У мінулую нядзелю ў мяне была прыкладна палова дня на тое, каб кудысьці скатацца. Ахвяраю колаў майго ровара гэтым разам сталі ні ў чым не вінаватыя палі і лясы паўднёвай часткі Баранавіцкага і ўсходняй часткі Івацэвіцкага раёнаў. Мясцовасць часткова знаёмая, фота нямнога (і зроблены яны на кітаефон, бо фоцік зарадзіць забыў), ды і распавядаць ня так ужо і многа чаго, таму паехалі
01. Выязджаў з горада праз Малахоўцы

02. За Ястрамбелем сустрэў невялічкі табун конікаў

03. Палявы аўтабан

04. Восень пачынаецца з летняй спёкі, а вады ўзяў нямнога, таму заскочыў ва Уцёсе ў краму

05. Дарога праз урочышча "Навасадская Дача" паміж Навасадамі і Мілавідамі

06.

07. Месца Бітвы пад Мілавідамі (падчас паўстання 1863 г.). Тут зараз стаяць ажно тры мемарыялы. Першы - "беларускі", 1988 года (пастаўлены ў гонар 125-годдзя Бітвы)

08.

09.

10. Другі - "польская" капліца, пастаўленая ў 30-х гг. мінулага стагоддзя

11.

12. Ну, і "расійскі" мемарыяльны крыж, 1913 г., у памяць аб рускіх салдатах

13. Цікавая лаўка ў вёсцы Селец (на шыльдзе ў пачатку вёскі так і было напісана - менавіта "Селец", а не "Сялец"; вось і гадай, ці гэта напісана з памылкай, ці там сапраўды яшчэ і націск на першы склад выпадае)

14. За вёскай выехаў на шырокую балоцістую пойму Мышанкі

15. Мышанка тут зусім несур'ёзная - дзясяткамі кіламетраў вышэй, пад Богушамі, яна мо ўдвая шыршая (на меліярацыю рэчку разабралі, ці што?). Меньш чым праз кіламетр (дзесьці нават не на гарызонце, а значна бліжэй, яшчэ задаўга да тых дрэваў удалечыні) яна з'яднаецца з Шчараю

16. У той бок я і пакаціў пясчанай дарогай, усё той жа поймай дзвюх рэкаў

17. Ад

18. Потым мяне чакалі прыкладна 1,5-2 кіламетры пясчанай дарогі, разбітай калгаснымі каровамі. Тут, зразумела ж, з большага не ехаў, а ішоў, бо ехаць гэтым пяском было немагчыма

19. Дарога прывяла да фермы, за якой знайшоўся масток праз Шчару

20. Шчара

УПД. Цікава, што ў суботу, за дзень да гэтага, як высвятлілася ўжо потым, у гэтых сама мясцінах пачынаў свой водны паход Шчарай
21. Царква святога Мікалая (1874 г.) ў Дабромыслі

22.

23. Ад Дабромыслі хуткаснай гравійкай даляцеў да Волькі

24. Сябешка

25. Пад Волькай стаіць "падвоены" мосцік (відавочна, калісьці асноўны мост рамантавалі, бо ён і зараз выглядае адносна новым)

26. І зноў Шчара

27. У Вольцы я быў у чэрвені, таму вось вам мая любімая забава "Фотачка на параўнанне". Тут, праўда, не сакавік/ліпень, а проста розныя часткі дня. Ну, і вады, канешне ж, за лета меньш стала


28. Волька, акрамя Шчары і в/ч, нічым не цікавая

29. Траса М1

30. Рыбгасаўская сажалка пад Даманавым

31. Рэчка Грыўда. Праз паўтары кіламетры ў той бок яна аб'яднаецца ў Шчарай (цікава, ці вывядзе да сутокі сцежка, што ідзе правым берагам? Калі глядзець спадарожнікавую мапу - вельмі падобна на тое)

32. Фінішная кропка

33. Хутка ўжо бачыў воданапорную вежу, што стаіць каля вакзала ў Даманаве

А з Даманава - цягніком дадому
Вось неяк так. Дзякуй за ўвагу!
Трэк:
Journal information