Ciclista Pablo Elgatomarinero (elgatomarinero7) wrote,
Ciclista Pablo Elgatomarinero
elgatomarinero7

Вераснёвая Віцебшчына - ч.4а. Полацк

Папярэднія часткі:
Вераснёвая Віцебшчына - ч.1. Смаляны
Вераснёвая Віцебшчына - ч.2. Лепель
Вераснёвая Віцебшчына - ч.3. Глыбокае
Вераснёвая Віцебшчына - ч.4. Дзісна

Наступны артыкул, напэўна, не варта разглядаць як асобную частку, а хутчэй больш за такі дадатак-бонус да папярэдняй (я і хацеў яго зрабіць пастскрыптумам у канцы артыкула пра Дзісну - але ён і так занадта вялікі атрымаўся), бо ў мяне засталося некалькі фотачак з вечаровай прагулянкі Полацкам, якія я ўсёльткі захацеў паказаць - нягледзячы на тое, што пра Полацк (прынамсі, пра яго "турыстычную" частку) я больш-менш падрабязна распавёў у мінулым годзе, і нават у двух частках: тут і тут

IMG_4195.JPG

Аўтобус крыху больш чым за гадзіну давёз мяне да Наваполацка, дзе я хуценька перабег на аўтобусны прыпынак і паехаў у Полацк. Гарады, як вядома, знаходзяцца блізка адзін да аднаго - паміж межамі гарадоў, як кажа Вікіпедыя, 2,5 кіламеры адлгласці, і большую частку гэтай прасторы займае вялікая вёска Экімань, таксама (разам з яшчэ парай дзесяткаў населеных пунктаў) уваходзячая ў так званую Полацкую агламерацыю. Фармальным цэнтрам агламерацыі з'яўляецца, як бачна з назвы, Полацк; але Наваполацк трошкі большы па колькасці насельніцтва: 102 тысячы чалавек супраць 85 тысяч. Усяго ў агламерацыі жыве крыху больш за 200 тысяч чалавек - то бок, калі б размовы аб аб'яднанні гарадоў у адзін (якія вядуцца яшчэ з савецкіх часоў) спраўдзіліся, то новаўтвораны населены пункт скінуў б Баранавічы з восьмага месца ў рэйтынгу самых вялікіх гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Увогуле, гарады і зараз добра звязаныя адзін з адным: і праходзячымі паміж полацкім і наваполацкім аўтавакзаламі маршрутамі гарадскога аўтобуса (па-мойму, іх два - праз Экімань і праз Ропню), і знаходзячыміся у абодвух гарадах карпусамі ПДУ (Полацкага дзяржаўнага універсітэта), ды і трудавая міграцыя (палачане, катаючыяся на працу ў прамыслова больш развіты Наваполацк), амаль упэўнены, тут таксама ёсць. Карацей, у Полацку - гісторыя, адміністратыўны цэнтр раёны, чыгунка (фармальна яна і ў Наваполацку ёсць - але ў выглядзе станцыі Рапнянская, якая знаходзіцца на не зусім запружанай чыгунцы Полацк-Бігосава; Полацк жа - досыць буйны чыгуначны вузел), а Наваполацк - гэта прамысловасць і жылыя раёны, горад больш нагадвае адзін вялікі спальны мікрараён

01. За амаль што год у Полацку чагосьці такі змянілася. Напрыклад, скончылася рэканструкцыя плошчы Францыска Скарыны
IMG_4149.JPG

02. У гэтым фота ўся Беларусь: паставіць на плошчы помнік - і абнесці яго заборам з шыльдай "Уваход забаронены"
IMG_4150.JPG

03. Гасцініца "Дзвіна"
IMG_4153.JPG

04. На галоўнай вуліцы горада - праспекце Скарыны - зрабілі дарожкі для раварыстаў
IMG_4156.JPG

05.
IMG_20180925_171516.JPG

06. Помнік для турыстаў, не ведаючых геарафію, але жадаючых зрабіць добрую сабешку ў інстаграмчык - знак цэнтра Эўропы, хаця ніякага цэнтра Эўропы ў Полацку няма
IMG_4161.JPG

07.
IMG_4165.JPG

08. Забудова цэнтра збольшага савецкая
IMG_4173.JPG

09. Старадаўні касцёл глядзіць са сцяны будынка на тое месца, дзе ён калісьці стаяў
IMG_4176.JPG

10. І бачыць ён там саўковую багатапавярхоўку
IMG_4178.JPG

11. А Сафійскі сабор што. Ён стаіць сабе, вельмі прыгожы
IMG_4184.JPG

12.
IMG_4195.JPG

13. Як і Дзвіна ўнізе, што цячэ сабе ў бок Балтыйскага мора
IMG_4196.JPG

14. Мосцік праз Палату
IMG_4210.JPG

Паколькі ў лістападзе я патрапіў на восеньскую паводку, то да вусця Палаты было не прабрацца - толькі з маста на яго паглядзець. Тут жа падчас цяплага лета і верасня рэкі нават трошкі падмялелі, таму можна і на самы бераг выйсці

15. Дзвіна
IMG_4221.JPG

16. Сутока і нейкія рыбакі-(зусім)аматары
IMG_20180925_175335.JPG

17. Паркоўка для ровараў
IMG_20180925_180052.JPG

18. "Чырвоны мост"
IMG_4235.JPG

Трошкі пагуляў горадам - і спаць, заўтра мяне чакае апошні дзень вандроўкі і начная дарога дадому
Tags: 2018, Беларусь, Витебская область, Двина, Полоцк, Поозерье
Subscribe

Posts from This Journal “Витебская область” Tag

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 13 comments