Ciclista Pablo Elgatomarinero (elgatomarinero7) wrote,
Ciclista Pablo Elgatomarinero
elgatomarinero7

Кіеў - ч.2: Дняпро

Папярэднія часткі распавядання пра гэтую вандроўку:
Як з Беларусі эканомна скатацца ў Кіеў
Чарнігаў
Нацыянальны музей народнай архітэктуры і побыту Украіны ў Пірогаве
Кіеў - ч.1: першы вечар, паркі, панарамы, Майдан Незалежнасці і Хрэшчатык

01. Наступным днём быў панядзелак, і Хрэшчатык з шырокай і жывой пешаходнай зоны пераўтварыўся ў запружаную аўтамабільную шашу


02. Бесарабскі рынак


Уначы я доўга адсыпаўся, але і апошні дзень планаваўся даволі насычаным, таму прачнуўся хуценька і рушыў у горад. Спачатку я планаваў прабрацца да яшчэ адной досыць вядомай кропкі - "дома з хімерамі", што стаіць на Банкавай вуліцы, ля адміністрацыі прэзідэнта Украіны

03.


04. І сапраўды круты


05. Кварталы Кіева на ўсход ад Хрэшчатыка з папярэдняй вандроўкі неяк для мяне засталіся амаль зусім невядомыя


06. Але і там хапае цікавостак


Тыя, хто больш-меньш добра ведаюць украінскую сталіцу, зараз павінны пасмяяцца з таго, які маршрут я абраў. Я ж тую частку Кіева ўвогуле практычна не ведаў - то бок адкуль мне ведаць, што Банкавая ў раёне Адміністрацыі Прэзідэнта цалкам перакрытая. Абыйсці было не так ужо і далёка, але я вырашыў вярнуцца ў хостэл, а да "хімераў" прайсці ўжо ўвечары, перад ад'ездам

07. Смакоткі


08. Інтэр'ер *а што гэта такое жывёлкі на малюначку робяць?* Ну, хто ў Кіеве бываў хоць раз - "Пузатыя Хаты" адразу пазнае і па ежы, і па інтэр'ерах


Далей было некалькі сеансаў тэлепортаў паміж "Пузатай Хатай", хостэлам і чыгуначным вакзалам, куды я перавёз у сховішча заплечнік, каб не цягаць яго потым цэлы дзень па горадзе - і вось цягнічок метро выкінуў мяне на станцыі "Гідрапарк", што знаходзіцца на востраве паміж Дняпром і Русанаўскай пратокай

09. Мост праз яшчэ адну з пратокаў, іх тут хапае. Удалечыні - сам Дняпро і правябярэжная частка Кіева


10. Кавяранка працуе пад этнафармат


11. Тут не так даўно зрабілі гламурны парк


12. З відамі на цікавосткі


13. Яшчэ больш відаў на цікавосткі


14. Акуратны пляж. Ёсць думка, што ў Кіеў так вось можна і за пляжным адпачынкам на які тыдзень прыехаць: ураніцы ляжаць на пляжы (не ведаю толькі, як тут з чысцінёй Дняпра, але людзі ў ваду заходзілі), а ўвечары гуляць горадам, ці катацца куды-небудзь па ваколіцах - і спёкі такой, як на Чарнаморскім узбярэжжы не будзе, і ўвечары ёсць сябе чым акрамя алкаголінга заняць. Праўда, я - такі "аматар" пляжнага турызма, што для мяне такія думкі ўсё роўна з'яўляюцца абстрактнымі :) Хаця тут з нагамі ў вадзе трошкі памедытаваў, канешне


15. А тут удалечыні - ужо Русанаўская пратока, а за ёй - спальныя джунглі с Патрыяршым Уваскрасенскім саборам і Міжнародным выставачным цэнтрам


16. Метрамастом рушыў назад, на правы бераг


17. Дняпро шырокі і файны


18. Цягнічок праехаў


19. Гэты недабудаваны мост, па-мойму, яшчэ ў 2013 годзе ў такі жа самым стане стаяў


20. Левы бераг


21. Ужо амаль на правым беразе. Творчасць футбольных фанатаў кіеўскага "Дынама"


22. Станцыя метро "Дняпро"


23.


24. Ну, вы зразумелі... У кожным наведаным горадзе з вялікай ракой намагаюся па магчымасці гэтай самай ракой пакатацца (дагэтуль памятаю, як у Гомелі дзеля гэтага амаль дзве гадзіны у караблі прасядзеў, бо адпраўляўся ён "па запаўненні")


25. Паплылі


26. Людзей хапала
>

27. Спачатку вывучаў жытло нейкіх ВІПаў, якія мо не такія ўжо і радыя, што міма іх хатак нейкія турысты на карабліках гойсаюць :)


28. Гэта нейкі ВІП-пляж, напэўна


29.


30. Метрамост удалечыні


31. Арка Дружбы народаў і пешаходны мост, што вядзе на Труханаў востраў


32. Караблік падплывае да Падола. Падол з ракі выглядае досыць маляўніча - я там больш за сотку фотаздымкаў зрабіў, потым палову выдаліў (бо амаль дубляваліся), ну і вам зусім трошкі пакажу


33. Віп-чоўны і дамы


34. Панарамы тут нават тэхнагеншчына ў выглядзе элеватара не псуе (ой, я ж тое самае ў мінулай частцы казаў, здаецца :) )


35. Разварот


36. Тут я буду ўжо ўвечары, але пра гэта - у наступным артыкуле


37. Людзі супакойна сідзелі і глядзелі на горад, я ж са сваім фоцікам гойсаў то на адзін, то на другі бок, то ўвогуле на заднюю палубу


38. Рачны вакзал


39.


40. І зноў трошкі футбольных навінаў


41. Напрыканцы караблік сплаваў да Пячорскай лаўры...


42. ...і Радзімы-Маці. У 2013 годзе я папёрся туды, на самы верх, ад берага Дняпра - і паўтараць гэты пад'ём за мной я раю хіба што ў якасьці спецыяльнага фізкультурнага практыкавання, бо лесвіца там доўгая-доўгая (для нармалёвых людзей - туды куды больш зручна патрапіць ужо з горада)


43.


44.


45. Плаваюць тут усялякія...


46. ВІП-човен


47. Вяртаюся на зямлю. Набяражную шашу за колькі год акультурылі, зрабіўшы такі вось бульварчык на баку, выходзячым да ракі. Своеасаблівасць кіеўскага рэльефа ў тым, што з берага у знаходзячыся геаграфічна зусім блізка цэнтр горада так проста не патрапіш; я і не планаваў, накіраваўшыся ў паўночны бок - на Падол


48. Панарама рэчкі з зямлі


49. Хутка пешаходная зона пераўтварылася проста ў шырокі тратуар, гуляць якім неяк няўтульна, бо жывая і гулкая шаша збоку - не дзіва што нямнога там народу і гуляла


50. Але маляўнічыя (хоць і трошку падтэхнагененыя) рачныя замалёўкі гэта некалькі кампенсуюць


51.


52. Будыначак гістарычны набыць не жадаеце?


53. Далей на поўнач дарожка становіцца больш прыемная


54. Пакуль не выходзіць да Падола. А туды я ўжо пайду ў наступнай частцы
Tags: 2018, Днепр, Киев, Украина
Subscribe

Posts from This Journal “Украина” Tag

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 11 comments