Ciclista Pablo Elgatomarinero (elgatomarinero7) wrote,
Ciclista Pablo Elgatomarinero
elgatomarinero7

  • Music:

Каўпеніцкая вузкакалейка і гонка наўздагон заходзячаму сонцу

Ужо некалькі тыдняў не мог выехаць больш-менш далёка за горад. На шчасце, скарочаны працоўны дзень перад першатравеньскім выходным дазволіў, хуценька павячэраўшы і перапрануўшыся, зрабіць 50-кіламетроўку дарогамі паўночнай часткі Баранавіцкага раёна

IMG_7595.JPG

Маршрут паездкі:


01. Доўга выязджаў з Баранавічаў
IMG_7550.JPG

02. Віды на горад і рэйкі з маста на Цэнтральным вакзале
IMG_7554.JPG

03.
IMG_7555.JPG

04. Гэта ўжо мяжа горада
IMG_7561.JPG

05. Дарогі не заўсёды былі добрыя
IMG_7564.JPG

06. Кіламетраў праз 15 нарэшце пабачыў шпілі сталовіцкіх храмаў. Але самі храмы я пару раз тут ужо паказваў (дый увогуле праз Сталовічы праязджаў ужо не адзін дзесятак разоў), таму сёння ў Сталовічах мяне цікавіў трошкі іншы аб'ект
IMG_7567.JPG

Хаця дакладней усёльткі гэта ўжо не Сталовічы, а суседні пасёлак Кастрычніцкі - тут ёсць торфапрадпрыемства, якое я даўно ўжо хацеў пабачыць зблізку

07. Мініяцюрныя вагоны з торфам на разгрузцы
IMG_7575.JPG

08. Тут пачынаецца вузкакалейка торфапрадпрыемства "Каўпеніца"
IMG_7574.JPG

09. І само торфапрадпрыемства
IMG_7577.JPG

10. Дарожкамі Кастрычніцкага
IMG_7582.JPG

11. Гэта адзін з самых маладых (а магчыма, што і самы малады) населеных пунктаў Баранавіцкага раёна - заснаваны ён у 50-я гады мінулага стагоддзя
IMG_7588.JPG

Цікава, што мясцовым энтузіястам даўно створаны сайт, прысвечаны Кастрычніцкаму і яго ваколіцам. Ён, праўда, апошнім часам закінуты і не абнаўляецца (расклад руху аўтобусаў на Баранавічы, напрыклад, дагэтуль ад 2012 года), але там дагэтуль можна палазіць і пачытаць гісторыю пасёлка і паглядзець старыя фотаздымкі (нават савецкіх часоў): https://october.moy.su/

12.
IMG_7591.JPG

13. Далей я вярнуўся да вузкакалейкі, якая за Кастрычніцкім робіць невялічкую пятлю, пасля торфазавода ідучы на поўдзень і перасякаючы шашу Р5 (Баранавічы-Наваградак-Іўе) паміж Кастрычніцкім і трасай М1. Я ж так ехаць не стаў, зрэзаўшы трошкі свой трэк і прыехаўшы да чыгункі ўжо каля ўсходняга з Кастрычніцкіх разліваў
IMG_7593.JPG

14. Разліў Сачыўкі на ўсход ад Кастрычніцкага і дарогі Р5. Яго бачыць кожны, хто праязжае трасай М1/Е30 міма Баранавічаў - гэта тая самая вялікая водная прастора трошкі не даязджаючы да першага з'езда на Баранавічы; яна звычайна здзіўляе тых, хто пабачыў яе першы раз. У ваколіцах Кастрычніцкага такіх разліваў некалькі, але Сачыўкі - напэўна, самы маляўнічы (хаця такі і не самы вялікі) з іх. Назву такую ён носіць, відавочна, дзякуючы невялічкай вёсцы Сачыўка, што знаходзіцца недалёка ад усходняга берага - хаця магчыма, што там і рэчка з такой жа назвай калісьці была. Гэта месцы былых тарфяных балот, якія калісьці былі цалкам распрацаваныя кастрычніцкім торфапрадпрыемствам, а пасля залітыя вадой (торфапрадпрыемства ж пераключылася на больш далёкія дзялянкі на поўначы)
IMG_7598.JPG

Я захацеў як мага больш праехаць уздоўж вузкакалейкі - але па шчырасці, лепей б канкрэтна тут гэтага не рабіў, бо сцежка ўздоўж чыгункі хутка знікла, звярнуць жа на праходзячую побач (але аддзеленую канавай з бруднай вадой) грунтоўку доўга было немагчыма. І да таго ж, менавіта на гэтым адрэзку лёталі хмаркі дробнай машкары, ад якой ніяк было не выратавацца

15. Рэйкі там, канешне, у такім жа дрэнным стане, як і ўся беларуская тарфяная прамысловасць. Дзе-нідзе зусім, відавочна, зусім дабітыя кавалкі чыгункі даволі груба адрамантаваныя
IMG_7606.JPG

IMG_7608.JPG

16.
IMG_7609.JPG

17. Пры першай жа магчымасці выехаў на грунтоўку (перад гэтым фактычна прайшоўшы, бо ехаць было там вельмі цяжка, больш за кіламетр), якая потым хутка сама выйшла і да чыгункі, і да разліва
IMG_7612.JPG

18. Тут ёсць невялічкі раз'езд
IMG_7618.JPG

19. Многа рыбакоў
IMG_7623.JPG

20.
IMG_7617.JPG

21. А з іншага боку дамбы, якая аддзяляе Сачыўкі ад суседняга разліва - ужо амаль сапраўднае балота
IMG_7630.JPG

22. Тут вузкакалейка пераехала грунтоўку (падзяліўшы яе на два кавалкі, паміж якімі аўтатранспартам можна праехаць толькі далёка ў аб'езд) і павярнула на поўнач. Далей ехаць уздоўж рэйкаў было значна больш прыемна - відавочна, жыхары суседніх вёсак з таго боку таксама ходзяць сюды на рыбалку, таму сцежка збольшага існавала
IMG_7633.JPG

23. Водная прастора, якая на мапах пазначана як асобнае возера Сачыўка (усё тая ж аднайменная вёска якраз дзесьці за дрэвамі на гарызонце). Гэтым возерам цячэ рэчка Смалянка, якая адразу за возерам, яшчэ перад дрэвамі, робіць сутоку са Шчарай
IMG_7636.JPG

24.
IMG_7638.JPG

25. Хаткі вёскі Загор'е. Бачыце суслікаШчару (вадзічка на пярэднім плане - гэта яшчэ возера, калі што)? І я не бачу. А яна тут ёсць, дзесьці яшчэ перад хатамі працякае
IMG_7640.JPG

26. На кароткі час вузкакалейка становіцца лясной, але ўжо ў Сударах сцежка ўздоўж яе зноў знікае, таму трэба ехаць на поўнач жвірам
IMG_7645.JPG

27. Шчара ў выглядзе маленькага бруднага каналу
IMG_7647.JPG

28. У Торчыцах развітваюся з вузкакалейкай - яна ідзе далей на поўнач, да торфабазы каля Калдычэўскага возера. Дарэчы, паўночным яе кавалкам я праехаўпрайшоў у лістападзе
IMG_7651.JPG

29. Далей мне трэба было ехаць праз ужо ўздымаючыся на гарызонце лес...
IMG_7653.JPG

30. ...але дарога, якая спачатку ідзе ўскраінай поля, зараз перапаханая. Лясныя ж дарогі крыху далей не выклікалі даверу - імі яўна даўно ніхто не карыстаўся. Прыйшлося ехаць на поўнач ускраінай лесу
IMG_7658.JPG

31. Даехаў да "Трох крыжоў" - не планаваў іх сёння пабачыць, але ўжо як атрымалася...
IMG_7662.JPG

32. Я пра іх ужо пісаў не раз, але ўсё роўна хто-небудзь у каментарах запытае, таму напішу зноў: дакладная гісторыя гэтага, напэўна, самага цікавага помніка Баранавіцкага раёна невядомая, але хутчэй за ўсё гэта польскі помнік у гонар трох польскіх паходаў на Маскву
IMG_7664.JPG

Кіламетраж тут пераскочыў за трыццаць, а другая палова маршрута (які давялося перапісваць з-за таго, што прыйшлося ехаць іншай дарогай, а таксама таму, што патраціў на разлівах больш часу, чым планаваў) не абяцала нічога складанага, акрамя свяціўшага прама ў твар яркага заходзячага сонца, таму перакусіў "прызавымі" снікерсам і колай - і пакаціў далей

33. Арабаўшчына. Ад Арабаўшчыны можна шашай дакаціць кіламетраў 15 да Баранавічаў, але гэта не наш метад :)
IMG_7670.JPG

34. Жвіроўкай на захад. На гарызонце ўздымаецца прыгожы лясны масіў Маляроўшчына, які я даўно жадаю даследаваць, і якім планаваў ехаць першапачаткова, але ехаць праз лес амаль што ўначы ўжо жадання не было
IMG_7675.JPG

35. Сціплы мемарыял на месцы пагібелі першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата
IMG_7681.JPG

36. З Вікіпедыі:
23 мая 1996 года Карват выконваў навучальна-трэніровачны палёт па практыкаванню 314 «Курса баявой падрыхтоўкі знішчальнай авіяцыі» на самалёце Су-27 з нумарам 29. У практыкаванне быў уключаны палёт у аблоках з вялікімі вугламі крэну з адпрацоўкай тактычных прыёмаў паветранага бою ў аблоках на малай вышыні ў складаных метыяўмовах уначы.

Палёт пачаўся ў 22:44:31. У 22:52, калі самалёт знаходзіўся на вышыні 900 метраў, на хуткасці 540 км/г, Карват паведаміў, што загарэлася табло падзення ціску ў першай гідрасістэме. З зямлі загадалі неадкладна вяртацца на базу. Праз 29 секунд паведамленне пра непаладкі ў першай гідрасістэме знікла, але амаль адразу пачалі з'яўляцца паведамленні пра іншыя паломкі. На вышыні 600 м і хуткасці 440 км/г перастала працаваць сістэма кіравання.

Лётчык атрымаў загад катапульціравацца, але ў гэты час самалёт знаходзіўся над вёскамі Арабаўшчына і Вялікае Гацішча, і Карват да апошняга спрабаваў адвесці самалёт у старану. У 22:54, праз 14 секунд пасля паведамлення пра тое, што самалёт стаў некіруемым, СУ-27 разбіўся за кіламетр ад Арабаўшчыны.

(Крыніца)

IMG_7679.JPG

Гэта ўжо потым званне "Героя Беларусі" пачалі даваць усялякім дырэктарам калгасаў і біятланісткам

Калі пабачыў, што замест Навасёлак прыехаў у Смалянку, зразумеў, што ў Арабаўшчыне звярнуў не там. Каб усёльткі не ехаць Маляроўшчынай і не вяртацца ў Арабаўшчыну, прыйшлося ехаць ускраінай лесу - дзякуй хаця б, што дарога там была

37. Дзікіх жывёлаў там, канешне ж, хапае
IMG_7682.JPG

38. Навасёлкі на гарызонце
IMG_7694.JPG

39. Сонца ўсё ніжэй і ніжэй
IMG_7695.JPG

40. Гарадзішча ўдалечыні. Але мне не туды
IMG_7698.JPG

41. Даехаў да асфальтавай дарогі з Гарадзішча на Жалезніцу - і адсюль яшчэ 12 кіламетраў да чыгункі
IMG_7701.JPG

42. Гірмантоўцамі і Жалезніцай (на фота - жалезніцкая сажалка на Мышанцы) ехаў ужо практычна ў цемры
IMG_7704.JPG

43. Але ад Жалезніцы да аднайменнага прыпынка на чыгунцы яшчэ кіламетраў пяць каціць спачатку асфальтам, потым жвірам, а напрыканцы - палявой грунтоўкай
IMG_7711.JPG

44. На дамінуючай кропцы, пазначанай на мапе як гара Маяк (нажаль, краявіды там нецікавыя). Ліхтарык удалечыні - гэта ўжо пераезд праз чыгунку, ад якога яшчэ пара соцен метраў направа (на ОСМу адразу за пераездам пазначана сцежка ўздоўж рэйкаў, але на самой справе ніякай сцежкі там няма - трэба ехаць праз агародны кааператыў) да п.п.Жалезніца
IMG_7713.JPG

45. Вось і фінішная кропка. Але цягнічок яшчэ не мой - гэта неўзабаве пад'ехаўшы трошкі спазніўшыся дызель Баранавічы-Ліда на 21.31, цягніка на Баранавічы ж чакаць яшчэ прыкладна гадзіну
IMG_7718.JPG

Дзякуй за ўвагу!
Tags: Арабовщина, Барановичи, Барановичский район, Бресткая область, Железница, Мышанка, Октябрьский, Столовичи, Три креста, Щара, вело-2019, узкоколейка
Subscribe

Posts from This Journal “Барановичский район” Tag

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 40 comments