Ciclista Pablo Elgatomarinero (elgatomarinero7) wrote,
Ciclista Pablo Elgatomarinero
elgatomarinero7

Бабруйск - ч.1. Станцыя "Бярэзіна", Бабруйская крэпасць і рака

Фотаальбом

Папярэдняя частка: Жлобін і Чырвоны Бераг

Каб не пісаць адзін вялікі артыкул, пра Бабруйск зраблю дзве часткі справаздачы. Першая частка будзе прысвечана тэрыторыі былой вялізарнай Бабруйскай крыпасці і прылягаючым да яе раёнам горада, другая - прагулянцы сучасным цэнтрам горада

Ад Чырвонага Берага да Бабруйска электрычка ехала прыкладна гадзіну, гэты час я намагаўся хоць трошкі паспаць пасля начнога сядзення на жлобінскім вакзале і ранішняга шпацыру: ці то атрымалася, ці то не - я так і не зразумеў. У Бабруйску ёсць дзве станцыі - "Бабруйск" і "Бярэзіна". Апошняя знаходзіцца практычна на тэрыторыі былой крэпасці, таму я вырашыў сыйсці тут, каб не марнаваць час дарогай ад цэнтральнага вакзалу да гістарычнага цэнтру горада (яны знаходзяцца даволі далекавата адзін ад аднаго).

01. Вакзал станцыі "Бярэзіна" - вельмі адметны гістарычны будынак "імперскіх" часоў, пабудаваны ў 1908 годзе. У самым канцы дня я пабываю і на галоўным гарадскім вакзале, там будынак яшчэ на 8 гадоў старэйшы, але ўжо ў гэтым стагоддзі яго закранула "еўрарамонтная" рэстаўрацыя, ў выніку якой на будынак наляпілі ўсялякай сучаснай фігні, то бок такой ужо вялікай цікавасці ён зараз не выклікае. А гэты вакзал, на другараднай гарадской станцыі, стаіць сабе, відавочна, у гістарычным выглядзе. Хаця можа калі і да яго калі-небудзь хутка рука "ганьба-рэстаўратараў" дойдзе
119811_original.jpg

02. А ўсярэдзіне - такі вось файны рэлікцік савецкіх часоў
120251_original.jpg

03.
120504_original.jpg

04. Выгляд з невялічкай Прывакзальнай плошчы (якую б больш правільна было назваць "Прывакзальным дворыкам", бо нейкая яна там зусім маленькая і несур'ёзная)
120608_original.jpg

05. Паблізу цячэ Бярэзіна - праўда, знайсці месцы, дзе да яе можна выйсці, вельмі складана. Я так і не найшоў, бо там усюды нейкія прамысловыя зоны. Хіба што праз былы суднарамонтны завод (зараз не працуе), але там досыць нядобрыя на выгляд сабакі бегалі (ды і бераг там надта забруджаны ўсялякім металаломам быў)
120990_original.jpg

Бабруйская крэпасць была пабудавана ў 1810-12 гг. да ўжо надыходзячай тады вайны з напалеонаўскай Францыяй. Спачатку планавалася пабудаваць крэпасць ля Рагачова на Дняпры, але ў выніку вырашылі, што Бабруйск на Бярэзіне з стратэгічнай кропкі гледжання больш выгадны. Будавалі на месцы, дзе тады і стаяў горад (то бок, як і ў Берасці, быў знішчаны ўвесь тагачасны гістарычны цэнтр горада), людзі ж высяляліся на вольныя месцы вакол сцен крэпасці. Таму і выглядае горада зараз на мапах так нязвыкла: аграмадная амаль пустая і закінутая прастора паміж Бярэзінай і чыгункай і разыходзячыяся ад гэтай прасторы "промнямі" гарадскія вуліцы. Пасля вайны 1812 г. крэпасць дабудоўвалася (будаўніцтва было скончана ў 1836 г.), але вельмі хутка яна страціла значэнне і ўжо ў 1897 г. была скасаваная, а потым была яшчэ і значна пашкоджана ў час Другой сусветнай. Вось такі вось сумны лёс... І горада, і самой крэпасці.

Зараз ад крэпасці засталіся раскіданыя па вялікай тэрыторыі фрагменты, а мапа горада на ОСМ пужае далёкага ад ваенна-гістарычнай тэматыкі чалавека невядомымі словамі-подпісамі накшалт "люнет", "рэдзюіт", "равелін" і г.д. Частку тэрыторыі займае дзеючая дагэтуль в/ч

06. Першы кавалак крэпасці сустрэў ужо амаль ля самога вакзала
121192_original.jpg

07. Адразу ж паглыбіўся ў нейкія нялюдныя мясціны - нібыта і не ў горадзе знаходжуся, а хажу дзесьці па сельскай мясцовасці
121582_original.jpg

08. Пабудовы крэпасці нават з інвентарнымі нумарамі
121815_original.jpg

09. У кагосьці хаткі праз дарогу ад былога бастыёна
121862_original.jpg

10. Мне ж трэба лезці наверх
122297_original.jpg

11. Да былога іезуіцкага касцёла 18 ст. (перабудаваны ў 19 ст. пад шпіталь). Зараз ён закінуты, тэрыторыя агароджана, і да самога касцёла не прабрацца
122501_original.jpg

12. Тут ужо пачынаецца больш рэгулярная забудова і прамзоны знікаюць. Вядзе да касцёла брукаваная дарога
122743_original.jpg

13. Недабудаваная царква і закінутыя казармы. Закінутых будынкаў у Бабруйску ўвогуле для беларускага горада нешта мнагавата - што на тэрыторыі крэпасці, што ўжо ў самім горадзе
123134_original.jpg

14. Што дзіўна, раён зусім глухі, слядоў жыцця зараз увогуле не бачна, ды і дарогі сюды нармалёвай няма, але два разы на дзень гарадскі аўтобус сюды ходзіць
123149_original.jpg

15. Яшчэ "закінуткі"
123428_original.jpg

16. Зрэшце выйшаў да больш "афіцыйнай" часткі крэпасці
123726_original.jpg

17.
123907_original.jpg

18. Карацей, Бабруйская крэпасць зараз - гэта аграмадная гарадская прастора, дзе час ад часу на адлегласці адна ад адной раскінутыя нейкія руіны
124399_original.jpg

19.
124471_original.jpg

20. А пасярэдзіне ўсяго гэтага - аграмадная плошча з 7-тысячнай хакейнай Бабруйск-Арэнай. Яе пабудавалі калісьці, калі планавалі правесці чэмпіянат свету па хакеі ў Менску і Бабруйску, але ўжо пасля пабудовы перадумалі і вырашылі пабудаваць яшчэ адзін 7-тысячнік - у мінскай Чыжоўцы, дзе у выніку і правялі гульні ЧС-2014. Бабруйску ж, гораду без хакейных традыцый, застаўся такі вось гігант
124789_original.jpg

21. Нібыта вялізарная лятаючая талерка
125015_original.jpg

22. Проста нейкія старыя будынкі, мяжуючыя з тэрыторыяй крэпасці - думаю, што не памылюся, калі назаву іх былымі казармамі
125292_original.jpg

23.
125521_original.jpg

24. І царква святога Георгія пачатку 20 ст.
125741_original.jpg

25. Адтуль я накіраваўся міма будынкаў старых казармаў і дзеючай в/ч да працякаючай ускраінай горада Бярэзіны
126092_original.jpg

26. Зоны адпачынку
126358_original.jpg

27. Па шчырасці, Бярэзіна там, як бачыце, не надта маляўнічая
126594_original.jpg

28. Пойма ракі
126765_original.jpg

А далей я рушыў у цэнтр горада. Сам Бабруйск, забягаючы наперад, мне спадабаўся і я яго раю для наведвання. А што менавіта там цікавага і што я там пабачыў - аб гэтым распавяду ў наступны раз. Дзякуй за ўвагу!
Tags: Беларусь, Березина, Бобруйск, Бобруйская крепость, Могилёвская область
Subscribe

Posts from This Journal “Беларусь” Tag

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 12 comments