Ciclista Pablo Elgatomarinero (elgatomarinero7) wrote,
Ciclista Pablo Elgatomarinero
elgatomarinero7

Палеская хадзілка: Капцэвічы-Славінск-Ляскавічы

Напрыканцы жніўня ровар пабыў на рамонце, а куды-небудзь далей ад Баранавічаў выбрацца хочацца (тым болей, на вакацыях трошкі больш за тыдзень пабыў), таму ў нядзелю 25 жніўня выканаў ужо досыць сталую традыцыю хоць раз на год у жніўні-верасні выбірацца куды-небудзь на Гомельшчыну. Гэтым разам ужо такі знаёмы і амаль што родны цягнік Гродна-Гомель адпраўленнем 0.45 ад Баранавічаў-Палескіх прывёз мяне ў Петрыкаўскі раён, дзе я ў 5.11 раніцы выскачыў на станцыі Капцэвічы, што знаходзіцца ў аднайменнай вёсцы. Пра гэты дзень далей і распавяду ажно ў трох частках

IMG_1811.jpg

Страва:


01. Быў гэта, як я ўжо казаў, канец жніўня, таму віднела пазней, чым у чэрвені-ліпені. А пачатку шостай гадзіны раніцы была амаль што начная процьма (толькі крышачку над гарызонтам прабівалася чырвань надыходзячага світанка). Цягнік Гродна-Гомель у Капцэвічах доўга не стаіць, таму ён амаль адразу пакаціў далей, на ўсход, на першым жа шляху тых пасажыраў, што выйшлі тут, але ехалі далей па палескай чыгунцы да якіх-небудзь больш глухіх прыпынкаў , на якіх пасажырскі цягнік не прыпыняецца, чакаў прыгарадны дызель-цягнік Капцэвічы-Калінкавічы
IMG_1677.jpg

02. Але мне і не ім нават ехаць. З Капцэвічаў я планаваў пехатой прайсці на поўдзень, у раёне вёскі Славінск выйсці да Прыпяці, а потым уздоўж Прыпяці пайсці на ўсход, да Ляскавічаў. Пажадана было ў Ляскавічы дайсці да 12 гадзін, бо ў 12 з капейкамі адтуль адыходзіць прыгарадны аўтобус да Петрыкава. Больш за 20 кіламетраў на 6 гадзін - выглядае вельмі рэалістычна нават з улікам прыпынкаў на фатаграфаванне і перакусы. Але ж першая палова трэку праходзіла досыць глухім лесам, ісці якім у цемры дурняў не было, таму ўсёльткі пачакаў прыкладна палову гадзіны каля капцэвіцкага чыгуначнага вакзал, пакуль стане хоць трошкі святлей
IMG_1693.jpg

03. Будынак вакзала ў Капцэвічах. Супрацоўнікі станцыі (касірка і яшчэ нехта там) пакінулі гэты будынак, вымкнуўшы святло, адразу пасля адыходу калінкавіцкага дызелька, таму станцыя хутка (з адыходам усё таго ж калінкавіцкага дызелька) пайшла дасынаць - да наступнага цягніка, напэўна
IMG_1700.jpg

04. Вёсачка таксама спіць. Тут навокал лясы, таму Капцэвічы вельмі нагадваюць іншыя буйныя лясныя прамысловыя вёскі, што выраслі каля чыгункі - кшталту ўсё той жа так добра знаёмай мне падбаранавіцкай Лясной. На фота - своеасаблівая мясцовая прывакзальная плошча. Дзесьці за будынкам зачыненай крамы схавалася непрыкметная пратэстанцкая царква; там жа, каля аўтобуснага прыпынку, "спаў" рэйсавы аўтобус - відавочна, трошкі пазней ён паедзе рэйсам у райцэнтр
IMG_1703.jpg

05. Паціху соннай вёскай выбіраюся да яе паўднёвай ускраіны
IMG_1707.jpg

06. Мясцовае футбольнае поле
IMG_1710.jpg

07. Нейкая старая закінутка. Пра хоць якія капцэвіцкія архітэктурныя цікавосткі я ў інтэрнэце ніякіх звестак не знайшоў
IMG_1711.jpg

08. Усё, развітваюся з Капцэвічамі, першую пару кіламетраў давялося ісці асфальтам трасы Н4059, што вядзе менавіта да маёй фінішнай кропкі ў Ляскавічах праз Брынёў, ёй мне трэба б было вельмі нецікава ісці прыкладна 16-17 кіламетраў
IMG_1715.jpg

09. Віднела ўсё больш, навокал лес - у некаторых месцах павалены
IMG_1718.jpg

10. Ранішні туман
IMG_1722.jpg

11.
IMG_1733.jpg

12.
IMG_1732.jpg

13.
IMG_1723.jpg

14. Праз пару кіламетраў я павярнуў налева - далей мне належала кіламетраў 11 ісці лясной жвіроўкай, што ідзе насыпам былой вузкакалейкі, якая калісьці звязвала Капцэвічы і прыпяцкі порт каля вёскі Славінск. Чыгункі, напэўна, даўно ўжо няма, але простая дарога тут ёсць. Па шчырасьці, я чамусьці разлічваў, што яна будзе больш жывая, і мне ісці ўсе 11 кіламетраў мо і не давядзецца, і я змагу аўтаспынам спаймаць якую спадарожную машыну - але планы гэтыя былі фантастычныя, ад паварота на гэтую дарогу да самога Славінска я не сустрэў тут аніводнага транспартнага сродка
IMG_1742.jpg

15. Большую частку пераходу вакол быў лес
IMG_1745.jpg

16.
IMG_1750.jpg

17. Невялічкае маляўнічае балотнае возера
IMG_1755.jpg

18. Рэшткі дзейнасці лесарубаў
IMG_1758.jpg

19. Большай часткай дарога выглядала прыкладна так
IMG_1763.jpg

20. Гэта, па-мойму, перпендыкулярная сцежка кудысьці ўбок
IMG_1766.jpg

21. Прыкладна пасярэдзіне - амаль кіламетр адкрытага поля
IMG_1768.jpg

22.
IMG_1774.jpg

23. Дзесьці ўжо бліжэй да Славінска ісці гэтай аднастайнай дарогай канкрэтна абрыдла - на ровары я б праехаў гэты кавалак, напэўна, хвілін за 40-45, тут жа ішоў больш за дзве гадзіны
IMG_1775.jpg

24. Напрыканцы лес змяніўся балотам, было там вельмі вільготна, фоцік мой такога зусім не любіць і рэагуе запацеўшым шклом, таму далей некалькі фотаздымкаў на кітаяфон. Цывілізацыя ўжо блізка
IMG_20190825_081045.jpg

25. Хутка збоку паказаліся сляды наяўнасці ў гэтай мясцовасці чалавека
IMG_20190825_081153.jpg

26. Усё, Славінск. Непасрэдна каля лесу ён падаўся проста сеткай раскінутых там-сям хутаркоў, некаторыя будынкі ўжо закінутыя. Больш-менш падобны на цэлую жывую вёску ён непасрэдна каля трасы Н4003 (вядзе ад Пцічы праз Петрыкаў і Ляскавічы ў Жыткавічы)
IMG_20190825_081205.jpg

27. Нагадваю, на календары жнівень... :) (унізе і сапраўды нейкая маленькая сажалка ёсць)
IMG_20190825_081508.jpg

28.
IMG_1777.jpg

29. Выйшаў на трасу. Расклад руху на аўтобусным прыпынку
IMG_1778.jpg

30. Але мне не ёй ісці. Трошкі прайшоўшы полем і ляском і паблукаўшы славінскімі лецішчамі, выйшаў да шырокага рэчышча Прыпяці
IMG_1782.jpg

31. Ціхая і магутная рака
IMG_1783.jpg

32. Парай кіламетраў на захад бачны высокі бераг - з'ява для нізіннай Прыпяці зусім рэдкая. Мне туды
IMG_1788.jpg

33. Нафоткаў па дарозе трошкі рачных замалёвак
IMG_1795.jpg

34. Бачна, што за лета ўзровень вады трошкі знізіўся, але бывала і куды горш, канешне ж
IMG_1801.jpg

35.
IMG_1799.jpg

36. Потым прыйшлося ненадоўга адыйсці ад ракі, бо нармалёвай дарогі берагам не было
IMG_1803.jpg

37. А потым дарога ў патрэбны мне бок знікла... Дакладней, рэшткі яе можна было пабачыць, але ісці ўсё роўна прыйшлося праз вось такі буралом
IMG_1805.jpg

38. І хутка зноў выйшаў да ракі, ужо назіраючы яе з высокага абрывістага берага
IMG_1807.jpg

39. Дабранак табе, рыбачок!
IMG_1810.jpg

40. Тут завалы яшчэ працягваліся, але хутка яны скончацца. Я вас дужа здзіўлю, калі адзначу, што там, куды гэтым берагам ужо можна даехаць аутатранспартам, было грунтоўна, даруйце, падзасрана адпачываючымі? Быдла - яно ўсюды быдла
IMG_1815.jpg

41. Але Прыпяць там, канешне ж, прыгожая
IMG_1817.jpg

42. Тут на супрацьлеглым беразе бачна, наколькі вадзічка за цёплы сезон саступіла, але ўжо хутка восень з дажджамі
IMG_1829.jpg

43.
IMG_1835.jpg

44.
IMG_1838.jpg

45. Пасля перакусу пайшоў далей. Яшчэ колькі кропак з маляўнічым берагам знаходзяцца трошкі вышэй за плынню ракі, каля вёскі Дарашэвічы, але туды простаму чалавеку не прабрацца, бо побач, па чутках, лецішча (нібыта адно з самых улюбёных) САМОГА, таму ўсё закрыта заборчыкам. Я той заборчык, дарэчы, ужо пад Ляскавічамі нават бачыў - ён зусім побач з дарогай, і ўсюды камеры; фатаграфаваць там я, канешне ж, не рызыкнуў. Але да асфальту яшчэ было трошкі пясочку...
IMG_1839.jpg

46. І потым ужо так, асфальт трасы Н4003
IMG_1842.jpg

Яшчэ некалькі нічым не цікавых кіламетраў гэтай дарогай - і я ў Ляскавічах. А пра Ляскавічы і тамтэйшы файны музей Прыпяцкага нацпарка я трошкі распавяду наступным разам. Дзякуй за ўвагу!
Tags: Беларусь, Гомельская область, Копцевичи, Петриковский район, Полесье, Припять, Славинск, бродилки
Subscribe

Posts from This Journal “Гомельская область” Tag

  • Петрыкаў

    Папярэднія часткі: Палеская хадзілка: Капцэвічы-Славінск-Ляскавічы Ляскавічы: "сталіца" Прыпяцкага нацыянальнага парка У прыгарадным аўтобусе…

  • Ляскавічы: "сталіца" Прыпяцкага нацыянальнага парка

    Папярэдняя частка Пасля доўгага перахода лесам і берагам Прыпяці дзесьці ў 10:45 я ўжо быў у Ляскавічах. Аўтобус на Петрыкаў адыходзіць адсюль у…

  • Мазыр

    У нядзелю 31 сакавіка валейбольна-заўзятарскія справы занеслі мяне ў іншы куток краіны - у горад Мазыр Гомельскай вобласці. Але да глядзення на тое,…

  • Светлагорск (Гомельская вобласць)

    Фотаальбом Ёсць у мяне ўжо такая традыцыя - у жніўні-верасні на Гомельшчыну з аднаднеўным візітам прыязджаць. У гэтым годзе маёй "падгомельскай"…

  • Жлобін і Чырвоны (ці Красны) Бераг

    Фотаальбом Летам на выходных сядзець дома не цікава (зімой насяжуся, ды яшчэ буду смуткаваць, што летам сядзеў), таму я імкнуся кожныя выходныя на…

  • День на Гомельщине: ч.2. - Ветка

    Фотоальбом Если на месте Чечерска люди жили кто его знает сколько лет ещё до официальной даты основания города (или точнее, первого его упоминания…

  • День на Гомельщине: ч.1 - Чечерск

    Фотоальбом Есть у меня теперь уже такая традиция - третий год подряд в августе-сентябре я выбираюсь на денёк куда-нибудь на Гомельщину. Причём,…

promo elgatomarinero7 august 15, 11:30 4
Buy for 10 tokens
Гэтым разам я распавяду вам пра сапраўды спякотную і летнюю (хоць каляндарна яна і адбылася 23 траўня - але травень у гэтым годзе атрымаўся, напэўна, больш летні за які-небудзь ліпень) вандроўку паўночна-заходнімі раёнамі. Стартаваў на станцыі Гаўя ў ваколіцах Іўя, праехаў на поўдзень у бок…
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 16 comments