў горадзе ёсць), таму ў маім артыкуле ён будзе выглядаць як адзін вялікі мікрараён. Але на самой справе прыватнага сектару ў Жлобіне таксама хапае - проста я туды амаль не забіраўся :)
133463_original.jpg

12. Вуліца Першамайская - адна з галоўных вуліц горада
133722_original.jpg

13. Спадчына савецкіх часоў ля будынка СШ №5
134039_original.jpg

14. У прынцыпе, тыповая вуліца савецкага гарадка, у большасці беларускіх райцэнтраў такое пабачыш
134244_original.jpg

15. Усё, хопіць "савеціка", трэба што больш цікавае паказаць. Як раз за рогам старая драўляная Васільеўская царква пачатку мінулага стагоддзя знайшлася
134566_original.jpg

16. Яе, як бачыце, інтэнсіўна забудоўваюць цэглай, хутка тут замест аўтэнтычнай царквы будзе чарговае "цаглінішча"
134873_original.jpg

17. Дзверы ўжо паспелі загубіць
134971_original.jpg

18. Нешта такое, толькі меньшых памераў будзе, напэўна
135379_original.jpg

19. Краем Жлобіна цячэ Дняпро, і гэта вельмі добра. Ён тут яшчэ не такі вялікі, памеры рака набярэ толькі праз пару дзясяткаў кіламетраў, дзе ён аб'яднаецца с першым сваім сапраўды вялікім прытокам - Бярэзінай. Ужо ў Рэчыцы славутая рака паказвае сваю сапраўдную моц, тут жа Дняпро пакуль усяго толькі рака ракой - звычайненькая, хоць і маляўнічая
135572_original.jpg

20. Да ракі тут выходзіць парк "Прыдняпроўскі". Недзе тут, ля былога вусця рэчкі Чорначкі, і было старадаўняе паселішча Злобін з замкам
135827_original.jpg

21. Дняпро
136110_original.jpg

22. Рака Чорначка зараз увабраная ў калектар і цячэ пад зямлёй, дзесьці далей, на месцы яе былога вусця, засталася невялікая затока (але я да тых мясцінаў не дайшоў). На заднім плане - чыгуначны мост праз раку, гэтым мастом праязджаюць цягнікі, рухаючыяся ў гомельскім напрамку
136398_original.jpg

23. Яшчэ на беразе Дняпра можна пабачыць помнік загінулым маракам
136459_original.jpg

24. И сам парк
136742_original.jpg

25. Троіцкі сабор 90-х гадоў
137080_original.jpg

26.
137377_original.jpg

27. Ёсць у горадзе не толькі каталіцкая капліца, але і сапраўдны каталіцкі касцёл - зусім новы, дарэчы. Здалёк выглядае лепей чым зблізку, бо надта кідаецца ў вочы прастата і "сучаснасць" дэталяў і матэрыялаў
137508_original.jpg

28.
137812_original.jpg

29. А насупраць касцёла - спальныя джунглі
138122_original.jpg

30. Паколькі часу было шмат, то і да лядовага палацу завітаў. Увогуле, жлобінскія спальнікі абхадзіў так падрабязна, як іншае куды больш гістарычнае месца якое не заўсёды абходжу - расклад цягнікоў такі
138329_original.jpg

31. Яшчэ адно слушнае месца ў Жлобіне - бульвар Металургаў
138544_original.jpg

32. Таксама малалюдны ў той час, хаця людзі ўжо (было прыкладна 7-8 гадзін раніцы) пачалі патроху на вуліцах з'яўляцца
138787_original.jpg

33. Бульвар Металургаў выходзіць да плошчы Металургаў, якая ўяўляе сабой пустую прастору (у левай частцы здымка, за помнікам-ладдзёй). Справа - той самы Палац культуры Металургаў
139122_original.jpg

32. Жлобінскія забавы
139355_original.jpg

33. Гарадскія замалёвачкі
139542_original.jpg

34.
140028_original.jpg

35. Парк за Палацам культуры
140275_original.jpg

36.
140322_original.jpg

37. Каменныя джунглі
140686_original.jpg

38. Вось у прынцыпе і ўсё, што зацікавіла мяне ў Жлобіне. Згодны, што горад не асабліва цікавы, раю наведваць толькі сапраўдным фанатам савецкіх гарадкоў, ці альбо што людзям, якія хочуць пабываць увогуле ўсюды
140859_original.jpg

39. Усё той жа вакзал. Там было досыць людна, таму што ў больш-меньш адзін час адпраўляліся прыгарадныя цягнікі ўсіх чатырох мясцовых напрамкаў. Нават давялося адстаяць чаргу да тэрміналаў: у Баранавічах ці Брэсце такога ніколі яшчэ не бачыў - нашы людзі неяк яшчэ не прыстасаваліся да такой "цывілізацыі" і па-старому ходзяць да касс, а тут жа да тэрміналу народу стаяла ледзь не столькі ж, колькі і да жывых касіраў
141078_original.jpg

ЧЫРВОНЫ БЕРАГ*

* - як правільна адзначыў у каментарах nord_ursus, гістарычна правільны варыянт назвы вёскі - Красны Бераг (ад слова "красны" у зн. "прыгожы". Варыянт "Чырвоны Бераг", відавочна, з'явілся ад "нязграбнага" перакладу гэтага тапоніма (і падобных яму ў іншых рэгіёнах Беларусі) ужо ў савецкія часы, з тых часоў ён і ўвайшоў у досыць шырокі ўжытак. Мне таксама больш падабаецца варыянт "Красны Бераг", ён выглядае больш лагічным. Перапісваць артыкул ужо не буду, проста пакіну гэты момант у выглядзе вось такой вось пазнакі

40. Старая, раздаўбаная і бруднаватая (усё той жа стары "рыжак", але ў баранавіцкіх прыгарадных такой "разбэшчанасці" яшчэ не бачыў; дарэчы, электрыфікацыя на гэтую галіну зусім нядаўна прыйшла) электрычка Жлобін-Асіповічы прыкладна за паўгадзіны прывязла мяне ў Чырвоны Бераг. Гэта досыць вялікая і цывілізаваная вёска Жлобінскага раёну, а занесла мяне туды не проста так. Па мерках ня вельмі багатай на турысцкія цікавосткі Усходняй Беларусі гэта - досыць вядомае сярод беларускіх аматараў гісторыі ці простых турыстаў месца. Але спачатку мяне сустрэў мясцовы вакзал. Нічым асаблівым не цікавы, праўда
141497_original.jpg

41. Дарожка праз лясок
141619_original.jpg

42. Выходзіць да нейкага балота. Дарэчы, на мапах балота гэтае пазначана як возера. Відавочна, была тут калі сажалка ці вадасховішча (бо ішоў я падазрона акуратным і роўным берагам, нібыта гэта дамба нейкая), а потым яна забалоцілася
141875_original.jpg

43.
142184_original.jpg

44. Прадраўся нейкім полем
142408_original.jpg

45. Мемарыяльны комплекс на месцы былога дзіцячага канцлагера (г.зв. "Дзіцячая Хатынь")
142689_original.jpg

46. Сюды звозілі дзяцей 8-14 гадоў з некалькіх раёнаў тагачаснай БССР
143063_original.jpg

47.
143185_original.jpg

48. Дзявочая постаць тут не проста так - большасць вязняў лагеру складалі дзяўчыны
143511_original.jpg

49.
143770_original.jpg

50.
143872_original.jpg

51.
144247_original.jpg

***

52. Ад мемарыяльнага комплекса я накіраваўся да галоўнай чырвонабярэжскай цікавосткі - былой сядзібы Гатоўскіх
144513_original.jpg

53. Частку сядзібы зараз займае мясцовы аграрны каледж
144849_original.jpg

54. Яны вось нават сапсавалі каларытную браму на ўваходзе ў палацава-паркавы комплекс
145100_original.jpg

55. Флігель
145207_original.jpg

56.
145538_original.jpg

57. Палац Гатоўскіх (1890-93 гг.) нядаўна перажыў рэстаўрацыю і зараз выглядае досыць прыгожанька і гламурненька. Першая катэгорыя на "Глобусе Беларусі", калі што, гэта вам не проста так!
145901_original.jpg

58.
145925_original.jpg

59.
146267_original.jpg

60.
146676_original.jpg

Усярэдзіну не пайшоў, бо часу было паміж цягнікамі нямнога, ды і не фанат я інтэр'ераў, але для аматараў, як кажуць, там многа цікавага

61. За палацам знаходзіцца ня вельмі дагледжаны парк, якім працякаюць супакойныя і цёмныя воды рэчкі Дабысны
146747_original.jpg

62.
147033_original.jpg

63.
147331_original.jpg

64. Мала часу было на Чырвоны Бераг, нажаль - расклад цягнікоў і вялікая паўза ў руху электрычак на Бабруйск вымусілі толькі заскочыць у краму і ляцець хутчэй на цягнік
147604_original.jpg

65.
147802_original.jpg

66. Цягнікоў тут ходзіць і прыпыняецца нямала, дарэчы
148110_original.jpg

67.
148234_original.jpg
Ужо вельмі хутка я намагаўся хоць трошкі паспаць у прыгараднай электрычцы Жлобін-Бабруйск. А што я пабачыў у сёмым па велічыні горадзе краіны - гэта ўжо ў настыпным артыкуле

Дзякуй за ўвагу!
Tags: Беларусь, Гомельская область, Днепр, Жлобин, Красный Берег
Subscribe

Posts from This Journal “Гомельская область” Tag

  • Петрыкаў

    Папярэднія часткі: Палеская хадзілка: Капцэвічы-Славінск-Ляскавічы Ляскавічы: "сталіца" Прыпяцкага нацыянальнага парка У прыгарадным аўтобусе…

  • Ляскавічы: "сталіца" Прыпяцкага нацыянальнага парка

    Папярэдняя частка Пасля доўгага перахода лесам і берагам Прыпяці дзесьці ў 10:45 я ўжо быў у Ляскавічах. Аўтобус на Петрыкаў адыходзіць адсюль у…

  • Палеская хадзілка: Капцэвічы-Славінск-Ляскавічы

    Напрыканцы жніўня ровар пабыў на рамонце, а куды-небудзь далей ад Баранавічаў выбрацца хочацца (тым болей, на вакацыях трошкі больш за тыдзень…

  • Мазыр

    У нядзелю 31 сакавіка валейбольна-заўзятарскія справы занеслі мяне ў іншы куток краіны - у горад Мазыр Гомельскай вобласці. Але да глядзення на тое,…

  • Светлагорск (Гомельская вобласць)

    Фотаальбом Ёсць у мяне ўжо такая традыцыя - у жніўні-верасні на Гомельшчыну з аднаднеўным візітам прыязджаць. У гэтым годзе маёй "падгомельскай"…

  • День на Гомельщине: ч.2. - Ветка

    Фотоальбом Если на месте Чечерска люди жили кто его знает сколько лет ещё до официальной даты основания города (или точнее, первого его упоминания…

  • День на Гомельщине: ч.1 - Чечерск

    Фотоальбом Есть у меня теперь уже такая традиция - третий год подряд в августе-сентябре я выбираюсь на денёк куда-нибудь на Гомельщину. Причём,…

promo elgatomarinero7 august 15, 11:30 4
Buy for 10 tokens
Гэтым разам я распавяду вам пра сапраўды спякотную і летнюю (хоць каляндарна яна і адбылася 23 траўня - але травень у гэтым годзе атрымаўся, напэўна, больш летні за які-небудзь ліпень) вандроўку паўночна-заходнімі раёнамі. Стартаваў на станцыі Гаўя ў ваколіцах Іўя, праехаў на поўдзень у бок…
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 24 comments