?

Log in

No account? Create an account

05 кастрычніка 2018

Фотаальбом

Ёсць у мяне ўжо такая традыцыя - у жніўні-верасні на Гомельшчыну з аднаднеўным візітам прыязджаць. У гэтым годзе маёй "падгомельскай" маршрутнай кропкай стаў адносна (па беларускіх мерках) буйны райцэнтр Светлагорск. Праўда, калі па справядлівасці, прыехаў туды я па асабістых справах, але вольнага часу і магчымасці вывучыць горад было многа.

Светлагорск лічыцца "новым" горадам, хаця фактычна першая згадка пра паселішча датуецца ажно 1560 годам, а ўвогуле старажытнае паселішча на беразе паўнаводнай Бярэзіны на гэтым месцы існавала ўжо даўно-даўно. Да 1961 года паселішча гэтае (а было тут да савецкіх часоў ці то невялікае мястэчка, ці то проста досыць вялікая вёска - я так і не зразумеў) звалася Шацілінскім Востравам, Шацілавічамі, а потым - проста Шацілкамі. Наколькі я ведаю, мясцовыя і дагэтуль часам называюць горад гістарычным яго імем. Як часам бывае (я раней ужо прыводзіў прыклад Івацэвіцкага раёна, дзе раней райцэнтрамі былі Косава і Быцень, а Івацэвічы былі пасёлкам Косаўскага раёна - да таго, як самі Івацэвічы перараслі сваіх "старэйшых" братоў і праглынулі іх раёны, стаўшы райцэнтрам), традыцыйна адміністратыўным цэнтрам гэтай досыць глухой мясцовасці гістарычна быў не Светлагорск/Шацілкі, а суседнія Парычы - невялічкае (і тады, і зараз) мястэчка-пасёлак. Чаму Светлагорск абавязаны такім ростам? Канешне ж, чыгунцы. У 1915 годзе тутэйшымі балотамі (а месцы тут тады былі досыць глухія нават па мерках Палесся) прайшла чыгунка з Жлобіна на Калінкавічы, Парычы ж засталіся збоку ад яе - ад пасёлка да светлагорскай станцыі прыкладна 30 кіламетраў. Вось такая вось гістарычная метамарфоза, Светлагорск і Парычы апынуліся ў тым жа спісе, што і Баранавічы з Новай Мышшу, і тыя ж Івацэвічы з Косавым і Быценем

Пасля 1915 года і з прыходам савецкай улады пачаўся прамысловы рост горада - спачатку павольны, бо ў Шацілках з прадпрыемства да пэўнага часу была толькі суднаверф на Бярэзіне. У 1954-58 гг. была пабудаваная Васілевіцкая ГРЭС (да горада Васілевічы сучаснага Рэчыцкага раёна адсюль дзесяткі кіламетраў, проста менавіта там было радовішча торфу), зараз яна завецца Светлагорскай ТЭЦ. У 1956 годзе вёска Шацілкі набыла статус гарадскога пасёлка, у 1960 годзе пасёлак стаў цэнтрам тады яшчэ Парыцкага раёна, у 1961 годзе горад перайменаваны ў Светлагорск (як пішуць, гэтай назве належала "...сімвалізаваць светлае жыццё новага, савецкага Палесся") - не гледзячы нават на тое, што ніякіх гор там і блізка няма (вось святла ў той дзень хапала, так)



Чытаць болей...Collapse )

Profile

elgatomarinero7
Ciclista Pablo Elgatomarinero
Website

Latest Month

Врс 2019
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow