Ciclista Pablo Elgatomarinero (elgatomarinero7) wrote,
Ciclista Pablo Elgatomarinero
elgatomarinero7

Светлагорск (Гомельская вобласць)

Фотаальбом

Ёсць у мяне ўжо такая традыцыя - у жніўні-верасні на Гомельшчыну з аднаднеўным візітам прыязджаць. У гэтым годзе маёй "падгомельскай" маршрутнай кропкай стаў адносна (па беларускіх мерках) буйны райцэнтр Светлагорск. Праўда, калі па справядлівасці, прыехаў туды я па асабістых справах, але вольнага часу і магчымасці вывучыць горад было многа.

Светлагорск лічыцца "новым" горадам, хаця фактычна першая згадка пра паселішча датуецца ажно 1560 годам, а ўвогуле старажытнае паселішча на беразе паўнаводнай Бярэзіны на гэтым месцы існавала ўжо даўно-даўно. Да 1961 года паселішча гэтае (а было тут да савецкіх часоў ці то невялікае мястэчка, ці то проста досыць вялікая вёска - я так і не зразумеў) звалася Шацілінскім Востравам, Шацілавічамі, а потым - проста Шацілкамі. Наколькі я ведаю, мясцовыя і дагэтуль часам называюць горад гістарычным яго імем. Як часам бывае (я раней ужо прыводзіў прыклад Івацэвіцкага раёна, дзе раней райцэнтрамі былі Косава і Быцень, а Івацэвічы былі пасёлкам Косаўскага раёна - да таго, як самі Івацэвічы перараслі сваіх "старэйшых" братоў і праглынулі іх раёны, стаўшы райцэнтрам), традыцыйна адміністратыўным цэнтрам гэтай досыць глухой мясцовасці гістарычна быў не Светлагорск/Шацілкі, а суседнія Парычы - невялічкае (і тады, і зараз) мястэчка-пасёлак. Чаму Светлагорск абавязаны такім ростам? Канешне ж, чыгунцы. У 1915 годзе тутэйшымі балотамі (а месцы тут тады былі досыць глухія нават па мерках Палесся) прайшла чыгунка з Жлобіна на Калінкавічы, Парычы ж засталіся збоку ад яе - ад пасёлка да светлагорскай станцыі прыкладна 30 кіламетраў. Вось такая вось гістарычная метамарфоза, Светлагорск і Парычы апынуліся ў тым жа спісе, што і Баранавічы з Новай Мышшу, і тыя ж Івацэвічы з Косавым і Быценем

Пасля 1915 года і з прыходам савецкай улады пачаўся прамысловы рост горада - спачатку павольны, бо ў Шацілках з прадпрыемства да пэўнага часу была толькі суднаверф на Бярэзіне. У 1954-58 гг. была пабудаваная Васілевіцкая ГРЭС (да горада Васілевічы сучаснага Рэчыцкага раёна адсюль дзесяткі кіламетраў, проста менавіта там было радовішча торфу), зараз яна завецца Светлагорскай ТЭЦ. У 1956 годзе вёска Шацілкі набыла статус гарадскога пасёлка, у 1960 годзе пасёлак стаў цэнтрам тады яшчэ Парыцкага раёна, у 1961 годзе горад перайменаваны ў Светлагорск (як пішуць, гэтай назве належала "...сімвалізаваць светлае жыццё новага, савецкага Палесся") - не гледзячы нават на тое, што ніякіх гор там і блізка няма (вось святла ў той дзень хапала, так)




01. Так сталася, што маё знаёмства з мясцовасцю пачалося з маста праз Бярэзіну на трасе Р149, гэта некалькі кіламетраў ад горада. Ранішняя Бярэзіна вельмі маляўнічая


02.


03. Цікава, што ў справаздачы па вандроўцы ў Бабруйск я пісаў, што Бярэзіна там зусім не маляўнічая. Тут Бярэзіна практычна такой жа шырыні (нічога "вялікага" паміж гарадамі ў раку не ўпадае, ды і ўвогуле Бярэзіна пасля сутокі з Свіслаччу не багатая на прытокі), але па маляўнічасці з запасам перайграе саму сабе бабруйскага варянта што ў гэтым месцы, што (забягаючы наперад) ў горадзе


04.


05. Сам мост


06.


07.


08. Як водзіцца на беларускіх рэках (тым болей, мы ж на Палессі), тут многа старыц


09. ГПЛХО МЛХРБ АБЫРВАЛГ


***
На гэтым месцы тэлепорт у выглядзе прыгараднага аўтобуса перанёс мяне ў цэнтр горада, адкуль я і распачаў вывучэнне самога горада

Перад пачаткам экскурсіі адзначу пра тое, якая ўсёльткі розніца ва ўспрыманні гарадоў з турыстычнай і бытавой кропак гледжання. Мне як турысту Светлагорск, нягледзячы на практычна адсутнасць турысцкіх цікавостак, вельмі спадабаўся: гэта вельмі ўтульны (хоць часам і трохі разбіты), вельмі зялёны (цэнтр горада - фактычна лесапарк, з дзе-нідзе раскінутымі астраўкамі савецкай забудовы) горад. Яшчэ і надвор'е ў выглядзе затрымаўшагася (справа была 9 верасня) лета паспрыяла. У той жа момант, Светлагорск - гэта досыць буйны прамысловы цэнтр (ТЭЦ, "СветлагорскХімвалакно", ЦКК і др.) з сваімі экалагічнымі і сацыяльнымі праблемамі. Галоўная з іх - яшчэ з 90х за горадам ідзе няслава "наркаманскай сталіцы" Беларусі і горада з самым вялікім у Беларусі адсоткам хворых СНІДам. Праўда, кажуць часам, што гэта збольшага засталося ў дзевяностых-нулявых, і ў нашыя часы сітуацыя з наркаманіяй палепшылася. Прамысловасць ж дакладна нікуды не дзелася і нават, з дапамогай кітайцаў (дарэчы, дубляж гарадскіх шыльдаў на кітайскай мове тут лёгка можна сустрэць), разгортваецца

11. Гербам горада з'яўляецца шчыт з сонцам на чырвоным фоне: на мой погляд, даволі прыгожая геральдыка - асабліва для горада, які горадам стаў меньш за 60 год таму


12. Аўтавакзал невялікі і непрыкметны


13. Вулачкі так званага "Старога горада", адкуль і пайшла гардская забудова Светлагорска


14.


15. Адзін з двух галоўных гарадскіх стадыёнаў, дзе праводзіць зараз хатнія гульні мясцовы першалігавы (гэта другі дывізіён чэмпіяната Беларусі) клуб (і каманда, і стадыён завуцца "Хімікам")


16.


17.


18. А вось і галоўная артэрыя гістарычнага цэнтра Светлагорска (неяк не зусім нават звыкла называць "гістарычным цэнтрам" дамы 50-60х гадоў пабудовы) - вуліца Леніна


19.


20. Самы каларытны будынак гэтага раёна (і, напэўна, усяго горада) - Дом культуры Энергетыкаў


21. Тыповы праект, на самой справе


22. З дэталямі тых часоў


23. Аднагодак ТЭЦ. Пабудаваны ўжо пасля прыняцця знакамітай пастановы пра барацьбу з "архітэктурнымі празмернасцямі", але раптам - з тымі самымі "празмернасцямі"


24.


25. Час у гэтым раёне можа і не спыніўся, але артэфактаў і дэталяў савецкага перыяду хапае


26.


27.


28. Беларуская мова ў знадворным афармленні - далёка не самая частая з'ява на Гомельшчыне


29. Ну, і гістарычнае месца - першы дом тады яшчэ будучага горада


30.


31. Непадалёк схаваны сучасны будынак мясцовага краязнаўчага музея


32.


33. Мікрараён Шацілкі. Недалёка тут якраз знаходзіцца былая вёска Шацілкі, якая і зараз уяўляе сабой раён аднапавярховай прыватнай забудовы, я туды яшчэ дабяруся


34. З-за дамоў, як Эйфелева вежа ў Парыжы (вось параўнанне прыдумаў жа! Але яны і праўда у горадзе многа адкуль бачныя), выглядаюць тры вялікія трубы Светлагорскай ТЭЦ - былой Васілевіцкай ГРЭС


35. Гэта я, дарэчы, ужо непасрэдна на тэрыторыі былой вёскі Шацілкі. На фота - Крыжаўзвіжанскі касцёл. Ён пабудаваны ўжо ў 90-я гады, але на гэтым самым месцы старыя каталіцкія храмы (драўляныя, дарэчы) будаваліся два разы (першы раз - недзе ў XVII стагоддзі). Першы храм быў знішчаны ў часы напалеонаўскай вайны, другі - савецкімі ўладамі ў 1939 годзе)


36.


37. Насупраць стаіць прыватны дом з замалёўкай з кінафільма "Вялікі Гэтсбі" з Дзі Капрыа. Навошта яна тут намалявана - нават гаспадар дома растлумачыць зразумела не можа


38. Сілуэт храма выцягнуты


39. А насупраць - спальныя джунглі мікрараёна "Юбілейны"


40. З другога боку плошчы-сквера (а завецца яна проста - Старой плошчай; недзе побач ёсць Цэнтральная плошча з выканкамам, але я туды неяк не зазірнуў - і не думаю, што штосьці з-за гэтага згубіў) цячэ ўсё тая ж Бярэзіна. Дарэчы, самая доўгая рака с тых, што ад вытока да вусця цякуць тэрыторыяй Беларусі, калі хто не ведаў


41.


42.


43. Невялічкі сквер паміж пешаходнай набярэжнай і горадам


44. Мемарыял загінуўшым воінам-інтэрнацыяналістам


45. А насупраць - традыцыйны помнік Вялікай Айчыннай вайны; у Светлагорску ён зроблены ў выглядзе звана. Пастащлены тут у 2005 годзе, знайшоў у інтэрнеце чуткі-згадкі пра тое, нібыта зроблены ён з пералітага помніка Леніну, што быў замоўлены для цэнтральнай плошчы горада ў 90я, але так і не быў пастаўлены


46. Апошні кадр Бярэзіны. У левай частцы кадра можна (хоць і цяжка) разглядзець невялічкую пратоку, якая, як я разумею, калісьці і рабіла той самы "Шацілаўскі востраў" на Бярэзіне. Я ў той бок не хадзіў, таму не ўпэўнены, але на спадарожнікавых мапах выглядае так, што зараз заходняй часткі гэтай пратокі не існуе, і "востраў" больш востравам не з'яўляецца. У прынцыпе, рэалістычная сітуацыя, калі прыгадаць прыклад з зусім паўмёртвай пратокай на Дзвіне ў Полацку, раней ствараўшай вялікі востраў на рацэ ля вусця Палаты


47. Актыў-зона для мясцовай моладзі


48.


49. Забудова старых Шацілак. Гэты дом з ліштвамі мо і "вясковую" гісторыю населенага пункта памятае


50. Пратэстанцкая царква - ужо не памятаю, якой галіны


51. Усё тыя ж "Эйфелевы" трубы


52. Далей накіраваўся ўжо ў бок вакзала, міма галоўнага гарадскога храма - Спаса-Ператварэнскай царквы. Перад ёй стаіць нейкі іншы праваслаўны недабуд


53. Храм зараз у лясах


54.


55. Разбітымі тратуарамі, тым самым "гарадскім лесапаркам"


56. Міма мясцовага ПТВ хімікаў


57. За дрэвамі - жылыя дамы


58.


59. Бліжэй да чыгуначнага вакзала лесапарк паціху становіцца сапраўдным лесам


60. Але цывілізацыя нагадвае пра сябе


61. Як я пісаў, горад вельмі зялёны


62. Стадыён "Паперавік". Тут мясцовы "Хімік" гуляў раней, у нулявыя. Чаму перасяліўся на значна больш дэпрэсіўны "Хімік" - ня ведаю, у іх і наведвальнасць пасля пераезду амаль адразу паменьшылася ў некалькі разоў


63.


64. Досыць вялікі мікрараён ля чыгуначнага вакзала


65.


66. Пуцей многа, але яны нязвыкла пустыя. Пуці ў бок Жлобіна, дарэчы


67. Прывакзальная плошча знаходзіцца з іншага боку ад вакзала і пуцей, выходзячы да заходняй часткі горада. На захад ад вакзала Светлагорск, дарэчы, ўяўляе сабой адну прыватную аднапавярховую забудову - гэта былыя асобныя пункты Светач (да 1964 г. зваўся Какаль, пасёлак Нафтавікоў, якія таксама былі праглынутыя новаўтвораным Светлагорскам, а таксама раён "Стары Аэрадром"


68. Гістарычны будынак вакзала станцыі "Светлагорск-на-Бярэзіне" - дакладна невядома, але магчыма нават, што гэта і арыгінальны будынак новаўтворанай станцыі 1915 года


69.


***
Па дарозе дадому праз Мінск мяне чакаў сюрпрыз: на міжгародны цягнік Казянкі-Мінск (Казянкі - гэта фактычна Мазыр, хто не ведае) падалі добрага старога знаёмага - адзін з "новых" рыжскіх дызель-цягнікоў, якія колькі год таму на Баранавіцкім вузле бегалі на прыгарадных напрамках, а потым былі перададзеныя на Гомельскі вузел. На Гомельшчыне, як бачыце, іх выкарыстоўваюць ужо на больш "доўгіх" напрамках. І, трэба казаць, ня надта яны для іх падыходзяць, бо ехаць гэтым цягніком амаль 4 гадзіны ад Светлагорска да Мінска (яшчэ ён і запоўнены ад Жлобіна быў стоадсоткава - студэнты) было досыць пакутліва





Tags: Беларусь, Березина, Гомельская область, Светлогорск
Subscribe

Posts from This Journal “Гомельская область” Tag

  • Мазыр

    У нядзелю 31 сакавіка валейбольна-заўзятарскія справы занеслі мяне ў іншы куток краіны - у горад Мазыр Гомельскай вобласці. Але да глядзення на тое,…

  • Жлобін і Чырвоны (ці Красны) Бераг

    Фотаальбом Летам на выходных сядзець дома не цікава (зімой насяжуся, ды яшчэ буду смуткаваць, што летам сядзеў), таму я імкнуся кожныя выходныя на…

  • День на Гомельщине: ч.2. - Ветка

    Фотоальбом Если на месте Чечерска люди жили кто его знает сколько лет ещё до официальной даты основания города (или точнее, первого его упоминания…

  • День на Гомельщине: ч.1 - Чечерск

    Фотоальбом Есть у меня теперь уже такая традиция - третий год подряд в августе-сентябре я выбираюсь на денёк куда-нибудь на Гомельщину. Причём,…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 19 comments