Ciclista Pablo Elgatomarinero (elgatomarinero7) wrote,
Ciclista Pablo Elgatomarinero
elgatomarinero7

Зэльва-Кракотка-Ружаны-Няхачава

У мінулую суботу 14 верасня праехаў досыць вялікім і насычаным маршрутам, чарговы раз звязаўшы два напрамкі Баранавіцкага чыгуначнага вузла, гродзенскі і брэсцкі. Многа фотачак і трошкі тэксту пад катам







01. На старт адпраўляўся ранішнім цягніком Баранавічы-Гродна на 6.14 ад Баранавічаў-Цэнтральных. Прычым, ужо ў цягніку выявілася, што ён прыпыняецца і на больш зручным мне п.п.Лакаматыўнае Дэпо, хаця раней пасля Цэнтральнага вакзала (які, як вядома, у нас ніякі на самой справе не цэнтральны - такая вось баранавіцкая геаграфія) гэты цягнік заўсёды не прыпыняўся ажно да Палонкі. Засталося толькі даведацца - ці гэта сталыя змены ў раскладах, альбо асобная часовая акцыя :) Паколькі ўжо верасень, і віднее пазней, на вакзал каціў яшчэ ў цемры


02. У 8 з капейкамі гадзін раніцы ўжо быў у Зэльве. Мясцовы рэканструяваны нядаўна маленькі вакзальчык


03. Зэльва, як заўсёды, ціхая і ўтульная. Ёсць чуткі, што нібыта пасля сёлетняга перапісу насельніцтва можа пазбавіцца статусу райцэнтра - Зэльвенскі раён за невялікімі памерамі могуць проста падзяліць паміж больш буйнымі суседнімі


04. Традыцыйная для наведваючых гэты пакуль яшчэ райцэнтр фотачка вялікага Зэльвенскага вадасховішча на рэчцы Зэльвянцы


05.


06. Далей пакаціў усходнім берагам возера - спачатку дамбай, якой ідзе досыць якасная жвіроўка


07. Зэльвенскія вятракі і сам гарадскі пасёлак удалечыні


08.


09. Потым пачалася асфальтавая дарога. Увогуле, трэк планаваўся няцяжкі і досыць хуткасны, таму спачатку зусім не спяшаўся. Прыпыніўся вось, калі дарога зноў выйшла да берага вадасховішча


10. Сенсацыя! Фотачка мяне ў маім ЖЖ! Хаця б пабачыце, як гэты таварышч выглядае, калі хто мяне ў сацыяльных сетках не бачыў :) (ну так, было ў той дзень досыць прахалодна, таму ўжо і вятроўку апрануць прыйшлося - і спякотна ў ёй мне не было)


11. Вышэй па Зэльвянцы вадасховішча, зразумела ж, стае больш вузкім


12. За Расцевічамі развітаўся з вадасховішчам, а таксама - на некаторы час - і з асфальтавымі дарогамі


13.


14. Бяздоннае возера - так, яно менавіта так і завецца. Афіцыйна самае вялікае возера Слонімскага раёна (дзесьці ў лесе перад гэтым я якраз пераехаў мяжу паміж раёнамі). Зацікавіла, канешне ж, сваёй назвай. Гуглаўскі пошук на першай жа старонцы выдае лягенды пра тое, што нібыта яго глыбіню ніхто не ведае, і што нібыта навукоўцы, што спрабавалі вымярыць яе, згубілі сваё абсталяванне. Там жа можна прачытаць і стандартную дзеля ледзь не паловы больш-менш буйных азёр лягенду пра тое, што нібыта на яго дне пахаваная цэлая вёска, патопленая ці то Богам, ці то чортам (і нібыта яе ў добрае надвор'е нават можна пабачыць на дне). Але той жа Гугл першай жа спасылкай выдае і афіцыйную натарыяльна завераную глыбіню возера - каля 15 метраў (што таксама не так ужо і мала)


15. Прабраўся на грунтоўненька засраны, відавочна, рыбакамі своеасаблівы паўвостраў паміж залівам возера і працякаючым праз яго прытокам Зэльвянкі - рэчкай Іванкай


16. Не планаваў першапачаткова, але ўсёльткі скатаўся пару кіламетраў туды-сюды ў суседнія Клепачы, дзеля драўлянай царквы св.Іллі (1867? P.S. Усе даты, як звычайна, бяру з "Глобуса Беларусі", калі што, таму, калі ласка, не трэба мае справаздачы рэпосціць на мясцовыя сайты і паблікі з каментарыямі кшталту "Гістарычныя недакладнасці не выпраўляліся", як гэта нядаўна зрабілі ў Пружанах :))


17.


18. Расклад руху аўтобусаў. Нават не зразумеў: ці гэта аўтобусы сюды па нядзелях скасавалі, ці рэйсу гэтага ўвогуле зараз няма, ці гэта проста нехта з мясцовых з белаю фарбай пахуліганіў?


19. Роварфотка


20. Яшчэ адна лясная сцежка


21. Ужо кукурузку нават сабралі...


22. ...і ўзяліся за бульбу...


23. ...грунтоўна і масава


24. Фарбы мяняюцца


25. Так, гэта ўсё яна


26. Угару


27. З той гары - неблагая панарамка, Слонімскае ўзвышша ж


28. А за гарой - чарговая праваслаўная "мекка" мясцовага значэння


29. Царква Нараджэння Багародзіцы ў Вялікай Кракотцы


30.


31.


32.


33. Туды якраз аўтобус з паломнікамі прыкаціў, таму не стаў затрымлівацца - тым болей, ведаў, што больш цікавы і аўтэнтычны храм будзе трошкі далей


34. Але скатаўся яшчэ да крынічкі трошкі за вёскай. На мапе OSM яна падпісаная як крыніца "Пана Скурата".

[Праваслаўная лягенда пра крыніцу з інтэрнета]Про криничку есть местная легенда. Говорят, что когда-то эта земля принадлежала пану Скурату, у которого была дочка, у нее было очень плохое зрение. Говорят, однажды в деревню пришел старец, остановился возле горы, с которой текла вода. Старец попил этой воды, ополоснул лицо, и сразу у него глаза начали видеть лучше. Они пришел в деревню, рассказал про это людям, которые все передали пану Скурату. Пан начал брать эту воду и лечить свою дочку, протирать ей глаза — вылечилась девочка. Тогда пан Скурат выкопал колодец на горе и с того времени эту криничку начали называть криничка пана Скурата. Позже криничку освятили в честь св. Яна. Именно на св. Яна, на Ивана Купалу, собираются здесь люди. Говорят, что воду здесь вычерпывают до дна, однако она быстро набирается. Вода, говорят, помогает от болезней глаз и желудка. Есть примеры, что люди вылечивались этой водой. Но известно, что вода помогает тем, кто верит. (крыніца: http://www.ctv.by/novosti-grodno-i-grodnenskoy-oblasti/derevnya-velikaya-krakotka

Зараз, вядома ж, ні пра якога "пана" на месцы ніякіх згадак няма, а ўсё там вельмі праваслаўна-гламурненька


35.


36. Дарэчы, як цікава рэчка (таксама прыток Зэльвянкі, тут усё ў Зэльвянку цячэ) мясцовая завецца


37. Панарамка Вялікай Кракоткі


38. Наступную царкву ў інтэрнэце прыпісваюць да вёскі Малая Кракотка, якую на мапах зараз не пабачыш. Згодна з дадзенымі праграмы "Падарожжы дылетанта" (за спасылкай, дарэчы, многа цікавага пра гэты населены пункт), Вялікая і Малая Кракоткі аб'ядналіся ў адну вёску. Гэта ў нас царква св.Яна Хрысціцеля (Папярэдніка), пабудаваная ці то ў 1812, ці то ўвогуле ў 1740 годзе. Былы уніяцкі храм, пазней перайшоў праваслаўным, у савецкія часы быў у заняпадзе, у 1989 годзе царква адноўленая


39. Знаходзіцца, дарэчы, на лясных могілках


40.


41.


42. Яшчэ адна роварфотка


43. Далей было некалькі кіламетраў лясных пяскоў, лягчэй стала толькі пасля сажалкі Вялікі Млын на рэчцы Трасцянцы


44. Яшчэ адна крынічка, у ваколіцах в.Смоўжы. Вось жа як - у спякоту, калі вада расходуецца хутка, дзе б яе яшчэ знайці... А як прахалодна і піць не так хочацца (я частку ўзятай з сабой вады нават дадому прывёз) - дык крынічка за крынічкай на шляху! Гэтую крыніцу таксама ўзяла пад патранаж РПЦ, але месца менш люднае, таму там не так гламурна


45. Яшчэ і народна-паганскія элементы побач


46. А пад крыніцай - рэчка Трасцянка ў выглядзе балотца


47. Царква св. Міхаіла Арханёла (1740 г.?) паміж вёскамі Смоўжы і Астрова, побач з чарговымі могілкамі, падпісанымі на мапе як "пагост Перавалока"


48.


49. І далей - жвіровачнае царства, лясы і пясочкі на сёння ў асноўным скончыліся


Дарэчы, пра пагост "Перавалока" ужо напісаў, а наперадзе будзе яшчэ і вёска Старая Перавалока. Толькі вось адкуль і куды тут была гэтая самая "перавалока" - не зусім зразумела; водападзел тут і сапраўды ёсць, але паміж прытокамі Зэльвянкі і Шчары, якія цякуць у адным і тым жа напрамку - да Нёмана; да прытокаў Прыпяці жа тут ячшэ далекавата, басейн Прыпяці пачнецца ўжо дзесьці за Ружанамі, пад Косавым

50. Пасля невялікай порцыі жвіровак выехаў на асфальт трасы Р85, якой мне належала хуценька праехаць больш за дзясятак кіламетраў да Ружанаў. На мяжы Брэсцкай вобласці - такая вось тыповая (яны сустракаюцца, напэўна, на кожным больш-менш цывілізаваным уездзе на тэрыторыю Берасцейшчыны, і я іх таксама ў сваім блогу не раз паказваў) канструкцыя з назвай вобласці і раёна


51. Традыцыйнае восеньскае рэха "Дажынак"


Ружаны, здаецца, у мінулыя выходныя прынялі абласныя "Дажынкі", да якіх гарадскі пасёлак грунтоўна падлагодзілі і аддажынілі

52. Над плошчай-прамавугольнікам, названай у памяць 17 верасня - даты ўваходу Заходняй Беларусі ў склад СССР у 1939 годзе, з аднаго боку брутальненька ўздымаецца вежа Троіцкага касцёла (1617 г.)


53.


54. З другога боку - барокавы будынак Петрапаўлаўскай царквы


55.


56. Былы жылы будынак кляштара базыльянаў побач да Дажынак, верагодна, далагодзіць не паспелі :)


57. Паркі драўляных скульптураў - гэта ўжо, напэўна, такая ж папса, як і інсталяцыі "Я люблю 'дадаць імя горада' ", то й не дзіва, што і ў Ружанах гэтага дабра ў цэнтры ўвогуле хапае


58. На базе Ружанскай філіі Пружанскай спажывецкай кааперацыі схаваліся рэшткі сінагогі


59. Мястэчка выглядае файна - паглядзім, колькі гэтае хараство пратрымаецца


60.


61. Такая сабе "савецкая Эўропа"


62. Зразумела ж, скатаўся і да палаца. Брама ўжо рэканструяваная


63. Сам палац яшчэ далёкі да гэтага


64. Турыстаў там, дарэчы, было многа, у мяне за спіной на дадзены момант было чалавек 10-15, плюс колькі-но яшчэ па руінах лазіць


65. Хтосьці з БЧБ фатаграфуецца (дакладней, спачатку фатаграфаваліся хлопец з дзяўчынай, а барадач на фотцы, пабачыўшы гэта, паляцеў праз усё поле далучацца да іх, гучна цытуючы "Сцяг" Някляева)


66. За Ружанамі - зноў асфальтавы пераезд; прыпыніўся дзеля фотачкі ў Бярэзніцы - роднай вёсцы знакамітага савецкага і расійскага, але маючага беларускае паходжанне, валейбольнага трэнера Мікалая Карполя. Сама вёсачка - невялічкая, колькі-но старых хатак, крама не працуе, але ёсць і жывыя хаты


67. Пара драўляных цэркваў. Царква св.Уладзіміра ў Варанілавічах, пабудаваная ў 1990 г. на месцы разбуранага ў савецкія часы старога храма


68. І больш старая царква св.Георгія (1790 г.) у Альбе Івацэвіцкага раёна (так, ужо чацвёрты на сёння раён)


69.


70. Зрэзаў рог нічым не цікавай і запружанай трасы Р44 палявымі дарогамі праз Квасевічы (можна было "рэзаць" і далей, праз Белавічы ажно да Гошчава)


71. У Косава гэтым разам не заязджаў, праехаўшы толькі краем горада - быў там у траўні, але без фоціка: палац па-ранейшаму на рэканструкцыі, ёсць адзін вялікі пакой музея, але ён нецікавы - там у экспазіцыю здагадаліся засунуць нават стэнд з фермамі і МТП сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Івацэвіцкага раёна; а перад уваходам да наведвальнікаў чапляўся нейкі падпітак у будаўнічай форме, дапытваючыся: "Ну што, харошый мы вам замак строім?". Але, канешне ж, гэта пакуль часовае - у Нясвіжы і Міры ўсярэдзіне замкаў таксама падчас першых фазаў рэканструкцый было нецікава, а зараз там вочы разбягаюцца і можна стаміцца па гэтых пакоях хадзіць


72. Да электрычкі яшчэ шмат часу, таму пад'ехаў яшчэ і да ўжо заёмай мне вузкакалейкі Бярозаўскага торфапрадпрыемства


73.


74. Торфапрадпрыемства вырабляе аблокі працуе сабе паціху, усю акругу якраз у той момант абдыміла


75. І пара фотаздымкаў "цацачнага" будынка станцыі Косава-Палескае (да самога Косава адсюль кіламетраў 12) у Няхачаве


76.


77. Адсюль паехаў дадому электрычкай Брэст-Баранавічы на 17.36. Нават нязвыкла: і праехаў нямала, і катаўся далекавата ад дому - але ж ужо да 19.00 быў дома


Дзякуй за ўвагу!
Tags: Альба, Бездонное озеро, Беларусь, Брестская область, Гродненская область, Зельва, Зельвенский район, Зельвенское водохранилище, Зельвянка, Ивацевичский район, Клепачи, Коссово, Коссово-Полесское, Кракотка, Нехачево, Пружанский район, Ружаны, Слонимский район, вело-2019
Subscribe

Recent Posts from This Journal

  • Трек марафона "К Разбитому Камню-2019" и из Слонима в Барановичи местными дорогами

    Снова лето, суббота 6 июля. На сей раз далеко от дома не отъезжал, дизелем добравшись до соседнего Слонима, где покружил окрестными лесами, а затем…

  • Багданаў-Валожын-Ракаў-Заслаўе

    Пакуль за вокнамі восеньскія дажджы, яшчэ раз вярнуся у сонечнае і цёплае лета і распавяду вам пра яшчэ адзін свой летні маршрут. У суботу 29 чэрвеня…

  • Дзяржынскія "горы"

    Ніякіх гор у Беларусі, канешне ж, няма (нашу краіну нават часам называюць "адзінай краінай Эўропы без гор і мора" - але аўтар такога выказвання яўна…

  • Калдычэўскія ваколіцы

    Неяк так апошнім часам атрымліваецца, што я часцей выбіраюся з роварам за горад не ў суботу, а ў нядзелю, што трошкі адлюстроўваецца на працяжнасці…

  • Краснасельскія крэйдавыя кар'еры

    У мінулую нядзелю першапачаткова я планаваў нікуды не ехаць, а "займацца справамі" (пад справамі мелася ва ўвазе сядзенне дома і глядзенне валейбола,…

  • Як я катаўся на іншы канец Баранавічаў праз Ляхавіцкі раён

    Пакуль за акном восень і дажджы, трошкі падражнюся летнімі фотаздымкамі. Перадгісторыя ў нас сёння такая: у адзін добры чэрвеньскі вечар мне трэба…

  • Петрыкаў

    Папярэднія часткі: Палеская хадзілка: Капцэвічы-Славінск-Ляскавічы Ляскавічы: "сталіца" Прыпяцкага нацыянальнага парка У прыгарадным аўтобусе…

  • Ляскавічы: "сталіца" Прыпяцкага нацыянальнага парка

    Папярэдняя частка Пасля доўгага перахода лесам і берагам Прыпяці дзесьці ў 10:45 я ўжо быў у Ляскавічах. Аўтобус на Петрыкаў адыходзіць адсюль у…

  • Слонім - Добры Бор - Лясная

    Нешта апошнім часам загалоўкі маіх нататак больш нагадваюць шыльды з маршрутамі якіх-небудзь прыгарадным аўтобусаў (хіба што са Слоніма да Лясной…

promo elgatomarinero7 august 15, 11:30 4
Buy for 10 tokens
Гэтым разам я распавяду вам пра сапраўды спякотную і летнюю (хоць каляндарна яна і адбылася 23 траўня - але травень у гэтым годзе атрымаўся, напэўна, больш летні за які-небудзь ліпень) вандроўку паўночна-заходнімі раёнамі. Стартаваў на станцыі Гаўя ў ваколіцах Іўя, праехаў на поўдзень у бок…
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 11 comments