Ciclista Pablo Elgatomarinero (elgatomarinero7) wrote,
Ciclista Pablo Elgatomarinero
elgatomarinero7

Серпухаў - ч. 1

Так сталася, што ў траўні гэтага года мяне раптам занесла ў Маскву, а калі ўжо забраўся туды, то чаму б не скарыстацца момантам і хаця б трошкі не пакалясіць якімі-небудзь падмаскоўнымі ваколіцамі. Выбіраць было, калі па праўдзе, не асабліва многа з чаго: меў я на ўсё паўтары дні - прычым, а другой палове другога дня мне ўжо належала вярнуцца ў Маскву і ўвечары аўтобусам каціць на Мінск; то бок, асабліва далёка не скатаешся. Палазіў па мапе Маскоўскай вобласці - ну, Серпухаў ды Серпухаў... А там і Таруса побач, таксама можна і туды зазірнуць. Вось пра гэта і будуць мае тры наступныя (і апошнія ў 2019 годзе) артыкулы: Серпухаў разаб'ю на дзве часткі, пра Тарусу ж распавядаць зусім нямнога, таму там і адной хопіць




01. У Серпухаве ёсць чыгунка (і туды бегаюць з Масквы электрычкі Тульскага напрамку), але аўтобусамі хутчэй, танней і больш часта. Яны да Серпухава ходзяць ад станцыі метро "Лесапаркавая" - адразу каля выхаду з метро (а сама станцыя знаходзіцца прама каля МКАДу) там ёсць асфальтавая пляцовачка с платформамі, навесамі і парай кіёскаў. Квіток каштуе прыкладна каля 8,5 беларускіх рублёў, дарога - 1,5-2 гадзіны. Аўтобус спачатку выязджае з Масквы, праязджае праз Чэхаў (але нічога цікавага, акрамя рэкламы хакейнага "Віцязя" ледзь не на кожным кроку, ў вакно там не бачна), а потым ужо нарэшце дабіраецца да Серпухава, спачатку праехаўшыся цэнтрам горада, а потым завярнуўшы на ўсход і доўга кацячы ў бок чыгуначнага вакзала. Варта было адразу ў цэнтры і выскачыць (што і зрабіла большасць пасажыраў; да вакзала даехалі толькі я і пара чалавек, якія ўжо там пайшлі на нейкі іншы прыгарадны маршрут - то бок, ад Серпухава яны ехалі кудысьці далей, куды ўжо аўтобусы з Масквы ці то не ходзяць, ці то ходзяць больш рэдка), але мне трэба было яшчэ разабрацца з тым, адкуль і як мне наступным днём ехаць на Тарусу


02. Панарама Прывакзальнай плошчы, знятая праз вакно гандлёвага цэнтра, што стаіць насупраць вакзала. Перад будынкам чыгуначнага вакзала можна пабачыць многа аўтобусаў - у Серпухаве ён яшчэ трошкі і аўтавакзал (хаця для Расіі гэта, як мне здаецца, характэрная з'ява), адсюль адыходзіць яшчэ і многа міжгародніх і прыгарадных аўтобусных маршрутаў. Ёсць у горадзе, наколькі я разумею, яшчэ і нейкая аўтастанцыя "Плошча Рэвалюцыі", але я да яе не падыходзіў (хаця і праходзіў міма зусім блізка), і, згодна з "Яндекс.Расписанием", маршрутаў адтуль ходзіць зусім нямнога


03. І каб ужо разабрацца з гэтым вакзалам - зробленае на наступны дзень фота з пешагоднага маста, праходзячага над чыгункай


04. Трошкі перакусіўшы, нарэшце рушыў на паўднёвы захад, у бок цэнтра горада. Тут трэба было доўга ісці Савецкай вуліцай, звязваючай вакзал з гістарычнай часткай Серпухава. Забудова гэтай вуліцы ў раёне вакзала - нічым не цікавыя савецкія "хрушчобы"


05.


06. Мурал на гістарычныю тэматыку на будынку Палаца культуры "Расія" на плошчы Славы, а побач - стэла "Серпухаў - горад вайсковай адвагі"


07.


08. Палац культуры "Расія" і помнік заснавальніку горада князю серпухаўскаму і бароўскаму Ўладзіміру Адважнаму (1353-1410 гг.). Плошча перад Палацам таксама носіць яго імя


09. Чым далей ісці, тым больш цікавай становіцца забудова. Спачатку гэта хаця і "савецік", але ўжо больш стары і каларытны


10.


11. Будынак гарадской думы. У тырнэціку пішуць, што блакітны колер пабудовы - не арыгінальны, будынак быў цалкам белым


12.


13. Дума - гэта ўжо своеасаблівая мяжа "цікавага" і "нецікавага" Серпухава, дзесьці за гэтым будынкам горад за сваёй забудовай становіцца такім вось старадаўнім расійскім правінцыйным гарадком


14.


15.


16.


17. Дамінанта гэтай часткі горада - Мікольскі сабор (ці Храмі Міколы Белага, 1833-57 гг.)


18.


19. Дзесьці побач знаходзіўся хостэл, які я забраніраваў на Букінгу, таму вырашыў схадзіць туды засяліцца, а ўжо потым прадоўжыць прагулянку горадам. Пракладзены OSMand'ам маршрут вёў мяне міма кропкі, падпісанай як "царква Уваскрасення". Падыходжу да яго - а там такі вось дом. Выявілася, што зараз тут і сапраўды нейкая царква (гэта вось на той чырвонай шыльдзе каля ўвахода напісана; я яе чамусьці не сфатаграфаваў, нажаль)


20. Засяліўшыся ў хостэл (які выявіўся двухпавярховым домам дзесьці ў глухім прыватным сектары, дзе немагчыма было ўявіць сабе, што ты зараз знаходзішся ў цэнтры досыць вялікага прамысловага горада, а не ў нейкай вёсцы), рушыў далей. Зусім побач - гістарычнае сэрца Серпухава, гара, на якой калісьці стаяў Серпухаўскі Крэмль, зараз падпісаная на мапах як Саборная. На яе хоць і цяжка, але можна забрацца. Зразумела ж, гара гэтая - выдатная аглядная кропка. Тут бачны той самы прыватны сектар, дзе знаходзіўся мой хостэл (ён дзесьці злева за кадрам), а ўдалячыні - Мікольскі сабор


21.


22. Ад Серпухаўскага Крамля засталося толькі два фрагменты сценаў - пры "саўках" яго, як пішуць, разабралі пад патрэбы будаўніцтва Маскоўскага метрапалітэна. Вось першы з фрагментаў


23. На гары ёсць трошкі жылых дамоў, за якімі выглядвае Траецкі сабор (зараз не дзеючы, там музей)


24. Верхам гары ідзе вузкая сцежка


25. Тры старыя храмы ў радок: Успенская царква, царква Іллі Прарока, Траецкая царква


26.


27. З іншага боку гары - від на невялічкі парк на беразе рэчкі Нары


28.


29.


30. Удалячыні бачныя будынкі Высоцкага манастыра, да якога я яшчэ ў той дзень дайду


31. Траецкі сабор зараз, дарэчы, на рэканструкцыі, таму зблізу выглядае не зусім прэзентабельна


32.


33. Побач з саборам - другі фрагмент сцяны Крамля


34.


35. Рэчка Сярпейка, якая, магчыма, і дала назву гораду (наконт паходжання назвы Серпухава спрэчак хапае)


36.


37. Практычна пад Саборнай гарой - яе сутока з бруднай Нарай


38. Нейкі новабуд на беразе ракі


39.


40. Іду ўгару вуліцай Варашылава


41.


42.


43.


44.


45. У цэнтры горада старая архітэктура часам разбаўленая больш брутальным "савецікам"


46. Нарэшце выхожу на галоўную плошчу горада, што носіць, вядома ж, назву Леніна. Сам барадаты дзед тут, канешне ж, ёсць, куды без яго


47. Збоку - помнік князю Святаславу. З якой нагоды ў Серпухаве стаіць помнік кіеўскаму і навагародскаму князю - дакладна не ведаю, але Гугл кажа, што дзесьці тут, у Прывоччы, ён ваяваў з вяцічамі. Сам горад афіцыйна маладзейшы за часы Святаслава - першая згадка пра яго датуецца 1339 годам, але фактычна людзі жылі на гэтым месцы і раней


48. Трошкі далей, па другі бок вуліцы Арыстава, ёсць яшчэ і помнік Сталыпіну


49. Сама плошча Леніна ўяўляе сабой квадрат, у якім роўна пасярэдзіне кожнага з бакоў сыходзяцца чатыры гарадскія вуліцы. Пасярэдзіне ж гэтага квадрата - будынак Гасціннага двара, дзе і зараз сядзяць розныя крамы, псуючыя выгляд будынка сваімі шыльдамі


50. І напрыканцы - некалькі фотаздымкаў плошчы і стоячых на ёй будынкаў


51.


52.


53.


54.


55. Беларусь далёка... Пакуль фатаграфаваў і абедаў - ужо і сонца выглянула: і на рэшту гэтага дня, і на наступны (заўтра у Тарусе ўвогуле спякота будзе, але пра гэта яшчэ рана)


А пра другую, больш сонечную і маляўнічую палову гэтага дня я распавяду наступным разам. Працяг будзе...
Tags: Московская область, Нара, Россия, Серпухов
Subscribe

Posts from This Journal “Россия” Tag

  • Таруса

    Таруса - старажытны падмаскоўны гарадок, цэнтр Тарускага раёна Калужскай вобласці. Насельніцтва - каля 9 тысяч чалавек, першая летапісная згадка…

  • Серпухаў - ч.2

    ПАПЯРЭДНЯЯ ЧАСТКА У кагосьці з расійскіх ЖЖ-блогераў (не памятаю ўжо ў каго) я бачыў такі эпітэт, што Серпухаў - гэта нібыта "другі за цікавасцю…

  • Россиюшка-2016. Нижний Новгород

    Фотоальбом Добью-ка ещё один отчётик о поездке, о которой всё же хочется рассказать, для истории. В мае 2016 года я, как и в прошлом году, проехал…

  • Ноябрьская мерзлота-2017. Ч.5 - Себеж

    Предыдущие части: Ч.1 - Заславль Ч.2 - Борисов Ч.3 - Полоцк и Новополоцк Ч.4 - Полоцк (продолжение) В полоцком хостеле (напомню, благодаря…

  • Россиюшка-2017. Ч.7 - Кострома

    Ну, вот под Новый год и пишу последнюю часть серии рассказов об июньской поездке по России. Под конец я заглянул на полдня и ночь в Кострому, и…

  • Россиюшка-2017. Ч.6 - Пошехонье

    Как я уже написал в предыдущем рассказе, из Рыбинска я махнул на несколько часов в Пошехонье. Благо, райцентр этот достаточно близлежащий, по трассе…

  • Россиюшка-2017. Ч.5 - Рыбинск

    А вот и дошла очередь до того, ради чего эта вся поездка, собственно, и затевалась. Да, ехал я через Ростов и Ярославль ради того, чтобы заглянуть в…

  • Россиюшка-2017. Ч.4 - Тутаев

    Тутаев вроде бы к таким уж раскрученным местам не относится, но как-то этим летом у здешних ЖЖшных путешественников он стал вполне себе хитом, в…

  • Россиюшка-2017. Ч.3 - Теплоход "Ярославль-Толга"

    А в следующей части серии рассказов об летней поездке я расскажу о том, как по речке туда-сюда немного поплавал ;) В Ярославле до сих пор осталось…

promo elgatomarinero7 august 15, 11:30 4
Buy for 10 tokens
Гэтым разам я распавяду вам пра сапраўды спякотную і летнюю (хоць каляндарна яна і адбылася 23 траўня - але травень у гэтым годзе атрымаўся, напэўна, больш летні за які-небудзь ліпень) вандроўку паўночна-заходнімі раёнамі. Стартаваў на станцыі Гаўя ў ваколіцах Іўя, праехаў на поўдзень у бок…
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 7 comments