Ciclista Pablo Elgatomarinero (elgatomarinero7) wrote,
Ciclista Pablo Elgatomarinero
elgatomarinero7

І зноў паўднёвыя ўзгоркі Наваградскага ўзвышша: Крошын-Гарадзішча-Моўчадзь

У выходны дзень 7 лістапада вырашыў зрабіць невялікую рэвізію паўночнай часткі Баранавіцкага раёна, з наведваннем кіпы досыць вядомых і "баянных" кропак. Асфальту было нямнога (але і трэшу таксама не было); дарогі былі досыць цікавыя, а на поўначы раёна яшчэ і радавалі краявіды паўднёвай часткі Наваградскага ўзвышша. Карацей, пісаць нямнога, тут больш паказваць фотачкі





64.JPG © elgatomarinero.iMGSRC.RU




Трэк, напісаны пасля паездкі па памяці:

Спасылкай: https://www.gpsies.com/map.do?fileId=whysrcniipuwtsvk



1. Каб не марнаваць час на выезд з горада, вырашыў пад'ехаць пару станцый мінскай электрычкай да Крошына. Ураніцы надвор'е не ладзілася. На Палескі вакзал ехаў пад дажджом. На вакзале быў яшчэ зацемна, таму спецыяльна прапусціў электрычку на 7.40 і паехаў наступнай, каб потым у цемры пад дажджом не катацца. Але калі прыехаў у Крошын, дождж ужо прайшоў, хоць і было пахмура (як і большую частку гэтага дня потым)





2. У Крошыне весела





3. Адразу бачна - свята!





4. Браты-блізняты стаяць у радок





5. Крошынскі касцёл Божага Цела. Усярэдзіне вісіць жырандоля аўтарства Паўлюка Багрыма - самага вядомага жыхара Крошына, які, як лічыцца, мог бы быць беларускім Міцкевічам альбо Тарасама Шаўчэнкам, але творы ягоныя, якрамя хрэстаматыйнага "Заграй жа, хлопча малы...", не захаваліся (праўда, некаторыя гісторыкі-даследчыкі адкажуць на гэта, што нібыта хутчэй за ўсё быў ён малаграматным кавалём, скончыўшым толькі школу пры касцёле, ніякіх сшыткаў з вершамі не было, а верш пра "Хлопча" увогуле не ягонага аўтарства - але гэта ўжо асобная тэма для спецыялістаў). Нажаль, касцёл у той дзень зачынены, таму ўсярэдзіну патрапіць мне не атрымалася (але раней я там быў і жырандолю бачыў - нажаль, не знаходжу ў сабе на кампутары фота адтуль)





6. Недалёка ад касцёла працякае зусім маладая яшчэ Шчара





7. А гэта ўжо сажалка ў Мялехавічах





8. Антураж большай часткі дня быў прыкладна такі





9. За вёскай Старыя Войкавічы знаходзіцца, на мой погляд, адна з самых цікавых лакацый Баранавіцкага раёна. Тут і помнік загінуўшым падчас Першай сусветнай вайны (на ОСМ ён чамусьці памылкова пазначаны як помнік загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай)





10. І пераезд праз вузкакалейку, што вядзе ад торфапрадпрыемства ў Кастрычніцкім да торфабазы "Карытна"





11. І каналізаваная Шчара, якая тут не тое што маладая - зусім амаль у стане немаўляткі





12. Ну, і знакамітыя "Тры крыжы"





13. Палякі малайцы, памятаюць сваю гісторыю. Будзь як палякі! :)





14. А ў лесе побач мілітарысцкія "закінуткі" - фронт Першай сусветнай жа тут быў





15. Трошкі польскай мовы ў лясах Беларусі (спецыяльна для ak1961)





16. Часу было многа, таму вырашыў трошкі патрэшыць у тарфянікі ўздоўж вузкакалейкі. Спачатку ішоў пехатой, але потым зразумеў, што ледзь бачнай сцежкай ўздоўж рэек можна, хоць і павольна, большую частку часу ехаць





17. На тарфяніках весела. Толькі Сабакі Баскервіляў для антуражу не хапае





18. Закінуты мосцік. Паламаная драўляная лесвіца паказвае, што калісьці не так даўно гэтым мастом нават хтосьці карыстаўся, але куды яна там вядзе - невядома, на спадарожнікавай мапе той бок канала выглядае адрэзаным ад "вялікай зямлі" востравам





19. Ужо і фініш бачны (дзве "кропкі" над каналам удалечыні, на фоне лесу - гэта мост, які звязвае тарфянікі з зямлёй з таго боку)





20. Ну і напрыканцы - куточак Ісландыі (ці "пустачы Смаўга") ў беларускай глухамані





21. Далей ужо ідуць тарфянікі, дзе распрацоўка ідзе менавіта зараз. Вясной мне нават пашчасціла сустрэць на пераездзе з фота №9 цягнічок. Менавіта гэта фота зроблена ўжо калі я выехаў на звычайную дарогу, з некаторай адлегласці. Вось цёмныя "горы" у полі перад лесам (даруйце, лепш фота няма, бо зум на фоціку летам памёр - нават гэты кадр атрымаўся шляхам рэзкі "вялікага" кадра) - гэта і ёсць торф





22. Чым больш на поўнач - тым цікавейшыя краявіды, бо Наваградскае ўзвышша набліжаецца





23. Чаго чаго, а ДОТаў на лініі былога фронту Першай сусветнай хапае





24. Яшчэ да палудня даехаў да вадасховішча Кутаўшчына на галоўнай рацэ Наваградскага ўзвышша - Сэрвачы





25. Хацеў прысесці дзе-небудзь на дамбе і перакусіць, але зручныя месцы былі альбо занятыя рыбакамі, альбо паблізу тусаваліся мясцовыя оркі-алканаўты (з таго боку дамбы - досыць жывы і цывілізаваны пасёлак Савецкі), таму прыйшлося перабірацца крыху далей





26. Мясцовы трафік





27. А гэта ўжо вёска Кутаўшчына. Яна невялікая, але прабіраўся доўга, бо мнагавата непрывязаных сабакевічаў па вёсцы бегала





28. Вярхоўе вадасховішча





29. Наваградчына (хоць тэрытарыяльна гэта і Баранавіцкі раён, але будзем ужо называць гэтыя мясціны менавіта так), як водзіцца, край файных брукаванак. На фота - вёска Пруды, падзеленая зараз вадасховішчам на дзве часткі, наколькі я зразумеў





30. А гэта ўжо Ясенец, невялічкі мосцік праз Сэрвач, тут ужо бягучую сваім сапраўдным рэчышчам. Тут я ледзь з сваім роварам, перацягваючы яго, не паляцеў у ваду - адна з дошак ужо ў мяне пад нагой амаль перавярнулася, але пашанцавала ўтрымацца





31. А крыху збоку находзіцца брод для аўтамабіляў (заезд на іншы бераг з гэтага месца не бачны, бо дарога менавіта ў рацэ крыху паварочвае, і заезд знаходзіцца парай метраў вышэй па рацэ)





32. Баранавіцкія раварысты (ці проста людзі, ведаючыя гэтую мясцовасць) ўжо мо здагадаліся, куды менавіта я паехаў далей :)





33. Афіцыйна гэтае месца завецца крыніцай "Ясенец", мясцовыя завуць яго "Кіпятак" (націск на літары І), турысты прыдумалі яму паэтычна-рамантычную назву "Беларускі гейзер". Гейзер не гейзер, але там і сапраўды вадзічка з зямлі пад ціскам прышпільненька выходзіць





34. Далей вадзічка спускаецца да Сэрвачы своеасаблівым каньёнам, але ніжэй усё было завалена дрэвамі, таму далёка я не прабраўся





35. У вадзе многа жалеза





36. Бульк




І як гэта ўсё выглядае ўжывую (дарэчы, крыніца ўзімку не замярзае, бо там увесь год стала тэмпература вады 7-9 градусаў)



37. Зразумела ж, да крыніцы прыстасавалася і пануючая царква (і як звычайна, з мясцовымі элементамі паганства)





38. Цячэ вадзічка ў вадасховішча





39. Па дарозе да крыніцы давялося хуценька спускацца досыць крутым спускам (увогуле, рэльефу ў той дзень мне хапіла), і ўздымацца той жа дарогай наверх неяк жадання не было, таму ўзброіўся мапай ОСМу і паехаў шукаць дарогу ўздоўж берага ракі. Дарога была, але не надта файная





40. І вывяла яна мяне на ўскраіны вёскі ў двор закінутай хаткі. Было цікава бачыць у гэты момант на экране тэлефона, што нібыта я еду зараз дарогай "з цвёрдым пакрыццём". Цвёрдае пакрыццё тут калі і было калі-небудзь, то не адзін дзясятак год таму... Але што з таго, далей сцежка ўвогуле выйшла ў нейкія двары, і прабірацца давялося ледзь не агародамі





41. Але еду далей. Гарадзішча ўжо на гарызонце (праўда, яно яшчэ за гарой, а хаткі ў кадры - гэта Брыксічы)





42. Цікавосткі сумныя





43. Краявіды





44. Гарадзішча - мястэчка зяло старое і цікавае. У сярэдзіне XX стагоддзя, дарэчы, райцэнтрам існаваўшай тады Баранавіцкай вобласці было. Зараз жа гэта проста гарадскі пасёлак Баранавіцкага раёна (і заадно найбуйнейшы населены пункт у раёне, бо самі Баранавічы ў яго склад не ўваходзяць)





45. Касцёл Дзевы Марыі XVII стагоддзя





46.





47. Рэлікт у выглядзе грузавіка IFA, зробленага ў ГДР (як піша Вікіпедыя, завод гэты ў яшчэ 1990 годзе зачынены). Калі я правільна разумею класіфікацыю victogan, гэта такі не корч, а развалюха :)





48. На цэнтральнай плошчы мястэчка. Калі не памыляюся, калісьці гэта быў мясцовы выканкам. Зараз тут пасялковая бальніца жыве





49. Адмністратыўцы ж хапае цяпер дома насупраць





50. І зноў вертыкальная плітка для nord_ursus :)





51. Тыповыя дамы габрэйскага мястэчка XIX-пач.XX стст. Калі рабіў гэты кадр, ледзь не паляцеў з роварам ўніз, бо фоткаў, седзячы на ровары, з толькі адной нагой на зямлі, а oхіл мясцовасці там добры





52. Гарадзішча ўжо за мястэчкам. Па адной з версій, тут магла б быць загадкавая летапісная Варута - першая сталіца Вялікага княства Літоўскага (праўда, спрачаецца за гэта права гарадзішчанскае гарадзішча яшчэ як мінімум з 15 месцамі летапіснай Літвы; ды і ўвогуле невядома, ці існавала гэтая Варута на самой справе)





53. У вёсцы Кісялі - стары млын на ўсё той жа Сэрвачы





54. Крама зачыненая. Зусім зачыненая





55. Слабажаны хоць і падаліся глухой вёскай, але ж сюды нават аўтобусы з райцэнтра ходзяць





56. Двойчы на дзень





57. І адзначце масштабы культурнай дэградацыі (увогуле, афішы катаючыхся ў Баранавічы "зорак" - сапраўдны крэматорый самадзейнасці, якая калісьці была папулярнай у рускамоўных краінах)





58. За Слабажанамі дарогі на невялікі час скончыліся, пачаліся напрамкі





59. Лістапад жа, чаго вы хочаце...





60. Потым быў асфальт ажно да Сенічанятаў. І так, сонца з'явілася





61. Зноў пайшлі маляўнічыя пагоркі





62. Гайбуты





63. Вёсачка невялікая і глухая, але яшчэ жывая





64. І ў маляўнічай мясцовасці





65. Зрабіў панарамку на тэлефон - якая ёсць, лепш мой кітаефон не робіць





66. Горкі





67.





68. Ужо вечар набліжаецца





69. Даехаў да брукаванкі ў Соргавічах





70. Брукаванку зімой засыпалі, але многа дзе за год яна павыходзіла наверх - ды й файна!





71. Хіба што толькі не паміж Соргавічамі і Моўчаддзю, дзе, відавочна, рабілі дарогу на сорам і якасна





72. Паколькі да вечаровага цягніка часу заставалася многа, яшчэ пакружыў ваколіцамі Моўчадзі





73. Да маста праз Сваротву





74. У Моўчадзь ужо вярнуўся пад захад





75. І адтуль - вечаровым дызелем Ліда-Баранавічы дадому



Tags: Барановичский район, Беларусь, Брестская область, Гайбуты, Городище, Крошин, Молчадь, Сервечь, Три креста, Щара, Ясенец, вело-2018
Subscribe

Recent Posts from This Journal

  • Каўпеніцкая вузкакалейка і гонка наўздагон заходзячаму сонцу

    Ужо некалькі тыдняў не мог выехаць больш-менш далёка за горад. На шчасце, скарочаны працоўны дзень перад першатравеньскім выходным дазволіў, хуценька…

  • Ад Гарыні да Прыпяці, v.3.0: Бухлічы-Пінск

    Вясновыя вандроўкі на "Крайні Поўдзень" Беларусі, у Століншчыну, становяцца добрай традыцыяй - катаюся туды я ўжо трэці год запар, і кожны раз…

  • Мазыр

    У нядзелю 31 сакавіка валейбольна-заўзятарскія справы занеслі мяне ў іншы куток краіны - у горад Мазыр Гомельскай вобласці. Але да глядзення на тое,…

  • Слонім-Дзятлава-п.п.Клішавічы

    Яшчэ адна роварная вандроўка, што адбылася ў нядзелю 17 сакавіка. Паколькі напярэдадні ўвесь дзень з перапынкамі ішоў дождж, то гэтым разам абраў…

  • Палонка-Дзераўная-Выгада

    Звычайна такія вось вандроўкі выходнага дня я больш-менш дасканала планую, едучы загадзя намаляваным трэкам (ну, часам і адхіляючыся ад яго -…

  • Ваўкавыск-Пружаны-Аранчыцы

    Пачынаць распавяданне з тэмы надвор'я - хіба нешта можа быць больш банальненька, але што тут рабіць, калі з роварнымі вандроўкамі без гэтага ўвогуле…

  • Баранавічы-Паўлінава-Грыцавец

    Да нас ужо ўпэўнена набліжаецца вясновы час, і снега практычна няма, таму трэба працягваць сезон роварных катанак - тым болей, было ў суботу на гэта…

  • Вераснёвая Віцебшчына - ч.5. Верхнядзвінск-Обаль-Шуміліна

    Папярэднія часткі: Вераснёвая Віцебшчына - ч.1. Смаляны Вераснёвая Віцебшчына - ч.2. Лепель Вераснёвая Віцебшчына - ч.3. Глыбокае Вераснёвая…

  • Вераснёвая Віцебшчына - ч.4а. Полацк

    Папярэднія часткі: Вераснёвая Віцебшчына - ч.1. Смаляны Вераснёвая Віцебшчына - ч.2. Лепель Вераснёвая Віцебшчына - ч.3. Глыбокае Вераснёвая…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 22 comments