Ciclista Pablo Elgatomarinero (elgatomarinero7) wrote,
Ciclista Pablo Elgatomarinero
elgatomarinero7

Касцёламі Ваўкавышчыны, альбо Апошняя спякотная паездка сезона: Ваўкавыск-Мсцібава-Рэпля-Рось

Фотаальбом

Недахоп Ваўкавыска-Гродзенскага напрамку Баранавіцкага чыгуначнага вузла ў тым, што туды ходзіць хоць і досыць прыгарадных цягнікоў (тры цягнікі Баранавічы-Гродна і адзін - Баранавічы-Ваўкавыск, плюс у цёплы сезон яшчэ бегаў "дачны" да Палонкі), але апошні з іх ідзе даволі рана. Менавіта таму я ня так ужо і часта ў тых мясцінах катаюся і абіраю звычайна фінішныя кропкі ў станцыях, якія ляжаць на чыгунцы іншых напрамкаў - элементарна не хапае часу паспець многа ўбачыць. Але ж раён той, як і ўся Гарадзеншчына ўвогуле, вельмі цікавы, таму ў спякотны чацвер 20 верасня я зладзіў паездку ад Ваўкавыска на захад і поўнач, праз шматлікія вёсачкі Ваўкавыскага ўзвышша. Маршрут гэты я сам сабе назваў "Шляхам касцёлаў", бо каталіцкіх храмаў за 75 кіламетраў (так, нямнога, але больш не паспеў б) я пабачыў роўна 6 штук (магло быць і 7, але ехаць да Воўпы ўжо дакладна не хапала часу) - і прычым, абсалютна рознага стылю і выгляду. Некаторыя з іх з'яўляюцца сапраўднымі дыямантамі беларускай архітэктуры



Трэк паездкі быў такі:


01. Стартаваў у Ваўкавыску


02. Горад не казаць што багаты цікавосткамі, але досыць прыгожанькі і ўтульны. Тыповая Заходняя Беларусь


03. Для раварыстаў, нажаль, не прыстасаваны - усюды высокія бардзюры. Але ў такіх гарадках усё роўна мясцовыя праезжай часткай катаюць, калі ДАІ мясцовая ня надта лютуе


04. Нешматлікая архітэктурная даўніна


05. Часу было ня так ужо і шмат, таму горадам праехаў хутка, да гарадзішчаў нават не завярнуў, бо яны па другі бок чыгункі. Паглядзеў цэнтр і асноўныя цікавосткі. Гарадскі сядзібны дом, вядомы як "дом Багратыёна" - тут у 1812 годзе была штаб-кватэра расійскага военачальніка. Зараз тут музей імя яго


06. Непадалёк знаходзіцца касцёл - першы на сёння. Носіць імя святога Вацлава, пабудаваны ў 1846-48 гг.


07. Верасень, сонца яшчэ нізкае і нязручна свеціць - то бок, фота касцёла "у профіль" ня надта атрымаліся. Ну, хаця вось сілуэцік "гатышна" выглядае, на мой погляд


08. Проста паверце мне, што ён практычна снежна-белага колеру :)


09. Працякаючая праз цэнтр горада рэчка Ваўкавыя пераробленая ў ланцужок невялікіх сажалак


10.


11.


12. Праваслаўная царква св.Мікалая (1874 г.)


13. Вось так выглядае Ваўкавыя на самой справе, не ў выглядзе сажалак


14. А гэта ўжо Рось, праз некалькі кіламетраў


15. З Ваўкавыска выязджаў ускраінамі-фазендамі і прыватным сектарам, а потым - праз ачышчальныя збудаванні


16. А гэта ўжо мост праз рэчку Нятуру (УПД. Рэчка называецца Нятупай, на OSM была памылка), яшчэ адзін (як і Ваўкавыя) прыток Росі


17. Рэчка Нятура Нятупа ў Касцевічах


18. А ад Касцевічаў ужо і да Гнезна недалёка. Гнезна - вялікая і файная вёска, тут нават гасцініца (на фота) ёсць. Праўда, страшнавата ад думкі, якая яна там усярэдзіне...
<

19. Па-першае, Гнезна цікавае былой панскай сядзібай. З правага боку - былыя стайні, з левага - былы сядзібны дом. Усё зараз выкарыстоўваецца, не развальваецца


20. У сядзібным доме зараз кіпа ўсялякай адміністратыўкі - і сельсавет, і міліцыя...


21. Парадны бок


22. Качу на захад


23. Там - галоўная мясцовая цікавостка. Вунь, з-за дрэва выглядвае


24. Старажытны (16 стагоддзя пабудовы) каталіцкі касцёл св.Міхаіла Арханёла. Уладальнік першай катэгорыі рэйтынга "Глобуса Беларусі" (хоць гэты рэйтынг і даволі суб'ектыўны), даволі брутальны старажытны храм, пабудаваны як каталіцкі касцёл, доўга быў кальвінскім зборам, але потым зноў вернуты католікам


25. На фота выглядае досыць прысадзіста, але паверце мне - ён досыць высокі і магутны


26.


27.


28. Зразумела ж, перабудоўваўся-такі


29. Трэба каціць далей. Па дарозе напужаў нейкіх капытных - паспеў толькі пачуць грукат і дзве вялікія цені, убягаючыя ад мяне праз кусты


30. Да Мсцібава вяла не самая якасная і хуткасная гравійка, але даехаў, і хутка на гарызонце ўжо паўставалі шпілі трэцяга на сёння касцёла


31.


32. Касцёл Іаана Хрысціцеля. Маладзейшы за два папярэднія храмы, пабудаваны ў пачатку мінулага стагодзя. Выдатны не толькі "простымі", досыць брутальнымі неагатычнымі рысамі, але і брамай-званіцай перад уваходам. Званіца, дарэчы, крыху старэйшая за дзеючы касцёл - 1900 году пабудовы


33. Толькі выехаў з Мсцібава, як ужо шпілі наступнай кропкі маршруту бачныя. Нейкае поўнае Солсберы ў гэты дзень было - адны шпілі :)


34. Гэта Шылавічы, Троіцкі касцёл, амаль аднагодак Мсцібаўскага (1907-14 г.п.). На мой суб'ектыўны погляд, самы прыгожы касцёл з тых, што я пабачыў у гэты дзень; ды і дакладны адзін з самых прыгожых касцёлаў Беларусі. Проста ўявіце сабе, што вось гэты вось гмах - вышынёй больш за 50 метраў


35.


36. Збоку (злева на фота) месціцца будынак-новабуд каталіцкай адміністратыўкі - там нядзельная школа і яшчэ нешта. Прысеў паабедаць на лаўцы - і адразу выбяжала з будынку манашка, запрасіла перакусіць у іх з дарогі. Хай не паскардзяцца праваслаўныя, але ў праваслаўных храмах мне такую ветлівасць уявіць сабе цяжка, я пакуль з такім не сутыкаўся - у праваслаўных царквах на цябе хутчэй паглядзяць нядобра. Можа мне проста так "шансавала" - ня ведаю, але асабісты вопыт пакуль у мяне такі


37.


38. Якраз было 12 гадзін, патрапіў на званы


Час падціскаў, таму на прапанову я не адгукнуўся і пакаціў далей

39. Дарогі і хаткі. Ваўкавыскае ўзвышша непасрэдна ў гэтых мясцінах выявілася лагодным для турыста-раварыста, таму спускі-пад'ёмы ў гэты дзень мне ня надта дакучалі. Праўда і краявіды там былі такія - часам і было штосьці маляўнічае, але да Наваградчыны той жа далёка


40. Трошкі лясоў. І тут з караедам змагаюцца, напэўна


41. Зайцы


42. Касцёл Дзевы Марыі ў Вярэйках (1830я г.п.)


43. Сажалка там жа


44. Былы сядзібны дом. Там мясцовая ЖКГ зараз сядзіць


45.


46. Далей мяне чакаў сюрпрыз - рэспубліканская траса Р100 (звязвае Масты з Вялікай Бераставіцай) выявілася гравійкай. Намагаюся прыгадаць, ці бачыў я дагэтуль у Беларусі гравійкі на рэспубліканскіх трасах, але вось нешта не атрымоўваецца (праўда, ня так ужо я многа і накатаў яшчэ ў жыцці, у прынцыпе). У любым выпадку, гэта нячастая справа, думаю


47. Да таго ж была яна даволі камяністая і пыльная. Ехалася няпроста, а пасля праезду кожнай машыны выглядала ўсё так:


48. Скончылася гэтая распуста ўжо недзе пад Рэпляй. А ў Рэплі - чарговы касцёл, Дзевы Марыі. Пабудаваны ў 1902 годзе. Досыць распаўсюджаная архітэктура для тых гадоў, дарэчы, таму неяк пасля касцёлаў ў Шылавічах, Мсцібава і Гнезна не так ўраджвае


49. Хаця...усё роўна ураджвае :)


50. Капліца-пахавальня на могілках за вёскай на рэканструкцыі


51. Від ад могілак на Рэплю


52. Аўтобусаў няшмат


53. Яшчэ адзін, апошні, погляд на Рэплю са спіны - і наперадзе хуткасных кіламетраў 15 да Росі


54. Не прайшло і гадзіны, як наперадзе паказаліся трубы Краснасельскага завода-гіганта будаўнічых матэрыялаў. Але мне не туды


Рось - старое мястэчка, але зараз яно з'яўляецца прыкладам таго, як малады горад-пасёлак можа цягам гісторыі і індустрыялізацыі праглынуць ці проста абыйсці свайго старэйшага брата-суседа. Рось цягам часу (нягледзячы на сваю гісторыю, цягнучуюся афіцыйна ажно з XIII стагоддзя) адыйшла ў цень Краснасельскага, хоць там і зараз жыве прыкладна 4,5 тысяч жыхароў (праўда, і Краснасельскі ня так ужо намнога большы)

55. Хуценька праехаў цікавосткамі. Траецкая царква (1912 г.)


56. Траецкі касцёл (1807 г.)


57. У цэнтры - тыповая для заходнебеларускіх гарадкоў-мястэчак прамавугольная цэнтральная плошча з паркам-скверам


58. Польская міжваенка, відавочна (я пра двухпавярховы будынак)


59.


60. Ад сядзібы Патоцкіх застаўся былы дом садоўніка


61. А таксама вадзяны млын на беразе Росі


62. Досыць каларытны будынак


63. Гідра-шайтан-тэхніка


64. Млын, зразумела ж, закінуты


Недзе збоку і сядзібны жылы дом ёсць, тады я пра яго забыў: буду ў Росі яшчэ - зазірну

65. Рэчка Рось


66. Вакзал станцыі Рось


67. Тут і фінішаваў


Дзякуй за ўвагу!
Tags: Беларусь, Верейки, Волковыск, Волковысская возвышенность, Волковысский район, Волковыя, Гнезно, Гродненская область, Мстибово, Репля, Россь, Шиловичи, вело-2018
Subscribe

Posts from This Journal “Гродненская область” Tag

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 22 comments