
01. Пляцоўка тарускай аўтастанцыі (сама аўтастанцыя месціцца ў старой двухпавярхоўцы, на першым паверсе якой ёсць невялікая зала чакання і каса), куды мой аўтобус усёльткі заехаў, каб забраць пасажыраў на адваротны рэйс да Серпухава

02. На знаёмства з Тарусай было ў мяне некалькі гадзін (якіх хапіла, забягаючы наперад, з вялікім запасам). Ад аўтавакзала адразу рушыў у бок рэчкі Тарусы (якая і дала назву гораду) і яе вусця. Вуліца Камсамольская, на якой ёсць трошкі старых будынкаў

03.

04. Выходжу на высокі бераг Акі, рэчка Таруса цячэ дзесьці ў хмызняку ў левай частцы фотаздымка, а ў цэнтры кадра, за валейбольнай пляцоўкай, можна пабачыць яе вусце

05. Выгляд у другі бок. Паміж дрэвамі выглядвае верх Уваскрасенскай царквы, да якой я яшчэ дабяруся

06. Рэчка Таруса невялікая, а берагі капітальна падзасраныя, хадзіць там трэба асцярожна :)

07. Нават не разумею - штучнага ці натуральнага паходжання гэты "парог"

08. Яшчэ і нейкія мутныя персанажы там ходзяць... Пайду лепей у горад

09. Па шчырасці, артыкул можна было называць не "Таруса", а "Ака і трошкі Тарусы", бо рака там усё роўна ў якасці галоўнага персанажа і цікавосткі

10. Берагі высокія

11. Лічба "772" азначае тое, што ў 2018 годзе Таруса адзначала 772я ўгодкі свайго афіцыйнага існавання. Абнавіць лічбу, напэўна, не паспелі, бо дзень горада там недзе ў ліпені

12. Аглядных кропак з панарамамі Акі ў Тарусе хапае, я там, як і ў Серпухаве каля Высоцкага манастыра, нарабіў мо хаця і не сотку, але таксама вельмі многа фотаздымкаў; лепшыя пакажу вам далей

13.

14.

15.

16. У кагосьці лецішчы з файнай панарамай

17. Манумент у памяць тарусянам, што загінулі падчас Вялікай айчыннай вайны

18. Напрыканцы 19 стагоддзя Таруса дзякуючы свайму прыроднаму наваколлю стала папулярным багемным курортам, які палюбілі многія культурныя дзеячы. У гонар некаторых з ніх над ракой былі пастаўленыя помнікі. Гэта, калі не памыляюся, Марына Цветаева (спадзяюся, што не пераблытаў яе з Белай Ахмадулінай, бо іх помнікі былі побач, а я ад паэзіі прыкладна такі ж далёкі, як сярэднестатыстычны папуас - ад хакея)

19. А гэта, відавочна, Паўстоўскі (таксама спадзяюся, што не памыліўся). Ака ў гэтым рэгіёне з'яўляецца яшчэ і прыроднай мяжой паміж Калужчынай і Завоцкім раёнам Тульшчыны (праўда, непасрэдна насупраць Тарусы невялічкая паласа ўздоўж таго берага ўсёльткі адносіцца да Калужскай вобласці); мне нават унізе, на самым беразе ракі, прыйшла на расейскую сімку СМС-ка ад сотавага аператара: маўляў, вітаем вас у Тульскай вобласці!

20. Рэшткі турыстычнага мінулага адчуваюцца ў Тарусе і зараз: ёсць там некалькі гатэляў і пансіянатаў, нагадваючых архітэктурай больш чарнаморскае ўзбярэжжа, а не сярэдзіну эўрапейскай часткі Расіі; а ў горадзе і над ракой можна сустрэць багата персанажаў тыпажу, які я ахарактарызаваў б як "былая настаўніца рускай мовы і літаратуры на пенсіі прыехала адпачыць далей ад горада разам з унукамі"

21. Каля такіх будынкаў прама чакаеш, што зараз праз форткі выйдзе сям'я ў купальніках, з надзіманымі кругамі і ручнікамі і пойдзе ў бок Чорнага мора... Але ад мора тут далёка (хаця надвор'е ў той дзень было вельмі курортнае - мо і ўсе 30 градусаў набяжалі)

22.

23. Уваскрасенская царква, як і абяцаў

24. Рака ўсё гэтак жа недзе ўнізе

25. Камень Цветаевай. Нажаль, мара яе не здзейснілася, і пахаваная яна, калі верыць Вікіпедыі, у Елабузе (прычым, дакладнае месца яе магілы невядомае)

26. І тут прыгожае месца, як і ўсюды ў Тарусе каля Акі. Цалкам лагічна, што галоўным ураджанням ад Тарусы ў мяне засталася менавіта сама рака: архітэктура старая і цікавая там ёсць, але без такога сабе "ваў"; усё там даволі стандартна: некалькі цэркваў і капліцаў, колькі-но старых домікаў у не вельмі акуратным цэнтры гарадка... А вось рака там - гэта тое самае "ваў", якога самому гораду не хапае

27. Капліца побач з крыніцай пад Уваскрасенскай гарой. У цені капліцы я схаваўся ад спякоты (якая станавілася ўсё больш невыноснай) і паабедаў

28.

29.

30. Потым рушыў у бок аўтастанцыі - спачатку тургатэлямі, а потым невялічкім гістарычным цэнтрам гарадка. Ён там даволі неакуратны і запаркаваны машынамі...

31. ...але невялічкую частку ў самым самым сэрцы горада такі для аўтааматараў зачынілі, малайцы

32. Дуэт Валодзькі Ульянава і, напэўна, галоўнай архітэктурнай цікавосткі Тарусы (часткова яе верх вы ўжо бачылі на фотаздымках №11 і 22) - сабора Пятра і Паўла

33. І невялічкі бульвар напрыканцы вуліцы Розы Люксембург з паўгруддзем генерала Яфрэмава

34. У прынцыпе, здаецца, гэта ўсё цікавае, што ёсць цікавага ў Тарусе. Зусім побач тут аўтастанцыя, ад якой мне належала сесці на аўтобус да Серпухава, а ўжо там перасесці на аўтобус да Масквы. Праўда, у Тарусе давялося аўтобуса яшчэ і пачакаць, бо той рэйс, на які я арыентаваўся першапачаткова і які быў ва ўсіх раскладах (што на самой аўтастанцыі, што на "Яндэксе"), чамусьці не прыйшоў, таму яшчэ хвілін 40 стаяў і чакаў наступнага. А ўжо ў Серпухаве ў маскоўскім аўтобусе ад гарачыні схаваўся пад кандыцыянерам, прачнуўся ўжо праз 2 гадзіны ў Маскве прастуджаным, і чыхаў потым па вяртанні ў Беларусь яшчэ ледзь не тыдзень. Не рабіце так :)

Дзякуй за ўвагу!
Journal information