Ciclista Pablo Elgatomarinero (elgatomarinero7) wrote,
Ciclista Pablo Elgatomarinero
elgatomarinero7

Да Выганашчанскага возера - ч.1. Івацэвічы - Козікі - Святая Воля - Бабровіцкае возера

Фотаальбом

Не па-асенняму цёплай нядзеляй 16 верасня я праехаў маршрутам, які планаваў ужо даўно. Вялізарнае Выганашчанскае возера (сёмае па велічыні возера Беларусі, дарэчы) вабіла самім фактам свайго існавання. Дабрацца да яго роварам не так ужо проста і зручна - ляжыць яно прыкладна пасярэдзіне паміж станцыямі двух напрамкаў Баранавіцкага чыгуначнага вузла (на Брэст і Лунінец), але адлегласці дарогамі ў кожны бок складаюць больш за 50 кіламетраў, і дарогі там (Палессе ж!) не самыя лёгкія. Ды і нямнога цікавостак па маршруце, калі па справядлівасці. Таму маршрут атрымоўваецца амаль выключна "прыродным" і "катальным" - каці сабе і каці, палескія краявіды разглядай, змагайся з не самымі лепшымі дарогамі... Ну, часам, канешне, традыцыйна вялікія палескія вёскі сустракаюцца, як жа без гэтага. А ў вёсках заўсёды якія-небудзь аўтэнтычныя моманты знойдзеш, хаця б тыя ж палескія хаткі... Справаздачу падзяліў на дзве часткі, каб не піхаць больш за сто фотаздымкаў у адзін пост




01. Стартаваў у Івацэвічах. Спачатку думаў стартаваць з лунінецкага напрамку, каб на фінішы менш залежыць ад раскладу прыгарадных цягнікоў - з Івацэвічаў на Баранавічы адно часцей электрычкі бегаюць, можна не пужацца спазніцца на адзін вечаровы цягнік і потым доўга чакаць таго, што ўжо ідзе пад ноч. Але прагноз надвор'я змяніў мае планы - увесь дзень прагназавалі досыць моцны пауночна-заходні вецер (забягаючы наперад, ужо на Выганашчанскім возеры, дзе колькі кіламетраў давялося ляцець у паўночны бок, я сапраўды спазнаў яго моц), таму прыйшлося ехаць з захаду на ўсход


02. Штадлерок з Брэста на Баранавічы праляцеў


03. Агульны выгляд вакзальчыка, які пасля адыходу электрычкі хутка стаў пустым


04. Потым хуценька праехаў усходняй, зачыгуначнай часткай Івацэвічаў


05. І неўзабаве ўжо ляцеў трасай Р6 (Івацэвічы-Пінск-Слонім). Мне ёй належала ехаць першыя кіламетраў 30 дзесьці. Хуткаснае не вельмі цікавае катанне, якое я імкнуўся (і змог, на сваю галаву) хоць неяк разнастаіць


06. Перад вёскай Козікі павярнуў направа - да мясцовага вадасховішча, што ляжыць амаль ля трасы, а ад мясцовасці гэтай агароджана досыць высокай дамбай. Дамба - пясочны пясочак


07.


08. Возера дзесьці далёка, за зараснікам, да самой вады я не дабраўся


09. Верасеньская раса


10. Нягледзячы на вецер, хутка станавілася досыць спякотненька - я яшчэ і апрануўся на гэты дзень ужо досыць па-восеньску


11. Зрабіў паўкруг вакол вадасховішча дамбай. Возера ўсё гэтак жа дзесьці ўдалечыні


12.


13. Праехаў там, дзе планаваў з'ехаць з дамбы-насыпу да трасы - а ўнізе балота. Паспрабаваў аб'ехаць балота - а там меліяратыўны канал, і досыць шырокі. Але ж дарога на мапе і спадарожніку дарога тут была! І не такая ўжо і маленькая. Вось праз гэтае балота яна вяла там якраз...


14. Знайшоў яе такі. Зарасла і пераўтварылася ў невялічкую сцежку праз балота. Ішоў я ёй - а збоку ўжо вялікія балотныя лужыны. І павуціння там было многа. Вялікага, як на фота ніжэй. Відавочна, рэдка карыстаюцца людзі гэтай самай сцежкай


15. Прабраўся такі да трасы


16. Яшчэ для разнастайнасці праехаў самі Козікі. На выездзе знайшоў брукаванку - залішкі старога праходзіўшага тут калісьці тракта, напэўна


17. Як водзіцца: чвэрць-трэціна трэка - час адпачыць хвілін 20 і перакусіць, стаянка для дальнабойшчыкаў якраз вельмі дарэчы патрапілася


18. А за стаянкай і дрэвамі возера-балота знайшлося. На спадарожнікавай мапе выглядае вельмі падобна на затопленыя тарфянікі


19. Адпачыў - можна каціць далей


20. А за паваротам знайшоў яшчэ лепшую кропку з панарамай возера-балота


21. Дзякуй вам, ветлівыя Целяханскія лесаводы!


22. Ахвотна веру ў тое, што калісьці тут была "вялікая гаць", але зараз гэта вёска, як і ўся тэрыторыя ААТ "Святая Воля" - нейкі сельскагаспадарчы "востраў" сярод балот і лясоў


23. Вёска вялікая, як і водзіцца на Палессі, але глядзець там няма нічога. Хіба што помнік


24. Мясцовыя забавы


25. Крама


26. А адразу за Вялікай Гаццю пачалася Святая Воля. Таксама вялікая палеская вёска, там ёсць Крыжаўзвіжанская царква. Прыклад досыць добрай царквы-новабуду - нават можна і не здагадацца, што пабудаваная яна ў 1994 годзе


У Святой Волі я звярнуў з трасы Р6 і досыць надоўга развітаўся з асфальтам. Далей мяне чакалі дзясяткі кіламетраў грунтовак і гравіек, з невялікім перапынкам у Выганошчах

27. Толькі з'ехаў з трасы на друга(ці нават трэця-)радную дарогу - так і пайшлі старыя палескія вясковыя дамы. Гэта, канешне, не тыя знакамітыя палескія хаткі з традыцыйных матэрыялаў (хіба ж яны захаваюцца да нашых часоў, яшчэ і ў даволі цывілізаванай і багатай вёсцы), але таксама досыць аўтэнтычненька


28. Хіба той нейкі скансен, але што тут не музей, а сапраўды людзі жывуць (ну, хатка на гэтым фоне такі ўжо яўна нежылая)


29. Палескае сяло, "сферычнае, у вакууму" (с)


30. Далей быў дзясятак кіламетраў трэш-дарогай. На самой справе, яшчэ да Вялікай Гаці можна было звярнуць на іншую дарогу (я ёй першапачаткова ехаць і планаваў, але потым вырашыў заехаць яшчэ і ў Святую Волю), больш хуткую і, верагодна, больш якасную... Але куды заехаў, туды заехаў. Лужыны былі кожны дзясятак метраў


31. Гэта яшчэ далёка не самая вялікая лужына... У самай вялікай сядзеў завязнуўшы УАЗік, а мужчына з жанчынай, што ехалі гэты УАЗікам, сядзелі і чакалі трактара са Святой Волі. Фатаграфаваць гэтую карціну з этычных нагод не стаў, зразумела ж


32. Ехаў-ехаў так на поўнач - а вось і яшчэ адна засеўшая машына (таксама без фота), на гэты раз звычайная іншамарка, стары "Фольксваген", два дзяды вырашылі гэтай дарогай "па-хуткаму" праехаць ад Бабровічаў да Святой Волі (бо іншая аўтадарога там ажно праз Целяханы). На гэтым месцы я іх "усцешыў" тым, што наперадзе чакаюць лужыны, дзе не тое што "Фольксваген" - УАЗік наглуха засеў. Яны ж мяне усцешылі (так, без двухкосся), што гэтая лужына - першая з боку Бабровічаў. Ура, я даехаў!


33. Дарога за паваротам - і праўда! - адразу кантрастна палепшылася


34. А праз які кіламетр-другі я ўжо быў у Бабровічах


35. Яшчэ крыху за вёскай на поўнач - і вось яно, Бабровіцкае возера


Плошча возера - 9,7 кв.км, максімальная глыбіня - 8 м, сярэдняя - 2,5 м, Дзевятым каналам злучана з ужо досыць добра знаёмай мне рэчкай Грыўдай, прытокам Шчары

36.


37.


38. Што ж датычыцца саміх Бабровічаў, то гэта звычайная палеская вёска


39. З адной шырокай вуліцай


40. З мясцовай сабака-гапатой


41. На ўскраіне, непадалёк ад дарогі на Выганошчы, знайшоўся каларытненькі праваслаўны храм-новабуд, аддаючы, на мой погляд, не Беларуссю, а нейкімі паўночнымі рэгіёнамі - хіба што рускім Памор'ем якім, напрыклад


42.


43. Пабудаваны некалькі год таму


44.


45. Тэрыторыя за храмам разбітая - то бок, відавочна, плануецца там яшчэ нейкае будаўніцтва


46.


47. Далей дарога ішла ў бок Выганошчаў - некалькі кіламетраў краем Выганашчанскага заказніка


48.


49. Ёсць тут нейкая экасцежка, але гэта, напэўна, ужо на наступныя вандроўкі - думаю, што ў гэтыя мясціны я яшчэ абавязкова зазірну калі-небудзь


50. Яшчэ пара кіламетраў - і прыеду я ў Выганошчы, але пра гэта ўжо ў наступнай частцы

Працяг будзе...
Tags: Беларусь, Бобровичи, Бобровичское озеро, Брестская область, Выгонощанский заказник, Ивацевичский район, Полесье, Святая Воля, вело-2018
Subscribe

Posts from This Journal “Полесье” Tag

promo elgatomarinero7 august 15, 11:30 4
Buy for 10 tokens
Гэтым разам я распавяду вам пра сапраўды спякотную і летнюю (хоць каляндарна яна і адбылася 23 траўня - але травень у гэтым годзе атрымаўся, напэўна, больш летні за які-небудзь ліпень) вандроўку паўночна-заходнімі раёнамі. Стартаваў на станцыі Гаўя ў ваколіцах Іўя, праехаў на поўдзень у бок…
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 20 comments