Ciclista Pablo Elgatomarinero (elgatomarinero7) wrote,
Ciclista Pablo Elgatomarinero
elgatomarinero7

Таруса

Таруса - старажытны падмаскоўны гарадок, цэнтр Тарускага раёна Калужскай вобласці. Насельніцтва - каля 9 тысяч чалавек, першая летапісная згадка датуецца 1246 годам (то бок, Таруса прыкладна на 100 год старэйшая за Серпухаў). Фармальна ўваходзіць у так званую Серпухаўскую агламерацыю, але як на маю думку, гэта прыкладна як казаць (калі перавесці ўсё на больш звыклыя мне беларускія маштабы), што Ганцавічы ці Івацэвічы ўваходзяць у агламерацыю Баранавіцкую :) На Тарусу ад прывакзальнай плошчы Серпухава бегаюць адносна часта прыгарадныя аўтобусы, аднім з якіх я ўраніцы 28 траўня і пакаціў туды. Ехаць паміж гэтымі гарадамі не так ужо і далёка, краявіды маляўнічыя (асабліва ў бок Акі, якая хаця на працягу ўсёй паездкі і не паказвалася, але ўсё роўна ўвесь час была дзесьці побач, і высокія схілы супрацьлеглага канца даліны гэтай велікай сярэднерускай ракі заўсёды былі бачныя), дарога ўпоперак усім стэрэатыпам таксама была даволі якасная (праўда, ужо ў Тарускім раёне, на Калужчыне, пагоршылася). У Тарусе людзі выходзілі і выходзілі, я ж церпяліва чакаў аўтавакзала, пакуль ПАЗік не прыпыніўся ў нейкім спальным раёне. Пытаю вадзіцеля: "А аўтавакзал калі?". Ён тут раззлаваўся - маўляў, я ж прыпыняўся побач, "пачэму вы там не вышлі?" Відавочна, замежны турыст без аніякіх аб'яваў павінен ведаць усі гэтыя мясцовыя дэталі і асаблівасці. Але, на шчасце, ён хутка, пакурыўшы і пачакаўшы, пакуль кандуктарка збегае дадому, развярнуўся і пакаціў у бок аўтастанцыі, таму топаць да цэнтра гарадка ад нейкай глухамані мне не прыйшлося




01. Пляцоўка тарускай аўтастанцыі (сама аўтастанцыя месціцца ў старой двухпавярхоўке, на першым паверсе якой ёсць невялікая зала чакання і каса), куды мой аўтобус усёльткі заехаў, каб забраць пасажыраў на адваротны рэйс да Серпухава


02. На знаёмства з Тарусай было ў мяне некалькі гадзін (якіх хапіла, забягаючы наперад, з вялікім запасам). Ад аўтавакзала адразу рушыў у бок рэчкі Тарусы (якая і дала назву гораду) і яе вусця. Вуліца Камсамольская, на якой ёсць трошкі старых будынкаў


03.


04. Выходжу на высокі бераг Акі, рэчка Таруса цячэ дзесьці ў хмызняку ў левай частцы фотаздымка, а ў цэнтры кадра, за валейбольнай пляцоўкай, можна пабачыць яе вусце


05. Выгляд у другі бок. Паміж дрэвамі выглядвае верх Уваскрасенскай царквы, да якой я яшчэ дабяруся


06. Рэчка Таруса невялікая, а берагі капітальна падзасраныя, хадзіць там трэба асцярожна :)


07. Нават не разумею - штучнага ці натуральнага паходжання гэты "парог"


08. Яшчэ і нейкія мутныя персанажы там ходзяць... Пайду лепей у горад


09. Па шчырасці, артыкул можна было называць не "Таруса", а "Ака і трошкі Тарусы", бо рака там усё роўна ў якасці галоўнага персанажа і цікавосткі


10. Берагі высокія


11. Лічба "772" азначае тое, што ў 2018 годзе Таруса адзначала 772я ўгодкі свайго афіцыйнага існавання. Абнавіць лічбу, напэўна, не паспелі, бо дзень горада там недзе ў ліпені


12. Аглядных кропак з панарамамі Акі ў Тарусе хапае, я там, як і ў Серпухаве каля Высоцкага манастыра, нарабіў мо хаця і не сотку, але таксама вельмі многа фотаздымкаў; лепшыя пакажу вам далей


13.


14.


15.


16. У кагосьці лецішчы з файнай панарамай


17. Манумент у памяць тарусянам, што загінулі падчас Вялікай айчыннай вайны


18. Напрыканцы 19 стагоддзя Таруса дзякуючы свайму прыроднаму наваколлю стала папулярным багемным курортам, які палюбілі многія культурныя дзеячы. У гонар некаторых з ніх над ракой былі пастаўленыя помнікі. Гэта, калі не памыляюся, Марына Цветаева (спадзяюся, што не пераблытаў яе з Белай Ахмадулінай, бо іх помнікі былі побач, а я ад паэзіі прыкладна такі ж далёкі, як сярэднестатыстычны папуас - ад хакея)


19. А гэта, відавочна, Паўстоўскі (таксама спадзяюся, што не памыліўся). Ака ў гэтым рэгіёне з'яўляецца яшчэ і прыроднай мяжой паміж Калужчынай і Завоцкім раёнам Тульшчыны (праўда, непасрэдна насупраць Тарусы невялічкая паласа ўздоўж таго берага ўсёльткі адносіцца да Калужскай вобласці); мне нават унізе, на самым беразе ракі, прыйшла на расейскую сімку СМС-ка ад сотавага аператара: маўляў, вітаем вас у Тульскай вобласці!


20. Рэшткі турыстычнага мінулага адчуваюцца ў Тарусе і зараз: ёсць там некалькі гатэляў і пансіянатаў, нагадваючых архітэктурай больш чарнаморскае ўзбярэжжа, а не сярэдзіну эўрапейскай часткі Расіі; а ў горадзе і над ракой можна сустрэць багата персанажаў тыпажу, які я ахарактарызаваў б як "былая настаўніца рускай мовы і літаратуры на пенсіі прыехала адпачыць далей ад горада разам з унукамі"


21. Каля такіх будынкаў прама чакаеш, што зараз праз форткі выйдзе сям'я ў купальніках, з надзіманымі кругамі і ручнікамі і пойдзе ў бок Чорнага мора... Але ад мора тут далёка (хаця надвор'е ў той дзень было вельмі курортнае - мо і ўсе 30 градусаў набяжалі)


22.


23. Уваскрасенская царква, як і абяцаў


24. Рака ўсё гэтак жа недзе ўнізе


25. Камень Цветаевай. Нажаль, мара яе не здзейснілася, і пахаваная яна, калі верыць Вікіпедыі, у Елабузе (прычым, дакладнае месца яе магілы невядомае)


26. І тут прыгожае месца, як і ўсюды ў Тарусе каля Акі. Цалкам лагічна, што галоўным ураджанням ад Тарусы ў мяне засталася менавіта сама рака: архітэктура старая і цікавая там ёсць, але без такога сабе "ваў"; усё там даволі стандартна: некалькі цэркваў і капліцаў, колькі-но старых домікаў у не вельмі акуратным цэнтры гарадка... А вось рака там - гэта тое самае "ваў", якога самому гораду не хапае


27. Капліца побач з крыніцай пад Уваскрасенскай гарой. У цені капліцы я схаваўся ад спякоты (якая станавілася ўсё больш невыноснай) і паабедаў


28.


29.


30. Потым рушыў у бок аўтастанцыі - спачатку тургатэлямі, а потым невялічкім гістарычным цэнтрам гарадка. Ён там даволі неакуратны і запаркаваны машынамі...


31. ...але невялічкую частку ў самым самым сэрцы горада такі для аўтааматараў зачынілі, малайцы


32. Дуэт Валодзькі Ульянава і, напэўна, галоўнай архітэктурнай цікавосткі Тарусы (часткова яе верх вы ўжо бачылі на фотаздымках №11 і 22) - сабора Пятра і Паўла


33. І невялічкі бульвар напрыканцы вуліцы Розы Люксембург з паўгруддзем генерала Яфрэмава


34. У прынцыпе, здаецца, гэта ўсё цікавае, што ёсць у Тарусе. Зусім побач тут аўтастанцыя, ад якой мне належала сесці на аўтобус да Серпухава, а ўжо там перасесці на аўтобус да Масквы. Праўда, у Тарусе давялося аўтобуса яшчэ і пачакаць, бо той рэйс, на які я арыентаваўся першапачаткова і які быў ва ўсіх раскладах (што на самой аўтастанцыі, што на "Яндэксе"), чамусьці не прыйшоў, таму яшчэ хвілін 40 стаяў і чакаў наступнага. А ўжо ў Серпухаве ў маскоўскім аўтобусе ад гарачыні схаваўся пад кандыцыянерам, прачнуўся ўжо праз 2 гадзіны ў Маскве прастуджаным, і чыхаў потым па вяртанні ў Беларусь яшчэ ледзь не тыдзень. Не рабіце так :)


Дзякуй за ўвагу!
Tags: Калужская область, Россия, Таруса, Тарусский район
Subscribe

Posts from This Journal “Россия” Tag

  • Серпухаў - ч.2

    ПАПЯРЭДНЯЯ ЧАСТКА У кагосьці з расійскіх ЖЖ-блогераў (не памятаю ўжо ў каго) я бачыў такі эпітэт, што Серпухаў - гэта нібыта "другі за цікавасцю…

  • Серпухаў - ч. 1

    Так сталася, што ў траўні гэтага года мяне раптам занесла ў Маскву, а калі ўжо забраўся туды, то чаму б не скарыстацца момантам і хаця б трошкі не…

  • Россиюшка-2016. Нижний Новгород

    Фотоальбом Добью-ка ещё один отчётик о поездке, о которой всё же хочется рассказать, для истории. В мае 2016 года я, как и в прошлом году, проехал…

  • Ноябрьская мерзлота-2017. Ч.5 - Себеж

    Предыдущие части: Ч.1 - Заславль Ч.2 - Борисов Ч.3 - Полоцк и Новополоцк Ч.4 - Полоцк (продолжение) В полоцком хостеле (напомню, благодаря…

  • Россиюшка-2017. Ч.7 - Кострома

    Ну, вот под Новый год и пишу последнюю часть серии рассказов об июньской поездке по России. Под конец я заглянул на полдня и ночь в Кострому, и…

  • Россиюшка-2017. Ч.6 - Пошехонье

    Как я уже написал в предыдущем рассказе, из Рыбинска я махнул на несколько часов в Пошехонье. Благо, райцентр этот достаточно близлежащий, по трассе…

  • Россиюшка-2017. Ч.5 - Рыбинск

    А вот и дошла очередь до того, ради чего эта вся поездка, собственно, и затевалась. Да, ехал я через Ростов и Ярославль ради того, чтобы заглянуть в…

  • Россиюшка-2017. Ч.4 - Тутаев

    Тутаев вроде бы к таким уж раскрученным местам не относится, но как-то этим летом у здешних ЖЖшных путешественников он стал вполне себе хитом, в…

  • Россиюшка-2017. Ч.3 - Теплоход "Ярославль-Толга"

    А в следующей части серии рассказов об летней поездке я расскажу о том, как по речке туда-сюда немного поплавал ;) В Ярославле до сих пор осталось…

promo elgatomarinero7 august 15, 11:30 4
Buy for 10 tokens
Гэтым разам я распавяду вам пра сапраўды спякотную і летнюю (хоць каляндарна яна і адбылася 23 траўня - але травень у гэтым годзе атрымаўся, напэўна, больш летні за які-небудзь ліпень) вандроўку паўночна-заходнімі раёнамі. Стартаваў на станцыі Гаўя ў ваколіцах Іўя, праехаў на поўдзень у бок…
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 10 comments