Ciclista Pablo Elgatomarinero (elgatomarinero7) wrote,
Ciclista Pablo Elgatomarinero
elgatomarinero7

Ляскавічы: "сталіца" Прыпяцкага нацыянальнага парка

Папярэдняя частка

Пасля доўгага перахода лесам і берагам Прыпяці дзесьці ў 10:45 я ўжо быў у Ляскавічах. Аўтобус на Петрыкаў адыходзіць адсюль у 12:15, таму ў мяне было яшчэ паўтары гадзіны на знаёмства з вёскай

IMG_1863.jpg

Ляскавічы вядомыя з XVI стагоддзя, належалі Хадкевічам, Кіневічам і камусьці яшчэ. У пачатку ХХ стагоддзя тут было больш за тысячу жыхароў, і паселішча мела статус мястэчка. Згодна з дадзенымі 2004 года, тут жыло 684 чалавекі, але зараз, думаю, жыхароў тут стала больш. Сёння вёска вядомая як месца адміністратыўнага цэнтра нацыянальнага парку "Прыпяцкі" (раней ён быў у Тураве)

01. Аўтобусны прыпынак у пачатку вёскі з боку Петрыкава
IMG_1848.jpg

02.
IMG_1852.jpg

03. Паколькі побач, як я ўжо казаў у папярэдняй частцы, знаходзіцца лецішча САМОГА, вёска вылізаная і адэўрарамончаная. Інфраструктура мо і не гарадскога ўзроўня, але блізка да таго. Цэнтр мястэчка - гламурны пасёлак у стылі, які ў нас апошнім часам дзеля жарту усё часцей называюць "аграрэнесанс". Злева - мясцовы гатэль
IMG_1855.jpg

04. Адміністрацыйны будынак нацыянальнага парка
IMG_1863.jpg

05. Ёсць руская і кітайская мовы, але няма беларускай - ганьба ж! Хаця і няма ж чаму здзіўляцца, бо тутэйшы куратар і самы знакаміты ўраджэнец Ляскавічаў І.М.Бамбіза займае высокую пасаду ў так званай "Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі" (ажно сорамна прыгадваць у сваіх нататках такую ўстанову)
IMG_1866.jpg

06. Канал, што звязвае цэнтр вёскі з Прыпяццю
IMG_1867.jpg

07. Цэнтр вёскі. Але адзначу, што "гламур" заканчваецца за цэнтральнымі вуліцамі, і там ужо пачынаецца звычайная вялікая палеская вёска, хіба што трошкі больш акуратная
IMG_1870.jpg

08. Царква-навабуд у цэнтры
IMG_1878.jpg

09. Трошкі адыйшоўшы ад такой канцэнтрацыі аграгламуру на невялічкай плошчы, наведаў самае на самой справе цікавае месца ў Ляскавічах - Музей прыроды Нацыянальнага парка
IMG_1871.jpg

Уваход каштуе, па-мойму, 4 рублі, але музей досыць годны. Ці трэба казаць, што я там быў адзіны наведвальнік, а касірка нават здзівілася, што хтосьці сюды прыйшоў, і потым хадзіла за мной па ўсіх пакоях (але была яна не дакучлівая - большую частку часу я яе не бачыў, хоць і ведаў, што яна дзесьці за рогам ці за сцяной. І што файна, там можна фатаграфаваць! Я быў да такога не падрыхтаваны, таму пакінуў фоцік у заплецніку ў гардэробе і ўсярэдзіне фатаграфаваў на кітаефон

10. Першыя залы музея прысвечаныя гісторыі Петрыкаўшчыны і ваколіц, і нічога асабліва цікавага там няма - звычайны краязнаўчы музей. Больш цікава ў залах, прысвечаных этнаграфіі і прыродзе Палесся
IMG_20190825_111057.jpg

11. Паколькі падводкі да такіх рэчаў я пісаць не ўмею, а пісаць перад кожнай фотачкай "Гэта птушкі, гэта воўк, а гэта мядзведзь мёд врасці прыйшоў" будзе яшчэ больш глупа, то далей я проста пакіну вас сам-насам з фотаздымачкамі
IMG_20190825_111557-01.jpg

12.
IMG_20190825_111654.jpg

13.
IMG_20190825_111722-01.jpg

14.
IMG_20190825_111911-01.jpg

15.
IMG_20190825_111923-01.jpg

16.
IMG_20190825_111951-01.jpg

17. Гэта нібыта вадзічка (ролю якой выконвала, па-мойму, шкло) і падводны свет
IMG_20190825_112043.jpg

18.
IMG_20190825_112204.jpg

19.
IMG_20190825_112303.jpg

20.
IMG_20190825_112327-01.jpg

21.
IMG_20190825_112349.jpg

22.
IMG_20190825_112438.jpg

23.
IMG_20190825_112449.jpg

24. А вось і той самы мішка, дарэчы
IMG_20190825_112521.jpg

25.
IMG_20190825_112650.jpg

26.
IMG_20190825_112704.jpg

27.
IMG_20190825_112723.jpg

28. Частку экспазіцыі адвялі і пад вядомых палешукоў, прычым хапала сярод іх як і сапраўдных славутасцяў кшталту Фінберга ці Напалеона Орды, так і якіх-небудзь спартсменаў-ноўнэймаў, якіх нават я, аматар спорту, не ведаю (ну хто ведае гэтых весляроў ці якіх-небудзь шматборцаў!)
IMG_20190825_112817.jpg

29.
IMG_20190825_113007.jpg

30. І яшчэ трошкі ляскавіцкіх замалёвачак
IMG_1880.jpg

31.
IMG_1882.jpg

32.
IMG_1884.jpg

33.
IMG_1886.jpg

34.
IMG_1889.jpg

35. Знайшоўшы дзесьці за рогам сіратліва схаваны, відавочна, ад высокіх гасцей аўтобусны прыпынак і трошкі пачакаўшы, я сеў у 12.15 на прыгарадны аўтобус, які прыкладна за паўгадзіны давёз мяне да Петрыкава. На фота - вясковая школа дзесьці па дарозе
IMG_20190825_123511.jpg

А пра сам Петрыкаў я распавяду ўжо як-небудзь наступным разам
Tags: Беларусь, Гомельская область, Лясковичи, Петриковский район
Subscribe

Posts from This Journal “Гомельская область” Tag

  • Петрыкаў

    Папярэднія часткі: Палеская хадзілка: Капцэвічы-Славінск-Ляскавічы Ляскавічы: "сталіца" Прыпяцкага нацыянальнага парка У прыгарадным аўтобусе…

  • Палеская хадзілка: Капцэвічы-Славінск-Ляскавічы

    Напрыканцы жніўня ровар пабыў на рамонце, а куды-небудзь далей ад Баранавічаў выбрацца хочацца (тым болей, на вакацыях трошкі больш за тыдзень…

  • Мазыр

    У нядзелю 31 сакавіка валейбольна-заўзятарскія справы занеслі мяне ў іншы куток краіны - у горад Мазыр Гомельскай вобласці. Але да глядзення на тое,…

  • Светлагорск (Гомельская вобласць)

    Фотаальбом Ёсць у мяне ўжо такая традыцыя - у жніўні-верасні на Гомельшчыну з аднаднеўным візітам прыязджаць. У гэтым годзе маёй "падгомельскай"…

  • Жлобін і Чырвоны (ці Красны) Бераг

    Фотаальбом Летам на выходных сядзець дома не цікава (зімой насяжуся, ды яшчэ буду смуткаваць, што летам сядзеў), таму я імкнуся кожныя выходныя на…

  • День на Гомельщине: ч.2. - Ветка

    Фотоальбом Если на месте Чечерска люди жили кто его знает сколько лет ещё до официальной даты основания города (или точнее, первого его упоминания…

  • День на Гомельщине: ч.1 - Чечерск

    Фотоальбом Есть у меня теперь уже такая традиция - третий год подряд в августе-сентябре я выбираюсь на денёк куда-нибудь на Гомельщину. Причём,…

promo elgatomarinero7 august 15, 11:30 4
Buy for 10 tokens
Гэтым разам я распавяду вам пра сапраўды спякотную і летнюю (хоць каляндарна яна і адбылася 23 траўня - але травень у гэтым годзе атрымаўся, напэўна, больш летні за які-небудзь ліпень) вандроўку паўночна-заходнімі раёнамі. Стартаваў на станцыі Гаўя ў ваколіцах Іўя, праехаў на поўдзень у бок…
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 31 comments