Ciclista Pablo Elgatomarinero (elgatomarinero7) wrote,
Ciclista Pablo Elgatomarinero
elgatomarinero7

Да Выганашчанскага возера - ч.2. Выганашчы-Раздзялавічы-Хатынічы-п.п.Якуба Коласа

Першая частка: Да Выганашчанскага возера - ч.1. Івацэвічы - Козікі - Святая Воля - Бабровіцкае возера

Фотаальбом

Да Выганашчаў каціць было недалёка, і хутка я ўжо ўязджаў у вёску. Зараз Выганашчы - вёска з насельніцтвам некалькі соцен жыхароў. Галоўная мясцовая цікавостка - знакамітае вялізарнае возера ў прыкладна пяці кіламетрах на поўнач, а таксама праходзячы на праз вёску стары Агінскі канал, што аб'ядноўвае басейны Прыпяці і Нёмана (праз Ясельду і Шчару). Пабудаваны быў для таго, каб звязаць басейны дзвюх мораў (Балтыйскага і Чорнага) у самай нізкай частцы Вялікага Еўрапейскага водападзелу - па тэрыторыі Заходняга (альбо Пінскага, альбо, як яшчэ кажуць, Прыпяцкага) Палесся. Цягам часу канал страціў сваё гаспадарчае значэнне і інфраструктуру (і ад войнаў, і ад сталінскіх рэпрэсій, калі былі рэпрэсіраваныя абслугоўваўшыя канал інжынеры-палякі, і ад палескай меліярацыі савецкіх часоў), колькі год быў у заняпадзе, зараз мае значэнне хіба што турыстычнае, але паціху аднаўляецца




Адразу напішу ўдакладненне па тапаноміцы. Як правільна напісалі ў Фэйсбуку ў каментарах для першай часткі, я зрабіў памылку, называючы вёску Выганошчамі. Сапраўдная назва населенага пункту па-беларуску - Выганашчы. Магу апраўдацца тым, што варыянт "Выганошчы" бачыў на нейкай з дарожных шыльдаў, і ўдакладняць яго не стаў. У любым выпадку, адзначу, што "Выганашчы" (як і "Выганашчанскае возера") - яўны паланізм, "Выганава" гучала б больш па-беларуску (дарэчы, возера часцяком "Выганаўскім" па-беларуску і называюць, але я ўжо абраў у дадзеным выпадку той варыянт, да якога больш звыклы)

01. Выганашчы сустракаюць дотам. Дотаў у вёсцы некалькі - падчас Першай сусветнай вайны менавіта Агінскім каналам пэўны час праходзіла лінія нямецка-рускага фронту. Першая сусветная вайна (і прыйшоўшая за ёй савецка-польская) стала прычынай першага заняпаду канала, але потым у 20я гады палякамі канал быў адноўлены. Канчаткова дабіты канал быў пасля прыходу на Заходнюю Беларусь "Саветаў" і Другой сусветнай - шлюзы ўзарвалі ўжо ў 60я гады


02.


03. Гэта ўжо менавіта сам Агінскі канал. Частка яго (некалькі дзясяткаў метраў) у цэнтры вёсцы чамусьці не выглядае адноўленай і ўяўляе сабой зараз канаву з зараснікам


04. Але ў астатніх адрэзках канала вада ёсць


05. Праз канал перакінутыя мосцікі


06. Від на поўнач, у бок Выганашчанскага возера


07. Што цікава, уезд да возера (і на тэрыторыю заказніка) платны. Праўда, на досыць сімвалічную суму за гадзіну - ужо дакладна не памятаю, але недзе 20-30 капеек. Да возера трэба ехаць пяток кіламетраў проста асфальтавай дарогай, увесь час уздоўж канала - і, як я пісаў ужо ў папярэдняй частцы, быў у той дзень досыць моцны паўночны ці паўночна-заходні вецер


08. Агінскі канал усю дарогу ідзе злева ад дарогі, агароджаны ад ракі толькі нячастымі дрэвамі


09. Калі бачыш перад сабой гэту вежу - значыць, ты ўжо на самым фінішы


10. Бераг возера тут цывілізаваны, але гэта, наколькі я ведаю, гэта справа ўжо апошніх колькі гадоў. Возера знаходзіцца пасярэдзіне балоцістай лясной мясцовасці, з іншых напрамкаў да яго з зямлі не прабрацца. Знакаміты беларускі географ Аркадзь Смоліч яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя пісаў пра Выганашчанскае возера як пра цяжка дасяжнае з зямлі - калі б не цывілізаваны паўднёвы бераг, то і сёння з гэтым мала што змянілася б; напрыклад, на паўночны бераг возера хадзіў колькі разоў victogan - і прабраўся туды мясцовымі балотамі не з першай спробы


11. У нашыя часы хаця б на паўднёвым беразе усё зроблена для добрага адпачынку турыстаў


12. Ладна, не за цывілізацыяй я сюды ехаў, а за возерам. Яно, як бачыце, вялізарнае (як я пісаў у папярэдняй частцы, гэта сёмае па велічыні возера краіны)


13. Няслабы вецер


14. Турыстычны "цывілізасьён"


15. Від на поўдзень, у бок Выганашчаў


16.


17. Час паціху пачынаў падціскаць, таму, перакусіўшы на беразе возера, пакаціў на поўдзень. З ветрам кацілася ўжо значна лягчэй. Праз канал дзе-нідзе перакінутыя масткі, але куды яны вядуць - пытанне, бо спадарожнікавыя мапы паказваюць, што на тым беразе - адны балоты. Ды і сцежкі за гэтым канкрэтна мастом не было - сам правяраў


18. Водны праспект. За Выганашчанскім возерам канал, дарэчы, некаторы час ідзе сам, а потым пераходзіць у Шчару, якая ўжо плыве да самога Нёмана


19. Трошкі інфраструктуры


20. КПП па дарозе на возера. Тут і трэба плаціць, але на выездзе ніхто не правяраў, колькі я на тэрыторыі прабыў і ці не правёў я там больш часу, чым было аплачана


21. Яшчэ адзін дот


22. А гэты - ужо ў самым цэнтры вёскі


23.


24.


25. Тут можна разглядзець, як канал выглядаў падчас Першай сусветнай


26. Ажно цэлая фартэцыя тут была


27. Над яшчэ адным дотам фартэцыі быў узведзены помнік савецкім жаўнёрам ужо Другой сусветнай вайны


28. Царква-новабуд нулявых гадоў пабудовы


29. Далей мяне чакалі некалькі дзясяткаў кіламетраў дарогі на ўсход, да фінішнай кропкі маршруту - прыпыначнага пункту Якуба Коласа, што знаходзіцца на лініі Баранавічы-Лунінец, у вёсцы Люсіна Ганцавіцкага раёна


30. Спачатку ішла досыць якасная гравійка, дробныя камні ехаць хутка не перашкаджалі


31. Сустрэчная раварыстка


32. Раптам


(цікава, што ўжо за паваротам быў такі ж знак з другога боку, і ніякай валкі паміж знакамі гэтымі не было)

33. Калідор


34.


35. Дарога была значна лепшая за тую, што паміж Святой Воляй і Бабровічамі. Хіба што на самой мяжы Івацэвіцкага і Ганцавіцкага раёнаў была якая сотня метраў трэшу


36. Сляды капытных


37. Дарога-смакотка


38. І тут смакотка. Не разбіраюся зусім у лясных ягадах - мо і атрутная, правяраць не стаў (але нехта вось нібыта адной паласаваўся) :)


39. Радаваўся, што мой трэк не гэтай дарогай вядзе


40. Мне ж сюды


41. Знайдзіце вулей-борт на гэтым здымку


42. А так? :)


У Раздзялавічах пачаўся асфальт, і там я сустрэў мясцовага раварыста, прыкладна майго аднагодка, на "Грынвэі" - каціў мужык у іншы бок вёскі ў краму. Разгаварыліся, ян правёз мяне экскурсіяй па вёсцы

43. Праўда, глядзець у Раздзялавічах асабліва і няма на што. Хіба што на баптысцкі храм


44. Але вёсачка цывілізаваная


45. У цэнтры вёскі раварыст даў мне парады па больш зручнай дарозе на Люсіна (але я ўсё роўна паехаў па-свойму) і пакінуў мяне, я ж пакаціў далей на ўсход


46. Агратрэш з пчолкі-наркамана


47. Забітая меліяратарамі рэчка Бобрык


48. Хутка быў у Хатынічах


49. І зноў палескія хаткі


50.


51. Яшчэ агратрэш


52. У Хатынічах ёсць царква-новабуд


Перакусіў апошнім на сёння "Снікерсам" з "Кока-Колай" - і паехаў на астатнія паўтары дзясяткі кіламетраў

53. Тут раварыст з Раздзялавічаў радзіў ехаць гравійкай налева ("бо там дарога лепшая") і фінішаваць на п.п. Люсіна (станцыя знаходзіцца на поўнач ад самой аднаіменнай вёскі). Але гэта не ўваходзіла ў мае планы, то бок я паехаў направа, той дарогай, што на фота ў цень уходзіць


54. Там смачны лес


55.


56. Сама дарога там была і праўда дрэнная - адзін суцэльны пясок на многія кіламетры. Але мясцовы рух, відавочна, паміж вёскамі добры (я і на самой справе многа людзей там сустрэў і абагнаў), таму многа дзе праз самыя пяскі ўздоўж дарогі ідзе прабітая мясцовымі сцежка, ехаць якой можна было даволі хутка


57. Звярыныя сляды (гаспадара - досыць вялікую аўчарку - я потым таксама абагнаў)


58. Я хутка зразумеў логіку гэтай дарогі: бачыш, што збоку пачынаецца паралельная сцежка - з'язджай на яе, бо хутка на пяскі пачнуцца. Хаця ўжо бліжэй да фініша быў і пясок без сцежак


59. Ценяселфі ўжо на фоне Люсіна


60. Вёску сцераже самотны конік, ці кося - з такой адлегласці ня бачна :)


61. У нулявых гадах мінулага стагоддзя у Люсіна працаваў настаўнікам Якуб Колас. Тут жа нібыта адбываецца частка дзеяння трылогіі класіка "На ростанях" (у творы Колас змяніў назву вёскі на Цельшына)


62. П.п. Якуба Коласа. Людзей на дызелёк было шмат - вечар нядзелі, народ вяртаецца з вёсак перад працоўным тыднем у Ганцавічы і Баранавічы


63. Хоць надвор'е днём і было сапраўды летняе, але восеньскія фарбы ўжо пачыналі прабівацца і нагадваць пра хуткі адыход спякоты


64. Цягнічок падыходзіць


65. А ў Баранавічах сама тым вечарам ужо і птушкі ў вырай збіраліся (гэта меньшая частка птушынай хмары - пакуль даставаў фоцік, то большасць ужо адляцела)


Вось такая вось вандроўка

Страва:


Дзякуй за ўвагу!

Tags: Беларусь, Брестская область, Выгонощанский заказник, Выгонощанское озеро, Выгонощи, Ганцевичский район, Ивацевичский район, Люсино, Полесье, Раздяловичи, Хотыничи, вело-2018
Subscribe

Posts from This Journal “Полесье” Tag

promo elgatomarinero7 august 15, 11:30 4
Buy for 10 tokens
Гэтым разам я распавяду вам пра сапраўды спякотную і летнюю (хоць каляндарна яна і адбылася 23 траўня - але травень у гэтым годзе атрымаўся, напэўна, больш летні за які-небудзь ліпень) вандроўку паўночна-заходнімі раёнамі. Стартаваў на станцыі Гаўя ў ваколіцах Іўя, праехаў на поўдзень у бок…
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 13 comments