Ciclista Pablo Elgatomarinero (elgatomarinero7) wrote,
Ciclista Pablo Elgatomarinero
elgatomarinero7

Серпухаў - ч.2

ПАПЯРЭДНЯЯ ЧАСТКА

У кагосьці з расійскіх ЖЖ-блогераў (не памятаю ўжо ў каго) я бачыў такі эпітэт, што Серпухаў - гэта нібыта "другі за цікавасцю горад Падмаскоўя пасля Каломны". У Каломне я ўжо быў, калі не памыляюся, тры гады таму і магу ўпэўнена казаць, што Серпухаў мне падабаецца значна больш. Мо і дзякуючы сваёй, гэтак казаць, "непапсовасці" і "негламурнасці" - не ведаю тут ужо. У мінулай частцы я прыпыніўся на плошчы Леніна і распавёў, што ў той момант нарэшце выйшла сонца (вы і самі мо заўважылі, што першая частка майго распавядання была нейкая змрочненькая). Далей яно не заходзіла ўжо рэшту дня, таму другая частка будзе больш "каляровай" і пазітыўнай.



01. Перакусіўшы шакаладкай і сокам, набытымі ў краме на плошчы, трошкі пахадзіў суседнімі вуліцамі


02. Архітэктурнай даўніны ў цэнтры Серпухава многа, але стан вы самі бачыце...


03. Потым рушыў на поўдзень


04.


05.


06. Прынарскі парк з роварнымі сцежкамі і альтанкамі на беразе ракі, занятымі адпачываючымі (фатаграфаваць альтанкі не стаў, бо там у любым выпадку нейкія кампаніі ў кадр патрапілі б). У той дзень гэта было, напэўна, самае люднае месца горада. Шэрыя кропачкі на фоне неба на фотаздымку - гэта столькі там лётала дробнай надакучлівай машкары (але бухаць сядзячым у альтанках яна, відавочна, не перашкаджала)


07. Хіба што фотачку гадзінніка трымайце


08. Нара, у прынцыпе, рэчка невялікая, але тут яна добра разліваецца


09. І чысцінёй усё гэтак жа не ўражвае


10. А ўся справа ў тым, што тут раку трымае досыць высокая дамба. Фатаграфаваць яе мне, нажаль, давялося супраць сонца, якое ў той час ужо паціху ішло на захад да гарызонта. На дамбе многа бруду і дрэваў, і ў мінулым годзе, як мне распавяла разгаварыўшаяся тут кабета з сабачкам, яе ўжо капітальна чысцілі. Нейкі рыбак, як бачна на фота, лавіў рыбу прама ўнізе пасярэдзіне патоку


11. Унізе Нара звужваецца


12.


13. Наверсе - будынкі мужчынскага Высоцкага манастыра, заснаванага ў 14 стагоддзі (адзін са старэйшых манастыраў Русі) Сергіем Раданежскім


14. Каля манастыра - невялічкая ферма з бабарамі (зразумела ж, каля агароджы тут был натоўп мам-бабуляў з дзеткамі). УПД. У каментарах выпраўляюць мяне, генія біялогіі, што гэта не бабры, а нутрыі :)


15.


16.


17.


18. Манастыр у гэты час быў ужо зачынены


19. Але мяне ў любым выпадку значна больш цікавіла файная аглядная пляцоўка, што знаходзіцца на тэрасе каля ўваходу ў манастыр


20. Мікалаеўскі сабор, які я ўжо паказваў зблізку ў папярэдняй частцы


21.


22.


23.


24.


25. На правым беразе Нары таксама ўдалечыні бачныя нейкія храмавыя вежы і купалы. Калі не памыляюся, гэта яшчэ адзін старадаўні серпухаўскі манастыр - Уладычыцкі (жаночы; заснаваны таксама недзе ў 14 стагоддзі), дайсці да якога мне зусім не хапала часу


26. Нафоткаўшы на гэтай пляцоўцы прыкладна сотку кадраў (з якіх потым усё роўна штук 70 паляцела ў сметніцу яшчэ да апрацоўкі), рушыў далей уздоўж сцен манастыра


27.


28.


29. Нейкай зусім непрыгляднай ускраінай Серпухава выйшаў на добрую і прамую дарогу праз шырокае сонечнае поле. Часам на поўдзень міма мяне праляталі аўтамабілі, а ў самім полі там-сям лазілі парамі-тройкамі гараджане з фотаапаратамі і тэлефонамі, робячыя сабе тут фотасесіі ў траве і кветачках


30. Над полем, нібыта субмарына ў стэпу, уздымалася аграмадная маставая канструкцыя. Гэта чыгуначны мост праз Аку, да якой я якраз і рушыў


31. Бераг ракі сустрэў мяне сметнікам рознага металалому, які яе водамі, відавочна, калісьці плаваў


32.


33.


34.


35. Нарэшце, вадзічка бачная. Дарэчы, выйшаў я якраз да сутокі Нары з Акой, таму водная паверхня да мыса - гэта яшчэ Нара


36. Металалом, які яшчэ плавае, але калісьці складзе кампанію ляжачым на беразе старэйшым братам і сёстрам, стаіць тут каля прычала


37.


38. Ака тут ужо шырачэзная, хаця да Воўгі пасля Серпухава гэтай вадзе яшчэ плыць і плыць


39. Рыбакі на фоне чыгуначнага маста. Гэтым мастом бегаюць электрычкі з Масквы на Тулу


40.


41.


42. Ужо каля маста наверсе ёсць ратонда з агляднай пляцоўкай, адкуль адчыняецца выдатная панарама на даліну Акі


43.


44. Побач - стары будынак станцыі "Ака" (сам прыпынак зараз, па-мойму, у выглядзе стандартнай платформы з навесам). Першапачаткова я планаваў завіснуць тут на пару гадзін з півам і ежай (па той бок чыгункі яшчэ нібыта і возера нейкае ёсць) і потым пакаціць у Серпухаў вечаровай электрычкай, але гэта было б ужо пасля заходу сонца, а тады (маецца ва ўвазе, падчас планавання паездкі) я яшчэ не ведаў, што мой хостэл не проста ў прыватным сектары, а яшчэ і на вуліцы, на якой ніякага асвятлення няма (праўда, адзначу, што акрамя гэтага ў астатнім увогуле хостэл быў нармалёвы) :/


45. Сам мост зараз на рамонце, і, відавочна, таму частка ратонды, як і тэрыторыя вакол маста, агароджаная заборам (хаця мо гэтая агароджа і заўсёды там - стратэгічны аб'ект, усёльткі)


46. Ну і, нарэшце, некалькі лепшых фотаздымкаў з яшчэ адной сотні кадраў, якую я тут нарабіў


47. Як і пісаў вышэй, злева Ака, справа - Нара


48.


49. На тым беразе ракі - Мікалаеўская царква ў вёсцы Лук'янава


50. Ад чакання цягніка прыйшлося адмовіцца (я і піва набыць забыў, калі што), таму далей зноў пайшоў у горад пехатой, але ўжо іншай дарогай. Хутка я ўжо ўваходзіў у Серпухаў 2-й Маскоўскай вуліцай


51.


52. Будынак Серпухаўскага гісторыка-мастацкага музея (у арыгінале - дом купчыхі Мараевай, пабудаваны ў канцы 19 стагоддзя)


53.


54. Зусім побач стаіць яшчэ адзін стары храм - Пакроўская царква


55.


56. Паціху ўжо ішоў да хостэла


57. Нягледзячы на добрае і ўжо практычна летняе надвор'е, цэнтр Серпухава ў той вечар быў практычна пусты - вечар панядзелка, заўтра на працу, усе гараджане дома сядзяць...


58. Помнік А.П.Чэхаву на вуліцы ягонага імя


59. Ёсць недалёка і помнік "Даме з сабачкам"


60. Побач у невялічкай краме набыў сабе сяго-таго на вячэру, але вечар той не мог скончыцца проста так. Дзесьці на поўначы над дамамі ўздымаўся густы чорны дым, а каля Саборнай гары беглі ў яе бок рэдкія гараджане. Ну што ж, уздымуся і я туды - пагляджу, што там за дым такі


61. Пажар недзе у старым будынку нейкага ўжо, як я разумею, не працуючага завода


62.


63.


Усё, хопіць на сёння ўраджанняў, а наступны дзень будзе доўгім - трэба ісці спаць у хостэл. У наступнай частцы я пакажу вам яшчэ адзін гістарычны падмаскоўны гарадок - Тарусу (праўда, там, напэўна, больш Акі будзе, чым самога горада :) )

Дзякуй за ўвагу!
Tags: Московская область, Нара, Ока, Россия, Серпухов
Subscribe

Posts from This Journal “Россия” Tag

  • Таруса

    Таруса - старажытны падмаскоўны гарадок, цэнтр Тарускага раёна Калужскай вобласці. Насельніцтва - каля 9 тысяч чалавек, першая летапісная згадка…

  • Серпухаў - ч. 1

    Так сталася, што ў траўні гэтага года мяне раптам занесла ў Маскву, а калі ўжо забраўся туды, то чаму б не скарыстацца момантам і хаця б трошкі не…

  • Россиюшка-2016. Нижний Новгород

    Фотоальбом Добью-ка ещё один отчётик о поездке, о которой всё же хочется рассказать, для истории. В мае 2016 года я, как и в прошлом году, проехал…

  • Ноябрьская мерзлота-2017. Ч.5 - Себеж

    Предыдущие части: Ч.1 - Заславль Ч.2 - Борисов Ч.3 - Полоцк и Новополоцк Ч.4 - Полоцк (продолжение) В полоцком хостеле (напомню, благодаря…

  • Россиюшка-2017. Ч.7 - Кострома

    Ну, вот под Новый год и пишу последнюю часть серии рассказов об июньской поездке по России. Под конец я заглянул на полдня и ночь в Кострому, и…

  • Россиюшка-2017. Ч.6 - Пошехонье

    Как я уже написал в предыдущем рассказе, из Рыбинска я махнул на несколько часов в Пошехонье. Благо, райцентр этот достаточно близлежащий, по трассе…

  • Россиюшка-2017. Ч.5 - Рыбинск

    А вот и дошла очередь до того, ради чего эта вся поездка, собственно, и затевалась. Да, ехал я через Ростов и Ярославль ради того, чтобы заглянуть в…

  • Россиюшка-2017. Ч.4 - Тутаев

    Тутаев вроде бы к таким уж раскрученным местам не относится, но как-то этим летом у здешних ЖЖшных путешественников он стал вполне себе хитом, в…

  • Россиюшка-2017. Ч.3 - Теплоход "Ярославль-Толга"

    А в следующей части серии рассказов об летней поездке я расскажу о том, как по речке туда-сюда немного поплавал ;) В Ярославле до сих пор осталось…

promo elgatomarinero7 august 15, 11:30 4
Buy for 10 tokens
Гэтым разам я распавяду вам пра сапраўды спякотную і летнюю (хоць каляндарна яна і адбылася 23 траўня - але травень у гэтым годзе атрымаўся, напэўна, больш летні за які-небудзь ліпень) вандроўку паўночна-заходнімі раёнамі. Стартаваў на станцыі Гаўя ў ваколіцах Іўя, праехаў на поўдзень у бок…
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 13 comments